Міжнародныя штучныя мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.2) (робат дадаў: sk:Medzinárodný pomocný jazyk
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:زبان میانجی جهانی
Радок 16: Радок 16:
[[es:Lengua auxiliar]]
[[es:Lengua auxiliar]]
[[eo:Internacia planlingvo]]
[[eo:Internacia planlingvo]]
[[fa:زبان میانجی جهانی]]
[[fr:Langue auxiliaire internationale]]
[[fr:Langue auxiliaire internationale]]
[[gl:Lingua auxiliar]]
[[gl:Lingua auxiliar]]

Вэрсія ад 02:14, 7 траўня 2012

Міжнародныя (неспецыялізаваныя) штучныя мовы — гэта штучныя мовы, створаныя для пазаэтнічнай камунікацыі, а таксама для лінгвістычнага экспэрыменту. У найбольшай ступені падобныя да натуральных моваў, пры практычный рэалізацыі ў соцыюме, яны таксама называюцца плянавымі мовамі. У XVII—XX стст. было створана каля 1000 праектаў падобных моваў, але плянавымі зрабіліся толькі адзінкі: валапюк, эспэранта, іда ды некаторыя іншыя. Выдзяляюць апрыёрныя, апастэрыёрныя і зьмяшаныя штучныя мовы.

Апрыёрныя мовы ствараюцца незалежна ад сродкаў натуральных моваў, тады як апастэрыёрныя мовы базуюцца на лексіцы, граматыцы, сінтаксісу натуральных моваў. У XVII—XІX стст. стваралі пераважна апрыёрныя мовы. Яны былі заснаваныя на лягічнай клясыфікацыі паняткаў (т. зв.філязофскія мовы) або на прынцыпе матываванасьці знакаў іх зьместам (напр., моўныя праекты на базе гукавой сымболікі). Апрыёрныя сыстэмы з канвенцыйным характарам знакаў былі радзейшымі.

Па пляне выражэньня вылучаюць пазілаліі (пісьмова-гукавыя моўныя сістэмы), пазіграфіі(штучныя мовы, якія ня маюць гукавога выражэньня), мовы жэстаў ды інш. У 1817—1866 гадах у Францыі была створана музычная мова сальрэсоль. Але ўвогуле напрыканцы XІX ст. у распрацоўцы штучных моваў усё болей назіраецца набліжэньне да натуральных моваў.

Першай планавай мовай быў валапюк, створаны ў Нямеччыне І. М. Шлеерам у 1879 годзе. Валапюк належыць да апрыёрна-апастэрыёрнага тыпу штучных моваў, які складана прымяніць у камунікацыі. Таму ў распрацоўках пазьнейшых моваў пераважаў апастэрыёрны прынцып. Так, штучныя мовы пачалі распрацоўваць пераважна на базе інтэрнацыянальнай лексікі з пэўным яе ўладкаваньнем, адпаведна аўтаномным правілам дадзенай штучнай мовы, ці з максымальным захаваньнем формы, запазычанай з натуральных моваў (натуралістычныя штучныя мовы). У апастэрыёрныя праекты ўводзілі граматыку аналітычнага тыпа зь як мага большым скарачэньнем колькасьці граматычных катэгорыяў. Найзнакаміцейшым прыкладам моваў «новых» штучных моваў зьяўляецца эспэранта (1887); значна менш распаўсюджаная мова іда (1907). Самымі знакамітымі сярод натуралістычных праектаў зрабіліся лаціна-сінэ-флексіёнэ (1903), акцыдэнталь (1921—1922) і інтэрлінгва (1951). Сінтэз іда і акцыдэнталя прадстаўлены ў праекце Еспэрсана навіяль (1928).