Берасьцейская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў: sv:Brests voblast
Радок 161: Радок 161:
[[sr:Брестска област]]
[[sr:Брестска област]]
[[fi:Brestin alue]]
[[fi:Brestin alue]]
[[sv:Brests oblast]]
[[sv:Brests voblast]]
[[tr:Brest Voblastı]]
[[tr:Brest Voblastı]]
[[uk:Берестейська область]]
[[uk:Берестейська область]]

Вэрсія ад 23:11, 28 траўня 2012

Берасьцейская вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце
Улучае 16 раёнаў
Найбуйнейшыя гарады Баранавічы
Пінск
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Старшыня аблвыканкаму Канстантын Сумар
Насельніцтва (2011)
1 394 700[1]
 (15%, 3-е месца)
Шчыльнасьць 44 чал./км² (1—2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88%
расейцы — 6,4%
украінцы — 2,9%
палякі — 1,3%[2]
Плошча 32 790,68[3] км² (15,7%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 267 м
 136 м[4]
 121 м
Месцазнаходжаньне Берасьцейскай вобласьці
Берасьцейская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код ISO 3166-2 BY-BR
Тэлефонны код +375-16
Паштовыя індэксы 224 хxx, 225 xxx
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Берасьце́йская во́бласьцьадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 32,791 км². Насельніцтва — 1 394 700[1] чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтар — места Берасьце.

Гісторыя

Герб Берасьцейскага ваяводзтва

Геаграфічнае становішча

Берасьцейская вобласьць разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 166 км, а з усходу на захад — 300 км. Тэрыторыя вобласьці складае 32,791 км² (15,7 % тэрыторыі Беларусі).

На ўсходзе Берасьцейская вобласьць мяжуе зь Менскай, на поўначы — з Гарадзенскай, на поўдні — з Ровенскай і Валынскай абласьцямі Ўкраіны, на паўднёвым захадзе — зь Люблінскім, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвамі Польшчы.

Насельніцтва

Буйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны, Рубель, Моталь, Пінкавічы, Дзівін, Новыя Засімавічы, Жамчужны, Манькавічы.

Рэльеф

Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае Берасьцейскае Палесьсе, усходнюю — нізіннае Прыпяцкае Палесьсе, паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна Загародзьдзе; на паўночным захадзе вялікая частка Прыбускай раўніны, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Наваградскага ўзвышша.

Вышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі Заходні Буг на мяжы з Польшчай.

Карысныя выкапні

Вобласьць мае карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай для разьвіцьця прамысловай вытворчасьці з выкарыстаньнем мясцовых прыродных рэсурсаў. Гэта, перш за ўсё, будаўнічае каменьне, легкаплаўкія й тугаплаўкія гліны, шкляныя, фармовачныя і будаўнічыя пяскі, торф, бузы, жвір, выяўленыя паклады гаручых сланцаў і бурага вуглю.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -4,4°С у Бярэсьці да -6°С у Баранавічах, ліпеня 18 — 18,8°С. Для вобласьці характэрная цёплая зіма з частымі адлігамі. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду вагаецца ад 258 — 260 дзён на паўднёвым захадзе — да 240 — 245 дзён на паўночынм усходзе. Ападкаў выпадае 550 — 645 мм у год.

Лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя) займаюць каля 36% тэрыторыі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавеская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты пераважна нізінныя, займаюць каля 20% тэрэрыторыі.

У вобласьці шмат унікальных прыродных комплексаў і помнікаў прыроды. Прырода стварыла і пранесла скрозь стагодзьдзі да нашых дзён непаўторную прыгажосьць ляндшафтаў і незвычайную шматстатнасьць выглядаў жывёлін і расьлінаў. Найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб'екты ўзятыя пад ахову. У вобласьці вылучаныя 117 асабіста ахоўных тэрыторыў і аб'ектаў, плошча якіх займае 417,5 тыс. га, што складае 12,7 % ад агульнай плошчы вобласьці. Зь іх: 1 нацыянальны парк — 57,4 тыс. га (Дзяржаўны нацыянальны парк Белавеская пушча); 19 заказьнікаў нацыянальнага значэньня — 327,2 тыс. га; заказьнікаў мясцовага значэньня — 36,7 тыс. га; 37 помнікаў прыроды нацыянальнага значэньня; 31 помнік прыроды мясцовага значэньня. Акрамя таго, перададзеныя пад ахову землекарыстальнікам 579 месцаў пасяленьня (гадаваньня) 77 рэдкіх відаў жывёлін і расьлінпў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Гідраграфія

Рэкі належць да басейнаў Дняпра (Прыпяць з прытокам Піна), Нёману (Шчара), Заходняга Бугу (Мухавец). Дняпроўска-Бускі, Агінскі, Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Вадасховішчы — Локтышы, Сялец, Пагост.

Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.

Транспарт

Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзітны калідор БэрлінВаршаваБерасьцеМенскМасква, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у Вільню і Кіеў, што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — Берасьце, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Галоўныя аўтамагістралі вобласці: БерасьцеМенск, БерасьцеГомель.

Акрамя гэтага, у вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-ай катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Днепрабускаму каналу зьдзяйсьняецца суднаходства. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на Дняпро. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды ТаржокМенскІвацэвічы і КобрыньБерасьцеВаршава.

Прамысловасьць і сельская гаспадарка

Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама электраэнэргетыка, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікармавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе Бярозаўская ГРЭС. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў Мікашэвічах. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь Летувой.

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у Жабінцы, Бярозе і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца у Ляхавічах, Пружанах, Янаве, Маларыце.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 16 раёнаў, 21 места, 8 мястэчак, 2178 вёсак.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Брестская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі

Берасьцейская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў