Бітва пры Штатлёне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: it:Battaglia di Stadtlohn
Радок 11: Радок 11:
[[en:Battle of Stadtlohn]]
[[en:Battle of Stadtlohn]]
[[fr:Bataille de Stadtlohn]]
[[fr:Bataille de Stadtlohn]]
[[it:Battaglia di Stadtlohn]]
[[pl:Bitwa pod Stadtlohn]]
[[pl:Bitwa pod Stadtlohn]]
[[uk:Битва при Штадтлоні]]
[[uk:Битва при Штадтлоні]]

Вэрсія ад 05:32, 17 жніўня 2007

Бітва пры Штадтлоне

Бітва пры Штадтлоне адбылася 6 жніўня 1623 года паміж пратэстанцкім войскам пад кіраўніцтвам Хрысціяна Брунсвікскага і войскам Каталіцкай Лігі пад кіраўніцтвам Яна Тэрцы фон Ціллі і скончылася паразай войска пратэстантаў.

Летам 1623 года Хрысціян няўдала спрабаваў заняць ніжнюю Саксонію і пераўтварыць яе ў базу для нападаў на войскі каталікоў. Але пасля няўдачы з 15.000 жаўнерамі вырашыў накіравацца ў Нідэрланды, дзе збіраўся сустрэцца з Фрыдрыхам V Віттэльсбахам і яго жонкай Элізабэтай Сцюарт. Ранкам 6 жніўня недалёка ад галандскай мяжы войска Хрысціяна спаткала войска Каталіцкай лігі пад кіраўніцтвам фон Ціллі. Хрысціян паставіў сваё войска на абкружаным багнамі ўзгорку. Выгадная абаронная пазіцыя аднак не мела вялікага значэння таму што каталіцкае войска мела перавагу ў колькасці і мела большы баявы вопыт. Атака войск лігі каштавала пратэстантам вялікіх страт. Амаль трэцяя частка войска Хрысціяна было забіта ці трапіла ў палон. Аднак страты каталіцкага войска былі так сама высокія і вымусілі Ціллі прыпыніць атакі. Хрысціян здолеў з 5.000 жаўнерамі адыйсці да Нідэрландаў заставіўшы каталікам ўвесь абоз.