Першая сусьветная вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kmicyc (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Kmicyc (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 4: Радок 4:
Напачатку называлася «Вялікая вайна», назву «Першая сусьветная вайна» атрымала ў [[1920]] годзе. Непасрэдным повадам да вайны было забойства аўстрыйскага эрцгерцага Фэрдынанда басьнійцам [[Гаўрыла Прынцып|Гаўрылам Прынцыпам]] у [[Сараева|Сараеве]].
Напачатку называлася «Вялікая вайна», назву «Першая сусьветная вайна» атрымала ў [[1920]] годзе. Непасрэдным повадам да вайны было забойства аўстрыйскага эрцгерцага Фэрдынанда басьнійцам [[Гаўрыла Прынцып|Гаўрылам Прынцыпам]] у [[Сараева|Сараеве]].


У выніку вайны зьніклі чатыры [[імпэрыя|імпэрыі]]: [[Расейская імпэрыя|Расейская]], [[Аўстра-Вугорская імпэрыя|Аўстра-Вугорская]], [[Асманская імпэрыя|Асманская]] і [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкая]] (хоць узьніклая замест кайзэраўскай Нямеччыны [[Вэймарская рэспубліка]] фармальна працягвала называцца ''Нямецкай імпэрыяй''). Краіны-удзельніцы згубілі 12 млн чалавек забітымі (разам з цывільнымі жыхарамі), каля 55 млн былі параненыя.<ref>[http://www.gazeta.ru/news/lenta/2008/11/11/n_1294259.shtml Западный мир отмечает 90 лет со дня окончания Первой мировой войны]</ref>{{ref-ru}}
У выніку вайны зьніклі чатыры [[імпэрыя|імпэрыі]]: [[Расейская імпэрыя|Расейская]], [[Аўстра-Вугорская імпэрыя|Аўстра-Вугорская]], [[Асманская імпэрыя|Асманская]] і [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкая]] (хоць узьніклая замест кайзэраўскай Нямеччыны [[Вэймарская рэспубліка]] фармальна працягвала называцца ''Нямецкай імпэрыяй''). Краіны-удзельніцы згубілі 12 млн чалавек забітымі (разам з цывільнымі жыхарамі), каля 55 млн былі параненыя.<ref>[http://www.gazeta.ru/news/lenta/2008/11/11/n_1294259.shtml Западный мир отмечает 90 лет со дня окончания Первой мировой войны]</ref>


== Асноўныя падзеі ==
== Асноўныя падзеі ==

Вэрсія ад 05:52, 13 чэрвеня 2012

Файл:WW1 TitlePicture For Wikipedia Article.jpg
Па ходу гадзіньніка з гары — Акопы на заходнім фронце; брытанскі танк Mark IV, на траншэі; лінкор каралеўскага флёту HMS Irresistible, што тоне пасьля выбуху марской міны пад час бітвы ля Дарданэлаў; кулямётны разьлік у супрацьгазах і біплан Albatros D.II

Першая сусьветная вайна (19141918) — першая вайна, у якой удзельнічалі краіны з усяго сьвету паміж Антантай (Вялікабрытанія, Францыя, Расея, Сэрбія, Японія, Італія (з 1915 г.), ЗША) і Цэнтральнымі дзяржавамі (Аўстра-Вугоршчына, Нямеччына ды Турэччына і Баўгарыя).

Напачатку называлася «Вялікая вайна», назву «Першая сусьветная вайна» атрымала ў 1920 годзе. Непасрэдным повадам да вайны было забойства аўстрыйскага эрцгерцага Фэрдынанда басьнійцам Гаўрылам Прынцыпам у Сараеве.

У выніку вайны зьніклі чатыры імпэрыі: Расейская, Аўстра-Вугорская, Асманская і Нямецкая (хоць узьніклая замест кайзэраўскай Нямеччыны Вэймарская рэспубліка фармальна працягвала называцца Нямецкай імпэрыяй). Краіны-удзельніцы згубілі 12 млн чалавек забітымі (разам з цывільнымі жыхарамі), каля 55 млн былі параненыя.[1]

Асноўныя падзеі

Удзельнікі 1 Сусьветнай вайны. Чорны колер — Цэнтральныя дзяржавы. Сіні — Антанта.

1914

1915

Палонныя расейцы з-пад Дарава ў Баранавічах. Нямецкая паштоўка 1918 году
  • 24 красавіка: улады Асманскай імпэрыі разьвязалі генацыд армянаў
  • 23 траўня: Італія абвясьціла вайну супраць Аўстра-Вугоршчыны
  • 14 кастрычніка: Баўгарыя абвясьціла вайну супраць Сэрбіі, і ўвайшла ў вайну на баку Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны

1916

Імша па 7 нямецкім жаўнерам Ландверу. Вайсковыя могілкі ў лесе пад Баранавічамі. Нямецкая паштоўка 1916 году

1917

1918

Беларусь у гады вайны

Фронт на лініі ДзьвінскПаставыБаранавічыПінск

Згодна з распрацаванымі плянамі ваенных дзеяньняў Нямеччына разьлічвала спачатку разьбіць Францыю, а затым Расею. Уварваўшыся праз тэрыторыю нэўтральнай Бэльгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжу. Расея плянавала нанесьці галоўны ўдар па Аўстра-Вугоршчыне ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасьць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданэлы. З пачатку 1915 году асноўныя сілы Нямеччыны знаходзіліся на Ўсходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расейскія войскі ў чэрвені 1915 году пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Нямеччына сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеяньняў. Расейскія войскі, церпячы паражэньне за паражэньнем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленьне ў напрамку КоўнаВільняМенск. У пачатку верасьня 1915 г. расейская армія пакінула Вільню, Горадню, Ліду, Берасьце і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі ДзьвінскПаставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй. Напярэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губэрні, былі аб’яўлены на ваенным становішчы. Забараняліся забастоўкі, сходы, шэсьці, маніфэстацыі, уводзілася ваенная цэнзура. У сувязі з наступленьнем нямецкіх войскаў на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Летувы і заходніх паветаў Беларусі (больш за 1320,5 тыс. чалавек). На захопленай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя вайсковыя павіннасьці. На абаронныя работы (капаньне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб’ектаў і г. д.) прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчаваньня і фуражу. У Віцебскай губэрні з 1 чэрвеня 1914 г. да 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку яе пагалоўе скарацілася на 21,5 %. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і нямецкія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялянаў коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзеньне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасьці.

Сельская гаспадарка

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчынаў беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. Толькі з Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было прызвана ў армію 634 400 чалавек. За гады вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі: жыта — на 18,7 %, пшаніцы — на 22,1 %, бульбы — на 34,2 %. Ва ўмовах неверагоднай галечы, вялікай скучанасьці насельніцтва і голаду ў прыфрантавых губернёх шырока распаўсюдзіліся розныя эпідэмічныя хваробы — тыф, халера ды іншыя. Пачынаючы з 1915 году на Беларусі назіраецца нарастаньне рабочага руху. У красавіку 1915 года адбылося выступленьне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года страйкавалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. У 1916 годзе стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Асноўным патрабаваньнем стачачнікаў зьяўлялася павышэньне заработнай платы.

Сялянскія хваляваньні

Значна ўзрасьлі сялянскія хваляваньні ў 1915 годзе. У сувязі зь перанясеньнем баявых дзеяньняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцыяў сярод сялянаў поруч з антыпамешчыцкімі ўзмацніліся антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 года адбылося 99 сялянскіх выступленьняў. Аднак у 19161917 гадох іхняя колькасьць значна зьменшылася. У 1916 годзе іх было 60, а ў студзені—лютым 1917 году толькі 7.

Вайсковыя паразы расейскай арміі ў кампаніі 1915 году, няўдачы баявых дзеяньняў у 1916 году, велізарныя людзкія страты выклікалі нездаволенасьць жаўнераў. У войсках успыхнулі хваляваньні, якія былі зьвязаны з дрэнным забесьпячэньнем прадуктамі харчаваньня і абмундзіраваньнем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго ў Беларусі ў пэрыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляваньні жаўнераў. Расло дэзэртэрства. Цэлыя вайсковыя часткі і злучэньні адмаўляліся ісьці ў наступ. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод вайскоўцаў. 22 кастрычніка 1916 году адбылося паўстаньне жаўнераў, казакоў і матросаў на разьмеркавальным пункце ў Гомлі. Паўстаньне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. На ягоную абарону выступілі каля 4 тыс. жаўнераў і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту больш за 800 чалавек. 26 кастрычніка жаўнеры-паўстанцы разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Паустанцы былі жорстка пакараны. Да суду было прыцягнута 16 чалавек. Зь іх 9 было расстраляна, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэньня войска ўжо было нельга, яно паступова станавілася небаяздольным.

Балянс вайны

Страты па краінах[2]
Краіна Змабілізавана Загінулі і памерлі Паранены Палонныя
і зьніклыя
Агульныя
страты
Адсотак страт
сярод змабілізаваных
Антанта
Расея 12 000 000 1 700 000 4 950 000 2 500 000 9 150 000 76,3
Францыя 8 410 000 1 357 800 4 266 000 537 000 6 160 800 76,3
Вялікабрытанія (разам з калёніямі) 8 904 467 908 371 2 090 212 191 652 3 190 235 35,8
Італія 5 615 000 650 000 947 000 600 000 2 197 000 39,1
Злучаныя Штаты 4 355 000 126 000 234 300 4 500 364 800 8,2
Японія 800 000 300 907 3 1210 0,2
Румынія 750 000 335 706 120 000 80 000 535 706 71,4
Сэрбія 707 343 45 000 133 148 152 958 331 106 46,8
Бэльгія 267 000 13 716 44 686 34 659 93 061 34,9
Грэцыя 230 000 5000 21 000 1000 27 000 11,7
Партугалія 100 000 7222 13 751 12 318 33 291 33,3
Чарнагорыя 50 000 3000 10 000 7000 20 000 40,0
Разам 42 188 810 5 152 115 12 831 004 4 121 090 22 104 209 52,3
Цэнтральныя Дзяржавы
Нямеччына 11 000 000 1 773 700 4 216 058 1 152 800 7 142 558 64,9
Аўстра-Вугоршчына 7 800 000 1 200 000 3 620 000 2 200 000 7 020 000 90,0
Турэччына 2 850 000 325 000 400 000 250 000 975 000 34,2
Баўгарыя 1 200 000 87 500 152 390 27 029 266 919 22,2
Разам 22 850 000 3 386 200 8 388 448 3 629 829 15 404 477 67,4
Агулам 65 038 810 8 538 315 21 219 452 7 750 919 37 508 686 57,6

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Першая сусьветная вайнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA