БАТЭ Барысаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: ar:نادي باتي بوريسوف
Радок 74: Радок 74:
[[2006]] год — асаблівы ў лёсе каманды. У гэты год адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўленьня клюбу. І БАТЭ годна адзначыў гэтую дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, у фінале ў дадатковы час зь лікам 3:1 перамогшы салігорскі «[[Шахцёр Салігорск|Шахцёр]]». А ў чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам зрабіўшы своеасаблівы дубль.
[[2006]] год — асаблівы ў лёсе каманды. У гэты год адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўленьня клюбу. І БАТЭ годна адзначыў гэтую дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, у фінале ў дадатковы час зь лікам 3:1 перамогшы салігорскі «[[Шахцёр Салігорск|Шахцёр]]». А ў чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам зрабіўшы своеасаблівы дубль.


[[2007]] год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футболу. У гэтым сэзоне БАТЭ дамогся нябачанага раней беларускімі клюбамі посьпеху — выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў УЭФА]], выявіўшы пры гэтым велізарную волю да перамогі. Так, у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасьцях [[кіпр]]скаму клюбу [[АПАЭЛ (футбольны клюб)|АПАЭЛ]] 0:2, аднак у хатнім матчы здолеў схіліць чару ваг двухраўндавага супрацьстаяньня ў сваю карысьць, абгуляўшы суперніка зь лікам 3:0. У другім крузе быў упэўнена перайграны [[Ісьляндыя|ісьляндзкі]] «[[Габнарф’ёрдур (футбольны клюб)|Габнарф’ёрдур]]» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе супернікам БАТЭ быў румынскі «[[Сьцяўа Бухарэст|Сьцяўа]]». Першы матч у Барысаве завяршыўся зь лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2007—2008 гадоў|Лігі чэмпіёнаў]], БАТЭ ў першым раўндзе [[Кубак УЭФА 2007—2008 гадоў|Кубка УЭФА]] сустракаўся з гішпанскім «[[Вільлярэал (футбольны клюб)|Вільлярэалам]]» — самым рэйтынгавым клюбам розыгрышу — і атрымаў дзьве паразы: 4:1 на выездзе і 2:0 на менскім стадыёне «Дынама». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступіў берасьцейскаму «[[Дынама Берасьце|Дынама]]».
[[2007]] год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футболу. У гэтым сэзоне БАТЭ дамогся нябачанага раней беларускімі клюбамі посьпеху — выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў УЭФА]], выявіўшы пры гэтым велізарную волю да перамогі. Так, у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасьцях [[кіпр]]скаму клюбу [[АПАЭЛ (футбольны клюб)|АПАЭЛ]] 0:2, аднак у хатнім матчы здолеў схіліць чару ваг двухраўндавага супрацьстаяньня ў сваю карысьць, абгуляўшы суперніка зь лікам 3:0. У другім крузе быў упэўнена перайграны [[Ісьляндыя|ісьляндзкі]] «[[Габнарф’ёрдур (футбольны клюб)|Габнарф’ёрдур]]» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе супернікам БАТЭ быў румынскі «[[Сьцяўа Бухарэст|Сьцяўа]]». Першы матч у Барысаве завяршыўся зь лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2007—2008 гадоў|Лігі чэмпіёнаў]], БАТЭ ў першым раўндзе [[Кубак УЭФА 2007—2008 гадоў|Кубка УЭФА]] сустракаўся з гішпанскім «[[Вільлярэал (футбольны клюб)|Вільлярэалам]]» — самым рэйтынгавым клюбам розыгрышу — і атрымаў дзьве паразы: 4:1 на выезьдзе і 2:0 на менскім стадыёне «Дынама». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступіў берасьцейскаму «[[Дынама Берасьце|Дынама]]».


[[6 жніўня]] 2008 году БАТЭ пад кіраўніцтвам новага, маладога, пэрспэктыўнага трэнэра [[Віктар Ганчарэнка|Віктара Ганчарэнкі]] выбіў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў бэльгійскі «[[Андэрлехт Брусэль|Андэрлехт]]», адолеўшы яго па суме двух матчаў зь лікам 4:3, і прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд.
[[6 жніўня]] 2008 году БАТЭ пад кіраўніцтвам новага, маладога, пэрспэктыўнага трэнэра [[Віктар Ганчарэнка|Віктара Ганчарэнкі]] выбіў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў бэльгійскі «[[Андэрлехт Брусэль|Андэрлехт]]», адолеўшы яго па суме двух матчаў зь лікам 4:3, і прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд.
Радок 82: Радок 82:


[[31 кастрычніка]] [[2008]] году БАТЭ стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га туру, на ім падначаленыя Віктара Ганчаранкі перамаглі жодзінскае «[[Тарпэда Жодзіна|Тарпэда]]» зь лікам 2:1 і за два туры да фінішу сталі недасягальныя для перасьледнікаў.
[[31 кастрычніка]] [[2008]] году БАТЭ стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га туру, на ім падначаленыя Віктара Ганчаранкі перамаглі жодзінскае «[[Тарпэда Жодзіна|Тарпэда]]» зь лікам 2:1 і за два туры да фінішу сталі недасягальныя для перасьледнікаў.

[[26 жніўня]] [[2010]] г. заваяваў права гуляць у групавым этапе [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Еўропы]].Быў абыграны ісландскі [[Хабнафьёрдур]] (5:1 дома, 1:0 у гасцях), затым паражэньне па суме 2 матчаў ад дацкага Капенгагена (0:0 дома і 2:3 у гасцях) у Лізе чэмпіёнаў. Затым у кваліфікацыі Лігі Еўропы быў двойчы абыграны [[Партугалія|партугальскі]] [[Марыціму]] (3:0 дома і 2:1 у гасцях). Па выніках жараб'ёўкі супернікамі БАТЭ сталі нідэрляндзкі [[АЗ Алькмаар|АЗ]] (перамога 4:1 дома, паражэньне 0:3 у гасьцях), [[Дынама Кіеў]] (2:2 у гасцях, паражэньне 1:4 дома), [[Шэрыф Тыраспаль|Шэрыф]] (перамога 1:0 у гасьцях; перамога 3:1 дома). Па выніках групавога турніру барысаўчане ўпершыню выйшлі ў 1/16 фіналу еўрапейскага кубка, дзе па суме двух сустрэч саступілі французскаму [[ПСЖ]] (2:2 дома і 0:0 на выезьдзе).

[[2 жніўня]] [[2011]] клюб атрымаў права гуляць у раўндзе плэй-оф чэмпіёнскай кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лінфілд (1:1 у гасьцях, 2:0 дома), а ў трэцім - «[[Экранас]]» (0:0 у гасцях, 3:1 дома). 24 жніўня БАТЭ абыграў аўстрыйскі [[Штурм]] у гасьцях 0:2 (1:1 дома) і другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы, пры гэтым, месца ў трэцям кошыку. Па выніках жарабьёўкі БАТЭ адправіўся ў групу H разам з [[Барсэлёна|Барсэлёнай]], [[Мілян (футбольны клюб)|Мілянам]] і [[Ліга Эўропы УЭФА|Вікторыяй]].

[[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Ліга чэмпіёнаў]] 2011/12 далася БАТЭ цяжка. У першым матчы БАТЭ саступіў Барсэлёне (0:5). У другім матчы саступіў [[Мілян (футбольны клюб)|Міляну]] (0:2). Трэці матч з Вікторыяй быў згуляны з лікам 1:1. Чацьвёрты матч у [[Барсэлёна|Барсэлёне]] быў прайграны зь лікам 4:0. Пяты матч быў, мабыць, лепшым у гэтай Лізе Чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю з Мілянам (1:1). Апошні, шосты матч, быў важны: у ім вырашаўся далейшы ўдзел у [[Ліга Эўропы УЭФА|Лізе Еўропы]]. БАТЭ прайграў матч зь [[Ліга Эўропы УЭФА|Вікторыяй]] і завяршыў ўдзел у турнірах.


== Склад ==
== Склад ==

Вэрсія ад 22:56, 12 траўня 2012

БАТЭ Барысаў
Поўная назва Футбольны клюб «БАТЭ Барысаў»
Заснаваны 1973
Горад Барысаў, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 5402
Прэзыдэнт Анатоль Капскі
Галоўны трэнэр Віктар Ганчарэнка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2011 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

БАТЭ Барысаўбеларускі футбольны клюб з гораду Барысаў. Хатні стадыён — Барысаўскі гарадзкі стадыён. Каманда была заснаваная ў 1973 годзе, узноўленая ў 1996 годзе. Васьміразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі, двухразовы ўладальнік Супэркубка Беларусі. Першы беларускі клюб, які прайшоў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Дзейнасьць

Бюджэт ФК БАТЭ ў 2008 годзе складаў больш за 5 млн даляраў ЗША[1][2]. Тэхнічны фундатар у сэзоне 2008 году — страхавая кампанія «Белдзяржстрах».

Дасягненьні

Гісторыя

1973—1981

У год заснаваньня БАТЭ выступаў ва ўсходняй зоне другой групы (Д2) чэмпіянату БССР. Ужо першы сэзон склаўся для БАТЭ ўдала. Па яго выніках каманда дамаглася права на наступны год выступаць у чэмпіянаце рэспублікі.

У 1974 годзе БАТЭ дамогся першага посьпеху — стаў чэмпіёнам БССР, выйграўшы за сэзон 15 матчаў з 18 праведзеных. Аднак у наступным, 1975 годзе, БАТЭ прыйшлося здаволіцца толькі пятым месцам. Затое 1976 год стаў для БАТЭ сапраўды трыюмфальным: каманда аформіла своеасаблівы дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак Беларускай ССР. У далейшым БАТЭ яшчэ раз станавіўся чэмпіёнам (1979), срэбным прызэрам (1978) чэмпіянату БССР і двойчы займаў чацьвертае месца (1977, 1981). У 1981 годзе каманда была расфармаваная.

1996 — цяперашні час

Чэмпіёнскі склад 1999 году

Новы этап у жыцьці БАТЭ пачаўся ў 1996 годзе. Ініцыятыўная група вырашыла адрадзіць каманду. Галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны Юры Пунтус. У год свайго адраджэньня БАТЭ выступаў у другой лізе (Д3) чэмпіянату Беларусі і заняў у ёй першае месца, выйграўшы ў 24 матчах з 27. Нападнік Мікалай Рындзюк забіў 28 мячоў і стаў лепшым бамбардзірам турніру. На наступны год, выступаючы ў першай лізе, БАТЭ заняў другое месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне — Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

У 1998, годзе свайго дэбюту на вышэйшым узроўні, БАТЭ заваёўвае срэбныя мэдалі. Наступны год стаў яшчэ больш удалым: БАТЭ ўпершыню становіцца чэмпіёнам Беларусі. 2000 год зноў стаў для БАТЭ «срэбным». Чэмпіянат 2001 году прынёс клюбу бронзавыя ўзнагароды.

Сэзон 2002 году стаў для БАТЭ неадназначным. Барысаўчане ўпершыню прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, але зь лікам 0:2 саступілі ФК «Гомель». Удала склаўся сэзон на эўрапейскай арэне. Выступаючы ў Кубку Інтэртота, БАТЭ атрымаў пераканаўчую перамогу над прадстаўніком нямецкай Бундэслігі — «Мюнхэнам-1860», а затым практычна на роўных згуляў з італьянскай «Балёньняй». На фінішы чэмпіянату БАТЭ ў адчайным дужаньні дасягнуў лідыруючага ФК «Нёман» і ў «залатым» матчы чэмпіянату, дзякуючы галу Валера Тарасенкі ў дадатковы час, атрымаў перамогу зь лікам 1:0.

У чэмпіянаце 2003 году БАТЭ, нягледзячы на ўпэўненую гульню, да канца сэзону заставаўся на пятым месцы. У апошнім туры чэмпіянату яму мела сустракацца на выезьдзе зь менскім «Дынама». Гэтая сустрэча павінна была даць адказ на пытаньне, на якім месцы апынецца БАТЭ: другім або пятым. Але матч завяршыўся ўпэўненай перамогай БАТЭ 4:0, і каманда зноў заваявала срэбныя мэдалі.

У 2004 годзе БАТЭ, які няўдала выступіў у Кубку УЭФА, у фінале чэмпіянату ізноў прэтэндаваў на самыя высокія месцы, за тур да фінішу адстаючы ад менскага «Дынама» на два ачкі. І зноў апошняя сустрэча чэмпіянату мелася быць зь лідэрам на выезьдзе. Аднак гэтым разам леташняму трыюмфу не наканавана было паўтарыцца. Саступіўшы 0:2, БАТЭ заняў другое месца.

Сэзон 2005 году стаў самым цяжкім у гісторыі БАТЭ. Па-першае, у канцы папярэдняга сэзону каманду пакінуў яе нязьменны трэнэр Юры Пунтус, якога на трэнэрскім мастку БАТЭ зьмяніў Ігар Крывушэнка. Па-другое, у новы клюб Пунтуса перайшлі шэраг маладых гульцоў, на якіх у гэтым сэзоне ўскладаліся вялікія надзеі. БАТЭ саступіў у фінале Кубку МТЗ-РІПА, а па выніках чэмпіянату апынуўся на пятым месцы, упершыню ў найноўшай гісторыі застаўшыся без мэдалёў.

2006 год — асаблівы ў лёсе каманды. У гэты год адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўленьня клюбу. І БАТЭ годна адзначыў гэтую дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, у фінале ў дадатковы час зь лікам 3:1 перамогшы салігорскі «Шахцёр». А ў чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам зрабіўшы своеасаблівы дубль.

2007 год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футболу. У гэтым сэзоне БАТЭ дамогся нябачанага раней беларускімі клюбамі посьпеху — выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЭФА, выявіўшы пры гэтым велізарную волю да перамогі. Так, у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасьцях кіпрскаму клюбу АПАЭЛ 0:2, аднак у хатнім матчы здолеў схіліць чару ваг двухраўндавага супрацьстаяньня ў сваю карысьць, абгуляўшы суперніка зь лікам 3:0. У другім крузе быў упэўнена перайграны ісьляндзкі «Габнарф’ёрдур» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе супернікам БАТЭ быў румынскі «Сьцяўа». Першы матч у Барысаве завяршыўся зь лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЭФА сустракаўся з гішпанскім «Вільлярэалам» — самым рэйтынгавым клюбам розыгрышу — і атрымаў дзьве паразы: 4:1 на выезьдзе і 2:0 на менскім стадыёне «Дынама». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступіў берасьцейскаму «Дынама».

6 жніўня 2008 году БАТЭ пад кіраўніцтвам новага, маладога, пэрспэктыўнага трэнэра Віктара Ганчарэнкі выбіў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў бэльгійскі «Андэрлехт», адолеўшы яго па суме двух матчаў зь лікам 4:3, і прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд.

На матчы ў ЛЧ супраць Барсэлёны

27 жніўня 2008 году, згуляўшы ўнічыю 1:1 зваротны матч у Барысаве з баўгарскім клюбам «Леўскі», БАТЭ ўпершыню трапіў у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў, перамогшы ў першым матчы ў гасьцях 1:0. Ніколі яшчэ ў самы прэстыжны эўракубкавы турнір не трапляў так званы «футбольны карлік» зь пятага дзясятку клюбнага рэйтынг-ліста УЭФА. Зноў жа, ніколі дагэтуль да групавой стадыі на даходзіла каманда, якая пачынала шлях у найслабейшым з магчымых кошыкаў лёсаваньня[3]. У групавой стадыі БАТЭ патрапіў у групу H разам з «Рэалам (Мадрыд)», «Ювэнтусам», «Зэнітам». У першай гульні на выезьдзе БАТЭ саступіў Рэалу зь лікам 0:2. У другой сваёй гульні зь «Ювэнтусам» (2:2) БАТЭ стаў першым беларускім футбольным клюбам, які набраў ачкі ў групавым этапе гэтага турніру. 21 кастрычніка, у трэцяй гульні на выезьдзе БАТЭ згуляў у нічыю (1:1) з «Зэнітам» з Санкт-Пецярбургу, а ў чацьвертай прайграў яму ў Менску зь лікам 0:2. У апошняй гульні групавога турніру БАТЭ згуляў унічыю зь «Ювэнтусам» 0:0, і ў выніку набраўшы 3 ачкі ў 6 гульнях, клюб заняў апошняе месца ў групе і скончыў свой выступ у эўракубках.

31 кастрычніка 2008 году БАТЭ стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га туру, на ім падначаленыя Віктара Ганчаранкі перамаглі жодзінскае «Тарпэда» зь лікам 2:1 і за два туры да фінішу сталі недасягальныя для перасьледнікаў.

26 жніўня 2010 г. заваяваў права гуляць у групавым этапе Лігі Еўропы.Быў абыграны ісландскі Хабнафьёрдур (5:1 дома, 1:0 у гасцях), затым паражэньне па суме 2 матчаў ад дацкага Капенгагена (0:0 дома і 2:3 у гасцях) у Лізе чэмпіёнаў. Затым у кваліфікацыі Лігі Еўропы быў двойчы абыграны партугальскі Марыціму (3:0 дома і 2:1 у гасцях). Па выніках жараб'ёўкі супернікамі БАТЭ сталі нідэрляндзкі АЗ (перамога 4:1 дома, паражэньне 0:3 у гасьцях), Дынама Кіеў (2:2 у гасцях, паражэньне 1:4 дома), Шэрыф (перамога 1:0 у гасьцях; перамога 3:1 дома). Па выніках групавога турніру барысаўчане ўпершыню выйшлі ў 1/16 фіналу еўрапейскага кубка, дзе па суме двух сустрэч саступілі французскаму ПСЖ (2:2 дома і 0:0 на выезьдзе).

2 жніўня 2011 клюб атрымаў права гуляць у раўндзе плэй-оф чэмпіёнскай кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лінфілд (1:1 у гасьцях, 2:0 дома), а ў трэцім - «Экранас» (0:0 у гасцях, 3:1 дома). 24 жніўня БАТЭ абыграў аўстрыйскі Штурм у гасьцях 0:2 (1:1 дома) і другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы, пры гэтым, месца ў трэцям кошыку. Па выніках жарабьёўкі БАТЭ адправіўся ў групу H разам з Барсэлёнай, Мілянам і Вікторыяй.

Ліга чэмпіёнаў 2011/12 далася БАТЭ цяжка. У першым матчы БАТЭ саступіў Барсэлёне (0:5). У другім матчы саступіў Міляну (0:2). Трэці матч з Вікторыяй быў згуляны з лікам 1:1. Чацьвёрты матч у Барсэлёне быў прайграны зь лікам 4:0. Пяты матч быў, мабыць, лепшым у гэтай Лізе Чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю з Мілянам (1:1). Апошні, шосты матч, быў важны: у ім вырашаўся далейшы ўдзел у Лізе Еўропы. БАТЭ прайграў матч зь Вікторыяй і завяршыў ўдзел у турнірах.

Склад

Па стане на 23 сакавіка 2012 году[4][5]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Зьміцер Ліхтаровіч 1978
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Юрэвіч 1979
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Арцём Канцавы 1983
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Валадзько 1986
9 Сьцяг Бразыліі Нап Майкон Каліжуры 1986
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Рэнан Брэсан 1988
11 Сьцяг Армэніі ПА Завэн Бадаян 1989
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Мазалеўскі 1985
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Радзькоў 1985
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Андрэй Шчарбакоў 1991
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Паўлаў 1984
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Бардачоў 1986
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Алексіян 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Віталь Радзівонаў 1983
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ягор Філіпенка 1988
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Марка Сіміч 1987
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Эдгар Аляхновіч 1987
24 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яўген Кунцэвіч 1988
25 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Зьміцер Бага 1990
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вадзім Курловіч 1992
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Гутар 1989
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Палякоў 1991
35 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Андрэй Гарбуноў 1983
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Філіп Рудзік 1987
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Глябко 1992
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Сычкоў 1992

У арэндзе

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Алег Патоцкі («Дняпро», да 30 лістапада 2012 году[6]) 1991

Вядомыя гульцы

Галоўныя трэнэры

Вынікі выступаў

Чэмпіянат Беларусі

Сезон Чэмпіянат, ліга Месца Г В Н П М А   Кубак Зацемкі
1996 Другая ліга 1 28 25 2 1 79-10 77 1/16
1997 Першая ліга 2 30 25 3 2 92-15 78 1/4
1998 Вышэйшая ліга 2Срэбны прызёр 28 18 4 6 50-25 58 1/2
1999 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 30 24 5 1 80-22 77 1/8
2000 Вышэйшая ліга 2Срэбны прызёр 30 20 4 6 68-26 64 1/4
2001 Вышэйшая ліга 3Бронзавы прызёр 26 16 3 7 54-31 51 Ф 2Фіналіст
2002 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 26 18 2 6 51-20 56 1/4
2003 Вышэйшая ліга 2Срэбны прызёр 30 20 6 4 70-21 66 1/2
2004 Вышэйшая ліга 2Срэбны прызёр 30 22 4 4 59-25 70 Ф 2Фіналіст
2005 Вышэйшая ліга 5 26 12 11 3 42-27 47 Ул 1Уладальнік
2006 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 26 16 6 4 47-27 54 Ф 2Фіналіст
2007 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 26 18 2 6 50-25 56 1/2
2008 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 30 19 10 1 54-20 67 1/2
2009 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 26 19 5 2 55-16 62 Ул 1Уладальнік
2010 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 33 21 9 3 64-18 72 1/8
2011 Вышэйшая ліга 1Чэмпіён 33 18 12 3 53-20 66 1/8

Эўракубкі

Асноўны артыкул: БАТЭ ў эўракубках
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 44 16 15 13 50—51
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 36 13 4 19 47—63
Кубак Інтэртота 6 4 1 1 8—2
Усяго 86 33 20 33 105—116
Сэзон Спаборніцтва Раўнд Супернік Дома У гасьцёх Вынік
1999/00 Кубак УЭФА к/р Сьцяг Расеі Лякаматыў Масква 1:7 0:5 1:12
2000/01 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Армэніі Шырак Гюмры 2:1 1:1 3:2
2 к/р Сьцяг Швэцыі Гэльсынгборг 0:3 0:0 0:3
2001/02 Кубак УЭФА к/р Сьцяг Грузіі Дынама Тбілісі 4:0 1:2 5:2
1 раўнд Сьцяг Італіі Мілян 0:2 0:4 0:6
2002 Кубак Інтэртота 1 раўнд Сьцяг Даніі Акадэміск БК Капэнгаген 1:0 2:0 3:0
2 раўнд Сьцяг Нямеччыны Мюнхэн-1860 4:0 1:0 5:0
3 раўнд Сьцяг Італіі Балёньня 0:0 0:2 0:2
2003/04 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Ірляндыі Багеміян Дублін 1:0 0:3 1:3
2004/05 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Грузіі Дынама Тбілісі 2:3 0:1 2:4
2005/06 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Грузіі Тарпэда Кутаісі 5:0 1:0 6:0
2 к/р Сьцяг Расеі Крылы Саветаў Самара 0:2 0:2 0:4
2006/07 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Малдовы Ністру Атакі 2:0 1:0 3:0
2 к/р Сьцяг Расеі Рубін Казань 0:2 0:3 0:5
2007/08 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Кіпру АПОЭЛ Нікасія 3:0 (д. ч.) 0:2 3:2
2 к/р Сьцяг Ісьляндыі Габнарф’ёрдур 1:1 3:1 4:2
3 к/р Сьцяг Румыніі Сьцяўа Бухарэст 2:2 0:2 2:4
2007/08 Кубак УЭФА 1 раўнд Сьцяг Гішпаніі Вільлярэал 0:2 1:4 1:6
2008/09 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Ісьляндыі Валюр Рэйк’явік 2:0 1:0 3:0
2 к/р Сьцяг Бэльгіі Андэрлехт Брусэль 2:2 2:1 4:3
3 к/р Сьцяг Баўгарыі Леўскі Сафія 1:1 1:0 2:1
Група H Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 0:1 0:2
Група H Сьцяг Італіі Ювэнтус Турын 2:2 0:0
Група H Сьцяг Расеі Зэніт Санкт-Пецярбург 0:2 1:1
2009/10 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Паўночнай Македоніі Македонія Скоп’е 2:0 2:0 4:0
3 к/р Сьцяг Латвіі Вэнтсьпілс 0:1 2:1 2:2
2009/10 Ліга Эўропы Плэй-оф Сьцяг Баўгарыі Літэкс Ловеч 0:1 4:0 (д. ч.) 4:1
Група I Сьцяг Партугаліі Бэнфіка Лісабон 1:2 0:2
Група I Сьцяг Ангельшчыны Эвэртан Лівэрпул 1:2 1:0
Група I Сьцяг Грэцыі АЕК Атэны 2:1 2:2
2010/11 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Ісьляндыі Габнарф’ёрдур 5:1 1:0 6:1
3 к/р Сьцяг Даніі Капэнгаген 0:0 2:3 2:3
2010/11 Ліга Эўропы Плэй-оф Сьцяг Партугаліі Марытыму Фуншал 3:0 2:1 5:1
Група E Сьцяг Нідэрляндаў АЗ Алькмаар 4:1 0:3
Група E Сьцяг Украіны Дынама Кіеў 1:4 2:2
Група E Сьцяг Малдовы Шэрыф Тыраспаль 3:1 1:0
1/16 Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн 2:2 0:0 2:2
2011/12 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Лінфілд 2:0 1:1 3:1
3 к/р Сьцяг Летувы Экранас 3:1 0:0 3:1
Плэй-оф Сьцяг Аўстрыі Штурм 1:1 2:0 3:1
Група H Сьцяг Чэхіі Вікторыя Пльзень 0:1 1:1
Група H Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 0:5 0:4
Група H Сьцяг Італіі Мілян 1:1 0:2

Стадыён

Гарадзкі стадыён

Гульні клюб праводзіць на Барысаўскім гарадзкім стадыёне, пабудаваным у 1963 годзе. Тады была ўзведзена адна трыбуна — заходняя. Цяпер стадыён налічвае дзьве трыбуны, агульнай умяшчальнасцю 5402 чалавекі. Усталяваныя мачты штучнага сьвятла, ёсьць электратабло. У 2008 годзе над усходняй трыбунай быў пабудаваны казырок. Стадыён дапушчаны да правядзеньня міжнародных матчаў.

У 2010 году было распачата будаўніцтва новага стадыёну, умяшчальнасьцю каля 15 000 чалавек. Матчы групавых этапаў эўракубкаў «БАТЭ» праводзіць на менскім стадыёне «Дынама».

База

Асноўная трэніравальная база ФК БАТЭ разьмешчаная ў вёсцы Дудзінка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

БАТЭ Барысаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў