Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Азначэньні ў замежных мовах: выпраўленьне спасылак
Радок 10: Радок 10:


== Азначэньні ў замежных мовах ==
== Азначэньні ў замежных мовах ==
Слова фартэцыя паходзіць зm італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung», у польскай — «twierdza» (бел. ''цьвердзь'') ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаванняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. [[Смаленская фартэцыя|Смаленская крэпасьць]], збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў [[Маскоўскае княства|Маскоўскай дзяржаве]], фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «''крэпасьць''» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. [[крэпасьцяў у Брэсце]], [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйску]], [[Ковенская фартэцыя|Коўне]] і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.
Слова фартэцыя паходзіць зь італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung», у польскай — «twierdza» (бел. ''цьвердзь'') ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаванняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. [[Смаленская фартэцыя|Смаленская крэпасьць]], збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў [[Маскоўскае княства|Маскоўскай дзяржаве]], фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «''крэпасьць''» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. крэпасьцяў у [[Берасьцейская крэпасьць|Берасьці]], [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйску]], [[Ковенская фартэцыя|Коўне]] і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 01:55, 14 траўня 2012

Слуцкая фартэцыя, Максіміліян фон Фюрстэнгоф

Фартэцыя, цьвердзь (крэпасьць) — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў бастыённага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.

Найлепшымі прыкладамі фартэцыяў на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў Нясьвіжу, Слуцка, Быхава ці Менска, увогуле ж у XVII—XVIII стст. шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.

Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць бастыённыя замкі і форты.

Гісторыя

Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі, павелічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сыстэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны (курцінаў, бастэяў, бастыёнаў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы, як умацаваць абарону на асобных найбольш небясьпечных дзялянках, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасьць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элемэнтаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацьненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыяў у Эўропе, асабліва ў Францыі, што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзьвядзеньня умацаваньняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты фэномэн найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці Мікалая Крыштафа Радзівіла і Багуслава Радзівіла і ўзьвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаваньняў у Нясьвіжы і Слуцку.

Азначэньні ў замежных мовах

Слова фартэцыя паходзіць зь італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung», у польскай — «twierdza» (бел. цьвердзь) ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаванняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. Смаленская крэпасьць, збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў Маскоўскай дзяржаве, фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «крэпасьць» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. крэпасьцяў у Берасьці, Бабруйску, Коўне і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.

Літаратура

  • Ткачоў М. А., Цярохін С. Ф. Ляхавіцкая фартэцыя // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. №1

Вонкавыя спасылкі

Фартэцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў