Архіў уніяцкіх мітрапалітаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:29, 31 траўня 2012

Архіў уніяцкіх мітрапалітаў - каштоўны архіў па гісторыі ня толькі царкоўнай уніі, але й па гісторыі самага вялікага ў часавых межах перыяду гісторыі - перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

На працягу існаваньня ўніяцкай царквы пры мітрапалітах існавала свая канцылярыя, у якой назапашваліся дакуманты рознага характару. Зь цягам часу гэтыя матэрыялы склалі вялікі комплекс, сёньня вядомы пад назовам «Архіў уніяцкіх мітрапалітаў».

Велізарная частка архіва ўніятаў захоўваецца ў Расейскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу, у фондзе № 823, і мае назоў «Канцылярыя мітрапаліта грэка-ўніяцкіх цэркваў у Расіі». У фондзе сабрана 5850 адзінак захоўваньня, якія ахопліваюць прамежак часу ад 1470 па 1871 г. Надзвычай багатая й разнастайная інфармацыя пра ўнію на Беларусі зьмяшчаецца таксама ў архівах і рукапісных адзьдзелах бібліятэк Летувы, Польшчы, Расіі, Украіны.[1]


Гісторыя складаньня

Захаваньне архіва

Крыніцы

  1. ^ Марозава, С. В. Архіў уніяцкіх мітрапалітаў / С. В. Марозава / Замежная архіўная беларусіка: матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, г. Мінск, 25 - 26 кастрычніка 1996 г. - Мінск, 1998. - С. 115 - 123.