Шкло: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: az:Şüşə
д r2.6.4) (робат дадаў: ia:Vitro
Радок 56: Радок 56:
[[io:Vitro]]
[[io:Vitro]]
[[id:Kaca]]
[[id:Kaca]]
[[ia:Vitro]]
[[os:Авг]]
[[os:Авг]]
[[is:Gler]]
[[is:Gler]]

Вэрсія ад 18:16, 18 траўня 2012

Шкляная бутэлька

Шклопераастужаны расплаў, аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую глейкасьць у параўнаньні з расплавамі нешклоўтвараючых рэчываў.

Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня крышталізуецца, таму яно не мае рэзка выяўленага пункту плаўленьня. У адрозьненьні ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — шкломасы[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Скло неорганічне. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.

Вонкавыя спасылкі

Шклосховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA