Паўднёвы полюс: розьніца паміж вэрсіямі
AvocatoBot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: mzn:جنوبگان قاره |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: ka:სამხრეთი პოლუსი |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
[[kn:ದಕ್ಷಿಣ ಧ್ರುವ]] |
[[kn:ದಕ್ಷಿಣ ಧ್ರುವ]] |
||
[[krc:Къыбыла полюс]] |
[[krc:Къыбыла полюс]] |
||
[[ka:სამხრეთი პოლუსი]] |
|||
[[kk:Оңтүстік полюс]] |
[[kk:Оңтүстік полюс]] |
||
[[sw:Ncha ya kusini]] |
[[sw:Ncha ya kusini]] |
Вэрсія ад 23:05, 30 красавіка 2012
Каардынаты: 90° пд. ш. 0° у. д. / 90° пд. ш. 0° у. д.
Паўднёвы по́люс (Паўднёвае канцавосьсе) — гэта самы паўднёвы пункт на Зямлі. Вызначаецца некалькімі рознымі шляхамі.
Геаграфічны паўднёвы полюс
Геаграфічны паўднёвы полюс — гэта месца, дзе вось абарачэньня Зямлі «выходзіць» на паверхню. Знаходзіцца на Палярным плато Антарктыды на вышыні 2 800 мэтраў, тоўшча льда складае 2840 мэтраў. Сярэднегадавая тэмпэратура складае -48,9 °C (максымальная -14,7 °C, мінімальная -74,3 °C). Першым чалавекам, які туды дайшоў быў Роальд Амундсэн 14 сьнежня 1911 года. Другі чалавек — Робэрт Фалькон Скот, які трапіў на полюс на месяц пазьней. У 1929 годзе амэрыканец Рычард Бэрд разам з Бэрнтам Балхэнам першым праляцеў на самалёце над Паўднёвым полюсам. У 1958 годзе брытанска-новазэляндзкая экспэдыцыя Вівіяна Фукса і Эдмунд Гілары зьдзейсьнілі першы трансантарктычны пераход ад мора Ўэдэла праз Паўднёвы полюс да мора Роса. З 1957 года на Паўднёвым полюсе дзейнічае навуковая станцыя ЗША «Амундсэн-Скот».
Геамагнітны паўднёвы полюс
Геамагнітным паўднёвым полюсам лічыцца найбліжэйшы да геаграфічнага поўдня полюс геамагнітнага поля.
Магнітны паўднёвы полюс
Пункт, найбліжэйшы да паўночнага геаграфічнага полюса, у якім лініі магнітнага поля Зямлі ствараюць зь яе паверхняй вугал 90°. Менавіта на гэты пункт паказвае паўночная стрэлка компаса.
Паўднёвы полюс недасяжнасьці
Мае каардынаты 85°50′ пд. ш. 65°47′ у. д. / 85.833° пд. ш. 65.783° у. д., знаходзіцца далей астатніх месцаў Антарктыды ад Паўднёвага акіяна.
Вонкавыя спасылкі
Паўднёвы полюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў