Папа: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Глядзіце таксама: выпраўленьне спасылкі
д r2.7.1) (робат дадаў: lad:Papás
Радок 93: Радок 93:
[[sw:Papa]]
[[sw:Papa]]
[[ku:Papa]]
[[ku:Papa]]
[[lad:Papás]]
[[la:Papa]]
[[la:Papa]]
[[lv:Romas pāvests]]
[[lv:Romas pāvests]]

Вэрсія ад 00:56, 10 чэрвеня 2012

Папская эмблема

Па́па Ры́мскі (па-лацінску: papa — тата, бацька; па-грэцку: παπάς — патрыярх, сьвятар ад грэц. πατήρ — бацька) або Пантыфік — кіраўнік Каталіцкай Царквы, япіскап Рыму і кіраўнік дзяржавы Ватыкан.

У каталіцтве — намесьнік Хрыста і наступнік апостала Пятра; абіраецца з кардыналаў на канклаве.

Улада

У каталіцкай царкве ўлада Папы мае выключны характар. Канстытуцыя Pastor aeternus 1870 року надае Папе «найвышэйшую і поўную юрысдыкцыю над Рыма-Каталіцкаю Царквою як у пытаньнях веры й маралі, так і ў пытаньнях дысцыпліны і кіраваньня», а таксама ўладаю «над кожнаю з Цэркваў, што знаходзяцца ў стасунках з Папою і над кожным без вынятку сьвятаром і вернікам, незалежно ад усялякіх правоў зямное ўлады» (канон 218, № 1-2).

Адміністратыўны корпус, што кіруе справамі Папы, называецца Рымская курыя, зборная назва для курыі і Папы ў сукупнасьці — Сьвяты сталец.

У пытаньнях веры і маралі Папа сочыць за чысьцінёю веравучэньня, то бок адкідае псэўдавучэньні, кіруе місыянэрскаю дзейнасьцю, склікае сусьветныя саборы каталіцкай царквы, вядзе іхнія засяданьні (асабіста або з дапамогаю ўпаўнаважаных ім асобаў), зацьвярджае іхнія рашэньні, пераносіць або распускае саборы (у выпадку сьмерці папы пад час сабору ягоныя паседжаньні прыпыняюцца да выбараў новага Папы). На Першым ватыканскім саборы 1870 року было абвешчана, што вучэньне ў справах веры або маралі, якія Папа абвяшчае ўрачыста ex cathedra, то бок як Пастыр і Настаўнік усіх хрысьціянаў, сілаю сваёй найвышэйшай апостальскай улады, — уважаюцца бясхібнымі і абавязваюць ва ўсёй Царкве (дагмат пра бясхібнасьць Папы).

Папа надзелены найвышэйшаю судоваю ўладаю ў царкве. Любая судовая справа можа быць пададзеная яму як першай інстанцыі. Толькі яму падсудныя кардыналы, нунцыі й япіскапы, якіх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах. Папа вырашае справы ў трэцяй інстанцыі па апэляцыях у царкоўных працэсах. Зварот у сьвецкія суды дзеля абскаржаньня выраку, вынесенага папаю, забараняецца.

Папе належыць найвышэйшая выканаўчая ўлада ў царкве: ён засноўвае, зьмяняе й ліквідуе япіскапства; прызначае, зацьвярджае на пасадзе, пераводзіць і здымае япіскапаў; запаўняе вакансіі, разпараджаецца на найвышэйшым узроўні царкоўным скарбам, зьдзяйсьняе права абвяшчаць блаславёнымі і сьвятымі.

Папа — гарант усеагульнасьці й еднасьці каталіцкай царквы. Пакольку Папа — гарант еднасьці царквы, то й ягоная ўлада — сувэрэнная. Праз папу дзейнічаюць на поўную сілу й часткі царквы. Адзінаўладзьдзе Папы неабходнае для захаваньня законнасьці і падтрымкі парадку ўнутры царквы.

Таксама Папа зьяўляецца кіраўніком сьвецкае дзяржавы Ватыкан, што займае 44 гектары. У 756—1870 роках Папа кіраваў так званаю Папскаю вобласьцю, што займала значную частку поўначы Італіі.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Папасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA