Жытло: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: new:छेँ
д r2.7.2+) (робат дадаў: tt:Йорт
Радок 112: Радок 112:
[[ta:வீடு]]
[[ta:வீடு]]
[[kab:Axxam]]
[[kab:Axxam]]
[[tt:Йорт]]
[[te:ఇల్లు]]
[[te:ఇల్లు]]
[[th:บ้าน]]
[[th:บ้าน]]

Вэрсія ад 12:30, 31 траўня 2012

Драўляная хата ў Заходняй Беларусі

Жытло́ — памяшканьне, якое прызначана для сталага або часовага пасяленьня людзей, як то прыватная хата, кватэра, пакой у гатэлі, дача, садовы будынак, а таксама тыя ягоныя складовыя часткі, якія выкарыстоўваюцца для адпачынку, захоўваньня майна альбо задавальненьня іншых запатрабаваньняў чалавека, як то гаўбецы, веранды, каморы й іншае.

Прыкметы

Жыльлё ёсьць пэўнае памяшканьне, звычайна збудаваньне капітальнага тыпу альбо ягоная частка. Жыльлё павінна мець сьцены, перакрыцьці, падлогу, столь, дах. Да жыльля прад’яўляюцца пэўныя санітарныя й тэхнічныя нормы, у найбольш агульным выглядзе замацаваныя ў Жыльлёвым кодэксе. Іншыя разуменьні й паняткі жыльля маюць суб’ектыўны характар і не ахопліваюцца прававым рэгуляваньнем жыльлёвых адносінаў.

Жыльлём зьяўляецца не любое памяшканьне, а менавіта тое, што прызначана для сталага альбо часовага пражываньня людзей. Асноўнае адрозненьне жыльля ад нежылых памяшканьняў складаецца ў розным іхным прызначэньні. Першыя прызначаны для сталага альбо часовага пражываньня грамадзянаў, другія для патрэбаў прамысловага характару, аб’ектаў інфраструктуры, адміністрацыйных ўстановаў і гэтак далей. Прызначэньне любога будынка й памяшканьняў у ім вызначаецца ў тэхнічным пашпарце будынка або збудаваньня, які вядзецца па дадзеных тэхнічнай інвэнтарызацыі. У выпадку парушэньня санітарна-тэхнічнага стану й немагчымасьці ягонага аднаўленьня такое жыльлё падлягае зносу альбо пераводу ў нежыльлёвы фонд.

Будынак павінен быць дабудаваным, каб зьяўляцца жыльлём. Пра тое, што будаўніцтва зьяўляецца завершаным, у прыватнасьці, сьведчыць акт дзяржаўнай камісіі аб прыёмцы будынку ў эксплюатацыю. Памяшканьне павінна ва ўстаноўленым парадку быць аднесена да жыльлёвага фонду. У жыльлёвы фонд не ўваходзяць нежылыя памяшканьні ў жылых дамах, прызначаныя для гандлёвых, бытавых й іншых патрэбаў непрамысловага характару.

Вонкавыя спасылкі

Жытлосховішча мультымэдыйных матэрыялаў