Вірджынія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: bar:Virginia
Радок 92: Радок 92:
[[bi:Virginia]]
[[bi:Virginia]]
[[bg:Вирджиния]]
[[bg:Вирджиния]]
[[bar:Virginia]]
[[bo:ཝིར་ཇི་ནི་ཡ།]]
[[bo:ཝིར་ཇི་ནི་ཡ།]]
[[bs:Virginia]]
[[bs:Virginia]]

Вэрсія ад 03:05, 21 траўня 2012

Вірджынія
Сьцяг Вірджыніі Герб Вірджыніі
Сьцяг Вірджыніі Герб Вірджыніі
Штат Вірджынія на мапе ЗША
Мянушка «Стары дамініён»
Сталіца Рычманд
Найбуйнейшы горад Вірджынія-Бізун
Плошча
35-я па ЗША
- агулам 110 862 км²
- % вады 7,4
- шырата 36°31' пн. ш. па 39°37' пн. ш.
- даўгата 75°13' з. д. па 83°37' з. д.
Вышыня
- сярэдняя 290 м
Насельніцтва
12-е па ЗША
- агулам (2000) 7,197 млн
- шчыльнасьць 69,03/км²
Дата заснаваньня 25 чэрвеня 1788 (10-ы)
Губэрнатар Цімаці М. Кейн
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4
Афіцыйная старонка

Вірджы́нія (Віргі́нія, па-ангельску: Virginia) — штат на ўсходзе ЗША, адзін з паўднёва-атлянтычных штатаў. 10-ы штат у складзе дзяржавы. Насельніцтва — 7,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Александрыя, Лінчбэрг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.

Поўная афіцыйная назва штата — Садружнасьць Вірджынія (Commonwealth of Virginia). Афіцыйная мянушка — «Стары дамініён» (Old Dominion), а таксама «Маці прэзыдэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз Sic semper tyrannis («Так заўсёды з тыранамі»).

Геаграфія

Плошча Вірджыніі складае 110 862 км² (35-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат амываецца водамі Атлянтычнага акіяна; на поўдні мяжуе са штатамі Паўночная Караліна і Тэнэсі; на паўночным усходзе — са штатам Мэрылэнд, на паўночным захадзе — са штатам Заходняя Вірджынія, на захадзе — з Кентакі. Паўвостраў Дэлмарва на ўсходзе Вірджыніі аддзелены ад асноўнай тэрыторыі штата Чэсапікскім залівам.

Усходняя частка штата моцна забалочаная. Заходняя частка знаходзіцца ў перадпачатку Апалачскіх гор, сыстэма якіх уключае плато Камбэрлэнд і Блакітны хрыбет. Найболей значныя рэкі штата — Патамак, Рапахэнак, Шэнандоа і Роанак. Больш 60% тэрыторыі штата пакрыта лясамі. Клімат умераны, вільготны, са сьпекай улетку і мяккай зімой.

Гісторыя

Традыцыйна тэрыторыі цяперашняй Вірджыніі насялялі індзейскія плямёны чэрокі, манаханы, памункі і іншыя. Яны належаць да трох вялікіх этнічных групаў, найбуйнейшай зь якіх была алганкінская, дзьве іншыя — іракезская і сіў.

У канцы XVI стагодзьдзя (1587 год), калі Англія пачала каланізаваць Паўночную Амэрыку, правінцыя атрымала назву Віргінія («Нявінная») у гонар каралевы Лізаветы I, якая ніколі не выходзіла замуж. У пачатку XVII стагодзьдзя тут была створаная Лёнданская Віргінская кампанія, якая фінансавала Джэймстаўн (першапачатковая сталіца правінцыі) і іншыя ангельскія паселішчы.

У 1780 годзе, падчас Рэвалюцыйнай вайны сталіца была перанесеная ў Рычманд. 25 чэрвеня 1788 году Вірджынія стала дзясятым па ліку і найбуйнейшым зь першых трынаццаці штатаў ЗША. Пасьля вайны Вірджынія доўгі час была галоўным палітычным цэнтрам краіны: менавіта адтуль паходзілі аўтары канстытуцыі ЗША, а таксама восем прэзыдэнтаў і іншыя вядомыя палітыкі.

Распачатае ў 1840-я разьвіцьцё прамысловасьці было замарожанае Грамадзянскай вайной, але зноўку набрала моцы ў XX стагодзьдзі. У красавіку 1861 году Вірджынія афіцыйна ўступіла ў склад Канфэдэрацыі. У 1863 годзе ад яе аддзялілася заходняя частка (цяпер штат Заходняя Вірджынія). Вірджынія стала галоўнай арэнай бітваў — тут адбыліся бітвы пры Бул-Ране, Пітэрсбэргу, Фрэдэрыксбэргу і іншыя. Тутака ж 9 красавіка 1865 году ў пасёлку Апаматакс генэрал Робэрт Э. Ці падпісаў акт аб капітуляцыі.

Падчас пасьляваеннай Рэканструкцыі Вірджынія была ізноў афіцыйна прынятая ў склад ЗША ў 1870 годзе.

У 1967 годзе ўпершыню з 1891 году ў заканадаўчы збор штата быў абраны чарнаскуры грамадзянін, а ў 1969 годзе ўпершыню з часу сканчэньня грамадзянскай вайны штат узначаліў губэрнатар-рэспубліканец. У 1989 годзе ўпершыню ў гісторыі ЗША на пост губэрнатара штата быў абраны афра-амэрыканец Лорэнс Уайлдэр.

Эканоміка

Найважнейшыя віды карысных выкапняў — вугаль, камень, пясок, здабыча якіх вядзецца ў асноўным у Апалачах; маюцца невялікія запасы нафты і газу. Дзяржаўны сэктар зьяўляецца галоўнай крыніцай прыбыткаў: шматлікія жыхары штата працуюць у фэдэральных установах у Вашынгтоне або зьвязаныя з узброенымі сіламі. У штаце разьмешчаныя буйныя вайсковыя і ваенна-марскія базы.

Асноўную ролю ў прамысловасьці штата граюць тытунёвая, хімічная, гумовая, харчовая і машынабудаўнічая галіны. Разьвітыя дрэваапрацоўка і вытворчасьць мэблі, а таксама турызм і сфэра паслугаў.

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры штата — тытунь, кукуруза, соя, яблыкі. Больш паловы вартасьці таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі прыходзіцца на жывёлагадоўлю, галоўным чынам гадоўля буйнага рагатага быдла і авечак. Разьвітая птушкагадоўля (акруга Рокінгем — адзін з галоўных цэнтраў ЗША па вытворчасьці індычыны), рыбалоўства і здабыча прадуктаў мора (селядзец, крабы, вустрыцы).

Ёсьць магутная транспартная інфраструктура, якая ўключае сетку шасэ і чыгунак. Хэмптан-Роўдс — адзін з галоўных партоў краіны. У штаце знаходзяцца аэрапорты, якія абслугоўваюць горад Вашынгтон (аэрапорт Далеса і Нацыянальны аэрапорт).

Адукацыя

У штаце больш за паўсотню ўнівэрсытэтаў і каледжаў.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Link FA