Ваўкавыскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 50: Радок 50:
'''Ваўкавы́скі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага]], пазьней [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Плошча каля 4 тыс. км². Сталіца — [[места]] [[Ваўкавыск]].
'''Ваўкавы́скі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага]], пазьней [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Плошча каля 4 тыс. км². Сталіца — [[места]] [[Ваўкавыск]].


Месты і мястэчкі: [[Воўпа]], [[Зэльва]], [[Мсьцібаў|Мсьцібогаў]], [[Лыскава|Лыскаў]], [[Новы Двор (Сьвіслацкі раён)|Новы Двор]], [[Пескі (Мастоўскі раён)|Пескі]], [[Поразава]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Ялаўка]].
Месты і мястэчкі: [[Воўпа]], [[Зэльва]], [[Мсьцібаў]], [[Лыскава|Лыскаў]], [[Новы Двор (Сьвіслацкі раён)|Новы Двор]], [[Пескі]], [[Поразава]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Ялаўка]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 75: Радок 75:
У склад Ваўкавыскага павету ўваходзіла тэрыторыя [[Ваўкавыскае староства|Ваўкавыскага гродавага]], [[Воўпенскае староства|Воўпенскага]], [[Жыліцкае староства|Жыліцкага]] і [[Ялоўскае староства|Ялоўскага]] старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
У склад Ваўкавыскага павету ўваходзіла тэрыторыя [[Ваўкавыскае староства|Ваўкавыскага гродавага]], [[Воўпенскае староства|Воўпенскага]], [[Жыліцкае староства|Жыліцкага]] і [[Ялоўскае староства|Ялоўскага]] старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.


У кан. [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] на Ваўкавышчыне налічвалася трынаццаць мястэчак: дзяржаўныя — [[Воўпа]], [[Новы Двор (Шчучынскі раён)|Новы Двор]], [[Мсьцібаў|Мсьцібогаў (Мсьцібаў)]], і прыватныя — [[Рось]], [[Крамяніца]], [[Межырэч]], [[Лыскава (Берасьцейская вобласьць)|Лыскава]], [[Поразава]], [[Лапеніца]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Зэльва]], [[Пескі (Мастоўскі раён)|Пескі]], [[Ялаўка]]. Зь іх Воўпа, Мсьцібаў, Поразава, Новы Двор і Ялаўка ў [[17 стагодзьдзе|ХVІI]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стст. атрымалі [[Магдэбурскае права]]<ref name="vauk">[[Аляксей Шаланда]]. [http://kamunikat.h2.pl/vaukavyshchyna.html?pubid=5805 Гербы гарадоў і мястэчак Ваўкавыскага павета ВКЛ у ХVI—XVIII стст.] // «Ваўкавышчына» № 1 (6), 2008.</ref>.
У кан. [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] на Ваўкавышчыне налічвалася трынаццаць мястэчак: дзяржаўныя — [[Воўпа]], [[Новы Двор (Шчучынскі раён)|Новы Двор]], [[Мсьцібаў]], і прыватныя — [[Рось]], [[Крамяніца]], [[Межырэч]], [[Лыскава (Берасьцейская вобласьць)|Лыскаў]], [[Поразава]], [[Малая Лапеніца|Лапеніца]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Зэльва]], [[Пескі]], [[Ялаўка]]. Зь іх Воўпа, Мсьцібаў, Поразава, Новы Двор і Ялаўка ў [[17 стагодзьдзе|ХVІI]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стст. атрымалі [[Магдэбурскае права]]<ref name="vauk">[[Аляксей Шаланда]]. [http://kamunikat.h2.pl/vaukavyshchyna.html?pubid=5805 Гербы гарадоў і мястэчак Ваўкавыскага павета ВКЛ у ХVI—XVIII стст.] // «Ваўкавышчына» № 1 (6), 2008.</ref>.


== Ураднікі ==
== Ураднікі ==

Вэрсія ад 19:40, 11 траўня 2012

Ваўкавыскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыск
Дата ўтварэньня 1507
Старосты Старосты ваўкавыскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 4 тыс. км²
Час існаваньня кан. XIV ст.1795
Месцазнаходжаньне Ваўкавыскага павету
Ваўкавыскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ваўкавы́скі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага, пазьней Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 4 тыс. км². Сталіца — места Ваўкавыск.

Месты і мястэчкі: Воўпа, Зэльва, Мсьцібаў, Лыскаў, Новы Двор, Пескі, Поразава, Сьвіслач, Ялаўка.

Гісторыя

Утварыўся ў кан. XIV ст. на аснове колішняга Ваўкавыскага княства, уваходзіў у склад Троцкага ваяводзтва. У 1507 далучыўся да Наваградзкага ваяводзтва.

Павятовая пячатка

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) у павеце ўваходзіліся пасады маршалка, падкаморскага, судзьдзі земскага з падсудкам і пісарам. Цягам 15721576 у Мсьцібаве праходзілі вальныя соймы, на апошнім зь якіх ліцьвіны абвясьцілі сваім вялікім князем Стэфана Баторыя. 12 жніўня 1579 Новы Двор атрымаў прывілей на Магдэбурскае права.

У 1616 Поразава атрымала мескі герб. У 1662 вялікалітоўскія канфэдэраты вынесьлі ў Воўпе сьмяротны вырак гетману Вінцэнту Корвін-Гасеўскаму. Цягам 16661668 у Сьвіслачы, пры касьцёле, дзейнічала першая ў павеце школа.

У 1751 езуіты адкрылі місіянэрскую школу ў Лыскаве. У 1782 Адукацыйная камісія адкрыла школу ў Ваўкавыску[1]. У 1792 Воўпа і Ялаўка атрымалі мескія гербы. У 1793 Ваўкавыскі павет увайшоў у склад Гарадзенскага ваяводзтва[2].

За часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794) на Ваўкавышчыне актыўна дзейнічала адна з г.зв. «парадкавых камісіяў» — паўстанцкая кіроўная ўстанова, створаная згодна з распараджэньнем Тадэвуша Касьцюшкі[3]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Дэмаграфія

У сяр. XVII ст. налічваў больш за 10 тыс. дымоў і каля 65—70 тыс. жыхароў[4] Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 71 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 50 тыс. чал.[5] (7,7 тыс. дымоў[4]).

Станам на 1775 рок налічваў 9603 дымоў[6] і каля 75—90 тыс. жыхароў[4].

Геаграфія

Мяжа са Слонімскім паветам ішла ракою Зальвянка[6]. Плошча павету складала каля 4 тыс. км² (польскія дасьледнікі трымаюцца лічбы ў 4,8 тыс. км²), зь іх каля 0,3 тыс. км² знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Польшчы[7].

У склад Ваўкавыскага павету ўваходзіла тэрыторыя Ваўкавыскага гродавага, Воўпенскага, Жыліцкага і Ялоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

У кан. XVI ст. на Ваўкавышчыне налічвалася трынаццаць мястэчак: дзяржаўныя — Воўпа, Новы Двор, Мсьцібаў, і прыватныя — Рось, Крамяніца, Межырэч, Лыскаў, Поразава, Лапеніца, Сьвіслач, Зэльва, Пескі, Ялаўка. Зь іх Воўпа, Мсьцібаў, Поразава, Новы Двор і Ялаўка ў ХVІIXVIII стст. атрымалі Магдэбурскае права[2].

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты ваўкавыскія

Павятовы соймік праходзіў у Ваўкавыску, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ваўкавыскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Мікалай Булгарын. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў канцы восені таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ваўкавыскую кашталянію. У выніку, кашталян ваўкавыскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Мікалай Быхаўцаў. Кніга Валыняка «З мінулага Ваўкавыскага павета» // «Ваўкавышчына» № 4, 2007.
  2. ^ а б Аляксей Шаланда. Гербы гарадоў і мястэчак Ваўкавыскага павета ВКЛ у ХVI—XVIII стст. // «Ваўкавышчына» № 1 (6), 2008.
  3. ^ Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык. «Нарадзіўся я ліцьвінам…» — Менск, Навука і тэхніка, 1994.
  4. ^ а б в Вячаслаў Насевіч. Ваўкавыскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 396.
  5. ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  6. ^ а б Powiat wołkowyski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.
  7. ^ Вячаслаў Насевіч. Ваўкавыскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 395.

Літаратура