Уніяцтва: розьніца паміж вэрсіямі
The-verver (гутаркі | унёсак) д артаграфія |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Satu Mare Greek Catholic Cathedral 5.JPG|thumb| |
[[Файл:Satu Mare Greek Catholic Cathedral 5.JPG|thumb|Грэка-каталіцкі катэдральны сабор у [[Сату-Марэ]], [[Румынія]]]] |
||
'''Уніяцтва''' (ад {{lang-la|unio|скарочана}} — саюз, аб’яднаньне) — [[Хрысьціянства|хрысьціянская]] плынь, заснаваная на [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]] розных хрысьціянскіх цэркваў з [[Рыма-каталіцкі Касьцёл|рыма-каталіцкай]] на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства [[папа рымскі|папы рымскага]] і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні. |
'''Уніяцтва''' (ад {{lang-la|unio|скарочана}} — саюз, аб’яднаньне) — [[Хрысьціянства|хрысьціянская]] плынь, заснаваная на [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]] розных хрысьціянскіх цэркваў з [[Рыма-каталіцкі Касьцёл|рыма-каталіцкай]] на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства [[папа рымскі|папы рымскага]] і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні. |
||
Вэрсія ад 00:28, 14 траўня 2012
Уніяцтва (ад лац. unio — саюз, аб’яднаньне) — хрысьціянская плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысьціянскіх цэркваў з рыма-каталіцкай на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні.
Да ўніяцкіх адносяцца цэрквы грэцкага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Эгіпце), мараніцкага (у Лібане і Сырыі) і інш. абрадаў.
У вузкім сэнсе тэрмін ужываецца да каталіцкіх цэркваў, у якіх богаслужэньне адбываецца па бізантыйскім абрадзе на грэцкай мове:
- Грэцкая каталіцкая царква (заснавана ў 1829)
- Італа-альбанская каталіцкая царква
- Мелькіцкая каталіцкая царква (1726)
У больш шырокім сэнсе - таксама і да іншых Усходніх каталіцкіх цэркваў бізантыйскай традыцыі, богаслужэнні ў якіх адбываюцца на іншых мовах:
- Альбанская грэка-каталіцкая царква (1628)
- Баўгарская грэка-каталіцкая царква (1861)
- Беларуская грэка-каталіцкая царква (1596)
- Вугорская грэка-каталіцкая царква (1646)
- Македонская грэка-каталіцкая царква (1918)
- Расейская грэка-каталіцкая царква (1905)
- Румынская грэка-каталіцкая царква (1697)
- Русінская грэка-каталіцкая царква (1646)
- Славацкая грэка-каталіцкая царква (1646)
- Украінская грэка-каталіцкая царква (1596)
- Харвацкая грэка-каталіцкая царква (Крыжэвіцкая епархія) (1611).
У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзьнікла пасьля заключэння Берасьцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар Полацкага калегіюма Пётар Скарга выдаў кнігу «Аб адзінстве царквы Божай», дзе прапанаваў плян уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Уніяцкая царква мусіла падпарадкоўвацца Папе Рымскаму, але захоўваліся ранейшыя праваслаўныя абрады. У 1595 годзе Папа Рымскі Клімэнт ІІ аб’явіў унію, а праз год на Берасьцейскім царкоўным саборы яна была зацьверджана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі было ўніятамі.[1]
Глядзі таксама
Крыніцы
- ^ Кізіма С. А.,…
Літаратура
- Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст.- Мінск, 2000 г.
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.