Дынастыя Хань: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Хань_(династия)?oldid=44042474
Радок 8: Радок 8:
| ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня = Тэрыторыі дынастыі Хань у 87 годзе да н. э.
| ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня = Тэрыторыі дынастыі Хань у 87 годзе да н. э.
| АфіцыйнаяМова = [[старажытнакітайская мова|старажытнакітайская]]
| АфіцыйнаяМова = [[старажытнакітайская мова|старажытнакітайская]]
| Сталіца = [[Сіянь]] ([[206 да н.э.]] — [[9]], [[190]]—[[195]]),<br /> [[Лаян]] ([[25]]—[[190]], [[196]]),<br /> [[Сюйчан]] ([[196]]-[[220]])
| Сталіца = [[Сіянь]] ([[206 да н. э.]] — [[9]], [[190]]—[[195]]),<br /> [[Лаян]] ([[25]]—[[190]], [[196]]),<br /> [[Сюйчан]] ([[196]]-[[220]])
| ПапярэдняяДзяржава1 = дынастыя Цынь
| ПапярэдняяДзяржава1 = дынастыя Цынь
| СьцягПапярэдняйДзяржавы1 = Flag_of_None.svg
| СьцягПапярэдняйДзяржавы1 = Flag_of_None.svg
Радок 35: Радок 35:


Трэці імпэратар [[У-дзі]] панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энэргічны й доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасьць і грамадзянская служба. Для ўстанаўленьня дыпляматычных зьвязаў з народамі [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] У-дзі арганізаваў місіі [[Чжан Цянь|Чжан Цяня]], якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім сьвеце.
Трэці імпэратар [[У-дзі]] панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энэргічны й доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасьць і грамадзянская служба. Для ўстанаўленьня дыпляматычных зьвязаў з народамі [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] У-дзі арганізаваў місіі [[Чжан Цянь|Чжан Цяня]], якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім сьвеце.

=== Крыза ===
[[Файл:Bronze horse with lead saddle, Han Dynasty.jpg|міні|200пкс|справа|Бронзавая статуэтка часоў дынастыі Хань]]
Сталае супрацьстаяньне з качэўнікамі й клопаты аб пашырэньні заходніх межаў імпэрыі спусташалі рэсурсы краіны, вабілі павышэньне [[падатак|падаткаў]]. Між тым кожнае новае пакаленьне імпэратараў надавала ўсё меней увагі надзённым пытаньням дзяржаўнага жыцьця, знаходзячыся ў палоне палацавых плётак і інтрыгаў.

Панаваньне [[Чэн-дзі]] й [[Пін-дзі]] былі азмрочаныя суперніцтвам паміж жонкамі імпэратараў і адсутнасьцю відавочнага спадчынніка. Слабасьць імпэратараў дайшла да таго, што Чэн-дзі, каб дагадзіць новай наложніцы загадаў забіць сыноў ад іншых жанчынаў. Сьмерць абодвух імпэратараў наступіла нечакана й спарадзіла мноства чутак.

Пасьля сьмерці Пін-дзі рэгентам быў прызначаны ягоны цесьць [[Ван Ман]], які належаў да магутнага клана Ванаў. Ван Ман распачаў спробу выратаваць дзяржаву ад блізкай ужо было прорвы шляхам правядзеньня цэлага шэрагу пераўтварэньняў. Ён прыняў тытул імпэратара й паспрабаваў прыцягнуць на свой бок найбяднейшыя пласты насельніцтва. Імкнучыся абмежаваць прыватнае зямле- й рабаўладаньні, узурпатар наладзіў супраць сябе шляхту. Эканамічныя рэформы, закліканыя пакрыць велізарныя выдаткі на баявыя дзеяньні супраць [[хуну]], не прыносілі адчувальных пладоў.

Ван Ман апраўдваў свае пераўтварэньні вяртаньнем да традыцый даімпэрскай эпохі, аднак сьледзтвам іх стаў палітычны хаос. У правінцыях панавалі шайкі паўстанцаў, верхаводы якіх прысвоілі імпэратарскі тытул. Нарэшце самыя дзёрзкія з паўстанцаў, якія звалі сябе [[паўстаньне чырвонабровых|чырвонабровымі]], увайшлі ў імпэратарскую сталіцу. Ван Ман быў узяты ў палон, яго абезгаловілі, а цела пасеклі на кавалкі.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 21:40, 14 траўня 2012

Дынастыя Хань
漢朝

206 да н. э.220
Месцазнаходжаньне

Тэрыторыі дынастыі Хань у 87 годзе да н. э.

Афіцыйная мова старажытнакітайская
Сталіца Сіянь (206 да н. э.9, 190195),
Лаян (25190, 196),
Сюйчан (196-220)

Дынастыя Хань (па-кітайску: 漢朝) — кітайская дынастыя й пэрыяд гісторыі Кітаю пасьля дынастыі Цынь і перад эпохай Троецарства, то бок з 206 да н. э. па 220 гады. Сьведчаньнем посьпеху ханскай унутранай палітыкі стала тое, што яна прасінавала даўжэй за любую іншую кіруючую дынастыю ў кітайскай гісторыі. Кіраваньне ды інстытуты гэтай дынастыі паслужылі шанаваным узорам для ўсіх наступных. Больш таго, асноўная этнічная група кітайцаў па імені дынастыі стала называцца хань.

Дынастыю заснаваў род Лю. Пачатковы пэрыяд (206 да н. э.9 н. э.) са сталіцай Сіянь носіць назву раньняй дынастыі Хань альбо заходняй дынастыі Хань. Гісторыя гэтай дынастыі выкладзена ў кроніцы Ханьшу. Уладарыньне дынастыі перапынілася на 16 гадоў у 823 гадох у выніку захопу ўлады узурпатарам Ван Манам. Другі пэрыяд (25220) са сталіцай Лаян называецца позняй дынастыяй Хань альбо усходняй дынастыяй Хань. Гісторыя гэтай дынастыі выкладаецца ў кроніцы Гоў Ханьшу.

Гісторыя

Заходняе Хань

Крах вельмі непапулярнай дынастыі Цынь быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстаньняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 працоўнымі, якія з-за моцных дажджоў спазьняліся на працу па пабудове Вялікай Кітайскай сьцяны[1]. Паводле тагачасным законам гэта каралася сьмерцю. Замест таго, каб зьявіцца да месца працы й быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.

Заснавальнік дынастыі Лю Бан паходзіў зь сялянаў. Лю Бан стаў на чале паўстанцаў, якім удалося ўзяць сталіцу Сяньян і зрынуць дынастыю Цынь. Ён заснаваў новую дынастыю. Яна ўвайшла ў гісторыю пад імем Першай ці Старэйшай або Заходняй дынастыі Хань.

Сыстэма кіраваньня дзяржавай пры першых ханскіх імпэратарах была вельмі цэнтралізаваная, прытрымліваючыся узораў, устаноўленых Цынь Шыхуандзі. Краіна была падзелена на адміністрацыйныя адзінкі, кіравалі якімі прызначаныя імпэратарам чыноўнікі. Апошнім плацілі заробак, а прасоўваньне па службе было заснавана не на знатнасьці, а на адукаванасьці й на пасьпяховым праходжаньні чэргі экзамэнаў.

У адрозьненьне ад папярэдняй дынастыі, ханскія імпэратары паднялі на шчыт патэрналісцкую ідэалёгію канфуцыянства, якая зьядноўвала народ вакол імпэратара й дазваляла ажыцьцяўляць такія маштабныя праекты, як будаўніцтва Вялікай сьцяны, закліканай абараніць імпэрыю ад набегаў качэўнікаў хуну.

Трэці імпэратар У-дзі панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энэргічны й доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасьць і грамадзянская служба. Для ўстанаўленьня дыпляматычных зьвязаў з народамі Сярэдняй Азіі У-дзі арганізаваў місіі Чжан Цяня, якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім сьвеце.

Крыза

Бронзавая статуэтка часоў дынастыі Хань

Сталае супрацьстаяньне з качэўнікамі й клопаты аб пашырэньні заходніх межаў імпэрыі спусташалі рэсурсы краіны, вабілі павышэньне падаткаў. Між тым кожнае новае пакаленьне імпэратараў надавала ўсё меней увагі надзённым пытаньням дзяржаўнага жыцьця, знаходзячыся ў палоне палацавых плётак і інтрыгаў.

Панаваньне Чэн-дзі й Пін-дзі былі азмрочаныя суперніцтвам паміж жонкамі імпэратараў і адсутнасьцю відавочнага спадчынніка. Слабасьць імпэратараў дайшла да таго, што Чэн-дзі, каб дагадзіць новай наложніцы загадаў забіць сыноў ад іншых жанчынаў. Сьмерць абодвух імпэратараў наступіла нечакана й спарадзіла мноства чутак.

Пасьля сьмерці Пін-дзі рэгентам быў прызначаны ягоны цесьць Ван Ман, які належаў да магутнага клана Ванаў. Ван Ман распачаў спробу выратаваць дзяржаву ад блізкай ужо было прорвы шляхам правядзеньня цэлага шэрагу пераўтварэньняў. Ён прыняў тытул імпэратара й паспрабаваў прыцягнуць на свой бок найбяднейшыя пласты насельніцтва. Імкнучыся абмежаваць прыватнае зямле- й рабаўладаньні, узурпатар наладзіў супраць сябе шляхту. Эканамічныя рэформы, закліканыя пакрыць велізарныя выдаткі на баявыя дзеяньні супраць хуну, не прыносілі адчувальных пладоў.

Ван Ман апраўдваў свае пераўтварэньні вяртаньнем да традыцый даімпэрскай эпохі, аднак сьледзтвам іх стаў палітычны хаос. У правінцыях панавалі шайкі паўстанцаў, верхаводы якіх прысвоілі імпэратарскі тытул. Нарэшце самыя дзёрзкія з паўстанцаў, якія звалі сябе чырвонабровымі, увайшлі ў імпэратарскую сталіцу. Ван Ман быў узяты ў палон, яго абезгаловілі, а цела пасеклі на кавалкі.

Крыніцы

  1. ^ Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007

Вонкавыя спасылкі

Дынастыя Ханьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA