Дынастыя Хань: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Хань_(династия)?oldid=44042474
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 25: Радок 25:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
=== Западная Хань ===
=== Заходняе Хань ===
Крах вельмі непапулярнай [[дынастыя Цынь|дынастыі Цынь]] быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстаньняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 працоўнымі, якія з-за моцных дажджоў спазьняліся на працу па пабудове [[Вялікая Кітайская сьцяна|Вялікай Кітайскай сьцяны]]<ref>Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007</ref>. Паводле тагачасным законам гэта каралася сьмерцю. Замест таго, каб зьявіцца да месца працы й быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.
Крах вельмі непапулярнай [[дынастыя Цынь|дынастыі Цынь]] быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстаньняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 працоўнымі, якія з-за моцных дажджоў спазьняліся на працу па пабудове [[Вялікая Кітайская сьцяна|Вялікай Кітайскай сьцяны]]<ref>Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007</ref>. Паводле тагачасным законам гэта каралася сьмерцю. Замест таго, каб зьявіцца да месца працы й быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.



Вэрсія ад 21:25, 14 траўня 2012

Дынастыя Хань
漢朝

206 да н. э.220
Месцазнаходжаньне

Тэрыторыі дынастыі Хань у 87 годзе да н. э.

Афіцыйная мова старажытнакітайская
Сталіца Сіянь (206 да н.э.9, 190195),
Лаян (25190, 196),
Сюйчан (196-220)

Дынастыя Хань (па-кітайску: 漢朝) — кітайская дынастыя й пэрыяд гісторыі Кітаю пасьля дынастыі Цынь і перад эпохай Троецарства, то бок з 206 да н. э. па 220 гады. Сьведчаньнем посьпеху ханскай унутранай палітыкі стала тое, што яна прасінавала даўжэй за любую іншую кіруючую дынастыю ў кітайскай гісторыі. Кіраваньне ды інстытуты гэтай дынастыі паслужылі шанаваным узорам для ўсіх наступных. Больш таго, асноўная этнічная група кітайцаў па імені дынастыі стала называцца хань.

Дынастыю заснаваў род Лю. Пачатковы пэрыяд (206 да н. э.9 н. э.) са сталіцай Сіянь носіць назву раньняй дынастыі Хань альбо заходняй дынастыі Хань. Гісторыя гэтай дынастыі выкладзена ў кроніцы Ханьшу. Уладарыньне дынастыі перапынілася на 16 гадоў у 823 гадох у выніку захопу ўлады узурпатарам Ван Манам. Другі пэрыяд (25220) са сталіцай Лаян называецца позняй дынастыяй Хань альбо усходняй дынастыяй Хань. Гісторыя гэтай дынастыі выкладаецца ў кроніцы Гоў Ханьшу.

Гісторыя

Заходняе Хань

Крах вельмі непапулярнай дынастыі Цынь быў выкліканы мноствам паралельных сялянскіх паўстаньняў, накіраваных супраць бязлітаснага прыгнёту. Падставай паслужыў выпадак з 900 працоўнымі, якія з-за моцных дажджоў спазьняліся на працу па пабудове Вялікай Кітайскай сьцяны[1]. Паводле тагачасным законам гэта каралася сьмерцю. Замест таго, каб зьявіцца да месца працы й быць там пакаранымі, яны ўтварылі паўстанцкі атрад, які вельмі хутка вырас да 300 тысяч чалавек.

Заснавальнік дынастыі Лю Бан паходзіў зь сялянаў. Лю Бан стаў на чале паўстанцаў, якім удалося ўзяць сталіцу Сяньян і зрынуць дынастыю Цынь. Ён заснаваў новую дынастыю. Яна ўвайшла ў гісторыю пад імем Першай ці Старэйшай або Заходняй дынастыі Хань.

Сыстэма кіраваньня дзяржавай пры першых ханскіх імпэратарах была вельмі цэнтралізаваная, прытрымліваючыся узораў, устаноўленых Цынь Шыхуандзі. Краіна была падзелена на адміністрацыйныя адзінкі, кіравалі якімі прызначаныя імпэратарам чыноўнікі. Апошнім плацілі заробак, а прасоўваньне па службе было заснавана не на знатнасьці, а на адукаванасьці й на пасьпяховым праходжаньні чэргі экзамэнаў.

У адрозьненьне ад папярэдняй дынастыі, ханскія імпэратары паднялі на шчыт патэрналісцкую ідэалёгію канфуцыянства, якая зьядноўвала народ вакол імпэратара й дазваляла ажыцьцяўляць такія маштабныя праекты, як будаўніцтва Вялікай сьцяны, закліканай абараніць імпэрыю ад набегаў качэўнікаў хуну.

Трэці імпэратар У-дзі панаваў даўжэй за ўсіх іншых прадстаўнікоў дынастыі. Ён увайшоў у гісторыю як энэргічны й доблесны кіраўнік, які здолеў на час спыніць набегі качавых плямёнаў. Краевугольнымі камянямі дзяржавы былі абвешчаныя канфуцыянская вучонасьць і грамадзянская служба. Для ўстанаўленьня дыпляматычных зьвязаў з народамі Сярэдняй Азіі У-дзі арганізаваў місіі Чжан Цяня, якія істотна пашырылі веды кітайцаў аб заходнім сьвеце.

Крыніцы

  1. ^ Черницкий А.М. История исчезнувших цивилизаций. Ростов-Дон: Феникс, 2007

Вонкавыя спасылкі

Дынастыя Ханьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA