Дамэн (біялёгія): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: dsb, tt зьмяніў: fa, la, lv
Rezabot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.1) (робат дадаў: ta:ஆட்களம் (உயிரியல்)
Радок 65: Радок 65:
[[sr:Domen (biologija)]]
[[sr:Domen (biologija)]]
[[sv:Domän (biologi)]]
[[sv:Domän (biologi)]]
[[ta:ஆட்களம் (உயிரியல்)]]
[[tt:Домен (биология)]]
[[tt:Домен (биология)]]
[[th:เขต (ชีววิทยา)]]
[[th:เขต (ชีววิทยา)]]

Вэрсія ад 06:12, 25 траўня 2012

Клясыфікацыйная дыяграма

Дамэн або надцарства — самы высокі ўзровень групоўкі арганізмаў у сыстэме, якая ўключае ў сабе адно ці некалькі царстваў. Тэрмін быў прапанаваны ў 1990 годзе Карлам Вёзэ, які разьдзяліў усе жывыя арганізмы на тры дамэны[1]::

Найболей радыкальнае разыходжаньне ад папярэдніх сыстэмаў заключалася ў тым, што бактэрыі былі падзелены на дзьве групы (архэі й эўбактэрыі), кожная зь якіх была роўназначнай да эўкарыётаў.

Часам гэтыя тры дамэны, а таксама вірусы (групу, што ня мае рангу) аб’ядноўваюць у таксон біёта[2], ранг якога часам вызначаюць як «наддамэн» ці «супэрдамэн».

Альтэрнатыўныя сыстэмы групаў вышэйшага рангу

Апроч атрымаўшай шырокае прызнаньне сыстэмы Вёзэ, існуюць альтэрнатыўныя сыстэмы групаў вышэйшага ўзроўню, напрыклад:

  • Сыстэма, у якой жывыя арганізмы падзяляюцца на дзьве імпэрыі (ці надцарства): эўкарыёты, пракарыёты, прычым апошнія адпавядаюць архэям і эўбактэрыям сыстэмы Вёзэ.
  • Сыстэма зь пяці царстваў (далей не групаванымі): прокарыёты, пратысты, грыбы, расьліны й жывёлы, прычым апошнія чатыры царствы адпавядаюць імпэрыі (дамэну) эўкарыётаў.

Крыніцы