Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:موگیلف
Радок 413: Радок 413:
[[eo:Mahiljoŭ]]
[[eo:Mahiljoŭ]]
[[eu:Mahiliou]]
[[eu:Mahiliou]]
[[fa:موگیلف]]
[[fr:Moguilev]]
[[fr:Moguilev]]
[[ko:마힐료프]]
[[ko:마힐료프]]

Вэрсія ад 09:06, 27 красавіка 2012

Магілёў
Меская ратуша
Меская ратуша
Герб Магілёва Сьцяг Магілёва
Гімн Магілёва: «Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі»
Першыя згадкі: 1267
Магдэбурскае права: 28 студзеня 1577
Вобласьць: Магілёўская
Плошча: 110,5 км²
Насельніцтва: 358 279[1] (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 212xxx
Аўтамабільны код: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°55′ пн. ш. 30°21′ у. д. / 53.917° пн. ш. 30.35° у. д. / 53.917; 30.35Каардынаты: 53°55′ пн. ш. 30°21′ у. д. / 53.917° пн. ш. 30.35° у. д. / 53.917; 30.35
Магілёў на мапе Беларусі
Магілёў
Магілёў
Магілёў
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт

Магілёў — места ў Беларусі, на рацэ Дняпро пры ўтоку ў яе рэчкі Дубравенка. Адміністрацыйны цэнтар Магілёўскай вобласьці і Магілёўскага раёну. Плошча 110,5 км². Насельніцтва 358 279 чал. (2009)[1], трэцяе колькасьцю насельніцтва места краіны пасьля Менску і Гомелю. Знаходзіцца за 201 км ад Менску. Вузел чыгунак на Воршу, Асіповічы, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Менск, Гомель, Віцебск, Бабруйск і інш., рачны порт.

Магілёў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны цэнтар праваслаўя. 9 чэрвеня 1661 атрымаў роўныя правы з сталіцай Вялікага Княства Літоўскага — Вільняй — за гераізм, выяўлены ў часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў. У 1930-я разглядалася магчымасьць пераносу сюды сталіцы Беларускай ССР.

Назва

Тапонім «Магілёў», відавочна, мае патранамічнае паходжаньне — ад асабістага імя Магіла, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад адпаведнай славянскай асновы[2]. Выказваліся таксама меркаваньні пра зьвязак тапоніму з канкрэтнай гістарычнай асобай — галіцкім князем Львом Данілавічам Могіем («Магутным Ільвом»), які нібыта збудаваў у 1267 годзе замак у сутоках рэчак Дубравенка і Дняпро (археалягічныя раскопкі ня выявілі гэтага ўмацаваньня). Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што назва Магілёва паходзіць ад імя князя полацкага Льва Ўладзіміравіча (Льва Магутнага)[3].

Народнае паданьне зьвязвае назву места з імём асілка Машэкі, над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы «Магілаю Льва» (захавалася ўрочышча Машакоўка). Народны паэт Беларусі Янка Купала апрацаваў гэтую легенду ў аднайменную паэму. Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасьці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іхнага атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узьнікла вёска Магілка[4].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Магілёва

Паводле археалягічных раскопак, старажытнае паселішча існавала на месцы Задубравенскага пасаду яшчэ ў XII ст. Апроч таго, на гары Магіла мелася даўняе ўмацаваньне[5]. У пач. XIII ст. Магілёў, відаць, быў цэнтрам фэўдальнай сядзібы-вотчыны і выконваў функцыі фартэцыі. У пач. XIV ст. места далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, дзе зрабілася цэнтрам воласьці.

Першы пісьмовы ўспамін пра Магілёў зьмяшчаецца ў «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх», якія датуецца канцом XIV ст. У гэты час места знаходзілася ў валоданьні каралевы Ядвігі, жонкі караля і вялікага князя Ягайлы. У 1431 яно перайшло да вялікага князя Сьвідрыгайлы, а ў 1503 — да вялікай княгіні Алены Іванаўны.

У XV ст. Магілёў быў значным цэнтрам гандлю, тут мелася ўласная мытня. Пад 1447 згадваеца праваслаўная Спаская царква. У пач. XVI ст. места ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У зьвязку з падзеньнем Смаленску (1514) і пераходам яго на стагодзьдзе пад уладу Маскоўскай дзяржавы, многія тамтэйшыя купцы перабраліся ў Магілёў. Праз гэта неаднаразова (у 1518, 1519 і 1535) ягоныя ваколіцы цярпелі на рабаўніцкіх набегаў маскоўскіх захопнікаў, аднак самім местам яны авалодаць ня здолелі. У 1526 скончылася будова новага замка. У 1561 места атрымала права на войтаўства.

28 студзеня 1577 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Магілёву поўнае Магдэбурскае права і першы герб. У вялікакняскай грамаце зазначалася[6]:

« А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы. »

Станам на 1577 у Магілёве быў 1261 жылы дом (на 1588 — 1500 жылых дамоў[7]). У Інфлянцкую вайну 27 чэрвеня 1581 маскоўскія захопнікі цалкам зьнішчылі Задубровенскі пасад, спалілі 10 будынкаў у Пакроўскім пасадзе, але штурм Старога места і замка быў безвыніковым[7]. Пад 1588 упершыню згадваецца тутэйшы рымска-каталіцкі касьцёл. Недзе ў 15901592 у Магілёве адкрылася агульнадукацыйная брацкая школа, у якой вывучалі старабеларускую і лацінскую мовы. Цягам 15941604 ішло ўзьвядзеньне першага мураванага будынка — Фарнага касьцёла. 13 сьнежня 1595 казацкія загоны С. Налівайкі спалілі каля 40% забудовы Магілёва, у тым ліку некалькі цэркваў[7], і зьнішчылі значную колькасьць месьцічаў. Захавалася паведамленьне пра тыя падзеі:

« У рок 1595. Прыйшла ізноў на Магілёў навала ад Налівайкі. Невядома таксама, зь якіх прычынаў гэта сталася, нi з гyльтайства, нi з маскоўскага нацкоўваньня, бо ў гэты час міру з Масквою нe было. Таму старэйшыя людзі часта ўспаміналі Налівайку; Мазепу і Лабаду. Відаць, нездарма не выходзіла гэта зь людзкой памяці, бо нарабіла гэтая саранча новазбудаванаму і заселенаму месту бед нязносных і крыві праліла нямала. Але пан Бог месьцічаў-пакутнікаў бласлаўляў і бласлаўляе. Гэты Налівайка Магілёў зрабаваў і цэрквы папаліў. »

Магілёўская хроніка

У 16011633 завяршылася будова разьвітай абарончай сыстэмы мескіх умацаваньняў з трох лініяў абароны. Першую лінію складаў замак — «Высокае места», другая лінія ўмацаваньняў — Кругавы (альбо Бліжні) вал — ахоплівала Старое места і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал — у розныя часы мела розныя памеры і колькасьць брамаў. Станам на 1604 тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў. У межах Старога места (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астроская і Нагорская сотні, за імі ва ўсходнім кірунку разьмяшчалася Ледкаўская сотня, на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысьценская, Слабодзкая, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысьненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.

У пач. XVII ст. Магілёў быў адным з найбуйнейшых местаў Вялікага Княства Літоўскага1604 налічваў 15 тыс. жыхароў, 2211 дамоў, 18 цэхаў[8]), меў права на правядзеньне двух рэгулярных кірмашоў. У 1616 пры Магілёўскім брацтве пачала працаваць друкарня, у якой на працягу XVIIXVIIІ стст. надрукавалі каля 40 кніжак. У 1632 тут заснавалі адзіную ў той час на Беларусі праваслаўную япархію[7]. У сяр. XVII ст. умацаваньні Старога места налічвалі 4 брамы — Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які абкружаў Новае места, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысьненская, Быхаўская, Папінская.

З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1654 магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам. Аднак 1 лютага 1661 у выніку народнага паўстаньня месьцічы зьнішчылі акупацыйную залогу[9]. За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 кароль і вялікі князь Ян Казімер ўраўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй. Апроч таго, места атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — Пагоня»[10]. У 1681 на гандлёвай плошчы ўзьвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). Цягам XVIII ст. у месьце дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) 8 верасьня 1708 расейскія войскі на загад цара маскоўскага Пятра I спалілі Магілёў. Станам на 1745 у месьце быў 1301 будынак[7], працавалі некалькі цагельняў — «Антона Апоці», «паноў Батвіньнікаў», «Дарошкі з братам Сапрончыкаў». На тэрыторыі пасадаў знаходзіліся «ізба цэху шавецкага... цэх гарбарскі... дом цэхавы пякарскі... цэх шавецкі», непадалёку ад царквы Св. Міколы — «цэх алейніцкі». Тут жылі злотнікі (ювэліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы і кавалі. На 1756 дзейнічалі 9 праваслаўных цэркваў і 2 манастыры, 2 вуніяцкія цэрквы (Дальняя Ўваскрэшаньня Хрыстова і Покрыва Прасьв. Багародзіцы), 6 рымска-каталіцкіх касьцёлаў і 3 кляштары (кармэлітаў, езуітаў і бэрнардынаў). На 1765 у месьце налічвалася 1879 будынкаў.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам аднайменнай губэрні. 22 лістапада 1773 тут разьмясьціўся цэнтар Беларускай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, пры якой адкрыліся сэмінарыя і акадэмія. У 1780 у месьце адбылася сустрэча паміж імпэратрыцай расейскай Кацярынай II і імпэратарам аўстрыйскім Ёсіфам, у гонар чаго заклалі Сабор Сьв. Ёсіфа. У 1781 расейскія ўлады даравалі Магілёву новы герб, таксама з выявай Пагоні. У кан. ХVІІІ ст. у месьце было 22 вуліцы, 32 завулкі, 2000 будынкаў; працавалі 33 прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 піваварных, 2 цагельні, 2 вадзяныя млыны, каля 240 крамаў, праводзілася 3 кірмашы на тыдзень.

У 1809 на базе народнай вучэльні (дзейнічала з 1789) адкрылася Магілёўская гімназія. У ходзе вайны 1812 году места на пэўны час занялі францускія войскі. У 1838 пачала выдавацца газэта «Могилевские губернские ведомости». У 18481856 празь места прайшла шаша, у 1902 — Пецярбурска-Адэская чыгунка. У 1867 у Магілёве заснавалі музэй, у 1888 завяршылася будова мескага тэатру. У 1879 зьявіўся водаправод. У часе Ўсерасейскага перапісу (1897) 12 847 магілёўцаў (або 29,79% ад усіх месьцічаў) назвалі роднай мовай беларускую, што было найвышэйшым паказьнікам сярод усіх местаў на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

У Першую сусьветную вайну цягам жніўня 1915 — лістапада 1917 у Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, у месьце спыняўся расейскі цар Мікалай II.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Магілёў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Магілёў вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам акругі і раёну (з 1938 цэнтар Магілёўскай вобласьці).

У Другую Сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 Магілёў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1946 тут адкрыўся першы аўтобусны маршрут, у 1970 адбыўся пуск тралейбуса. У 2005 гістарычны герб места атрымаў афіцыйны статус, хаця ён шырока выкарыстоўваўся ўжо з пачатку 1990-х.

Насельніцтва

Адукацыя

Вышэйшая адукацыя

Культура

Музэі

Музэй В. Бялыніцкага-Бірулі ў барокавым палацаку

Тэатры

Сродкі масавай інфармацыі

Тэлебачаньне

  • «2 канал». Прыватная тэлекампанія, заснаваная ў 1994 годзе. Вяшчае на асобным канале мэтровага дыяпазону. Выходзяць штодзённыя беларускамоўныя выпускі навінаў, забаўляльныя й публіцыстычныя перадачы.

Радыё

Газэты

Спорт

Футбол

У Магілёве адзін футбольныя клюбы: «Дняпро» (раней — «Дняпро-Трансмаш») (вышэйшая ліга).

  • ФК «Дняпро» быў заснаваны ў 1960 годзе. (да 1963 году меў назву «Хімік», у 1963—1973 гадох — «Спартак», 1998—2005 гадох — «Дняпро-Трансмаш»)
    • Чэмпіён Беларусі ў 1998 годзе, срэбны прызëр 1992 году; удзельнік Лігі чэмпіëнаў і Кубка УЕФА-Інтэртота
    • Колеры клюбу: бела-сінія
    • Грае на стадыёне «Спартак» (7990 месцаў)

Раней існавалі футбольныя клюбы «Тарпэда-Кадзіна» (вышэйшая ліга, першая ліга), «Савіт» (вышэйшая ліга, першая ліга).

Хакей

  • Экстралiга: ХК «Магілёў»
  • Вышэйшая ліга: ХК «Хімвалакно-2»
  • Юніёрская ліга, падгрупа B: ХК ОЦОР

Баскетбол

  • Баскетбольны клюб «Тэмп-АШВСМ».
  • Баскетбольны клюб «Барысфен».

Валейбол

Прамысловасьць

Магілёў — буйны прамысловы цэнтар. Працуе больш за 60 прадпрыемстваў машынабудаваньня, мэталаапрацоўкі, мэталургіі, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасьці. Гістарычна места вядомае як буйны цэнтар рамёстваў і мастацкіх промыслаў.

Найбуйнейшыя прадпрыемствы — «Магілёўхімвалакно», «Магілёўліфтмаш», аўтазавод імя Кірава, «Строммашына», «Тэхнапрыбор», «Трансмаш», «Электрарухавік».

Транспарт

Чыгуначны вакзал

Магілёў — значны транспартны вузел. Дзейнічае чыгуначны вакзал, ад якога адыходзяць цягнікі ў чатырох кірунках: Аршанскім, Асіповіцкім, Жлобінскім, Крычаўскім. Каля вёскі Ермалавічы знаходзіцца аэрапорт «Магілёў». У цэнтры гораду знаходзіцца аўтавакзал Магілёў, зь якога выпраўляюцца міжгароднія, прыгарадныя і частка гарадзкіх аўтобусных маршрутаў.

Маецца вялікая сетка гарадзкога грамадзкага транспарту.

Аўтобусы

У Магілёве працуе каля 130 аўтобусаў 42 маршрутаў, якія абслугоўваюцца РУДМАП «Аўтобусны парк №1». Аснова рухомага складу аўтобусы марак Ікарус, МАЗ, ПАЗ, BOGDAN-Радзіміч, Mercedes. На аўтобусы прыпадае 45,5% пасажырскіх перавозак у горадзе.

Тралейбусы

Асноўны артыкул: Магілёўскі тралейбус

Тралейбусны рух адкрыўся 19 студзеня 1970 году. На дадзены момант дзейнічае 12, якія абслугоўваюцца МГКУП «Гарэлектратранспарт», на іх працуе каля 110 тралейбусаў марак ЗІУ і АКСМ. На тралейбусы прыпадае 43,5% пасажырскіх перавозак у горадзе.

Маршрутныя таксоўкі

На 39 маршрутах працуе каля 630 аўтобусаў малой умяшчальнасьці марак Ford, Mercedes, ГАЗ-Газэль і іншыя. На маршрутныя таксоўкі прыпадае 11% пасажырскіх перавозак. Некаторыя гарадзкія маршруты маюць канцавыя прыпынкі ў прыгарадных населеных пунктах.

Турыстычная інфармацыя

Ратуша, агульны выгляд

Магілёў — пэрспэктыўны цэнтар турызму Беларусі міжнароднага значэньня[22]. Гасьцініцы: «Магілёў», «Турыст», «Космас-Корт», «Кім», «Ліра», «Севяранка», «Сігнал», гасьцініца ААТ «Магілёўхімвалакно».

Выдатныя мясьціны

Рэшткі касьцёла Сьв. Казімера
  • Архірэйскі двор (1762—1785)
  • Арцыбіскупскі палац (XVIII ст.)
  • Брамы мескія (XVIII ст.)
  • Будынак былога Пазямельна-сялянскага банку (пач. ХХ ст.)
  • Гістарычная забудова (XVIII—XIX стст.; фрагмэнты)
  • Дом Саветаў (1937—1939)
  • Капліца-пахавальня Сенажэцкіх (1904)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (Фарны, 1604)
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава (1738—1752)
  • Мескі тэатар (1888)
  • Могілкі: габрэйскія, каталіцкія.
  • Манастыр Сьв. Мікалая (XVII—XVIII стст.)
  • Палац купца Анташкевіча (1698)
  • Ратуша (16791681, 20072008)
  • Сабор Трох Сьвяціцеляў (1909—1911)
  • Сынагога (1900)
  • Царква Сьвятых Барыса й Глеба (1869)
  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа (XVII, XIX стст.)
  • Шпіталь псыхіятрычны (XIX ст.)

Страчаная спадчына

Касьцёл і калегіюм езуітаў, зьнішчаныя ў 1960-я
  • Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў (XVIII ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (16991725)
  • Касьцёл і кляштар дамініканаў
  • Касьцёл і кляштар марыявітак
  • Кірха (XVIII ст.)
  • Манастыр Сьвятога Богаяўленьня (1633—1636)
  • Манастыр Праабражэньня Гасподняга
  • Сабор Сьвятога Іосіфа (1780—1798), архітэктар — Мікалай Львоў
  • Сынагога Халодная (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (XVI ст.)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (XVII ст.)
  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла
  • Царква Сьвятога Спаса (1740—1762)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XVI ст.)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1673)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (Бліжняя) (XVII ст.)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (Дальняя)

Галерэя

Месты-сябры

  1. Сьцяг Францыі Вілербан, Францыя1979)
  2. Сьцяг Баўгарыі Габрава, Баўгарыя1988, падоўжаны ў 2000)
  3. Сьцяг Польшчы Ўлацлавек, Польшча1995)
  4. Сьцяг Славаччыны Бардзеёў, Славаччына1996)
  5. Сьцяг Нямеччыны Айзэнах, Нямеччына (з 1996)
  6. Сьцяг Украіны Керч, Украіна1998)
  7. Сьцяг Летувы Клайпеда, Летува1997)
  8. Сьцяг Расеі Пенза, Расея[23]
  9. Сьцяг Расеі Тула, Расея (з 1998)
  10. Сьцяг Казахстану Шымкент, Казахстан2000)
  11. Сьцяг Расеі Зьвянігарад, Расея (з 2006)
  12. Сьцяг Сэрбіі Крагуевац, Сэрбія (з 2006)
  13. Сьцяг Расеі Бранск, Расея (з 2012)

Вядомыя асобы

«Апостал». Друкарня С. Собаля

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Вынікі перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 237.
  3. ^ Легенды аб заснаванні Магілёва на Магілёўскі гарвыканкам
  4. ^ Ігар Марзалюк, Алена Марзалюк. Магілёў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 243.
  5. ^ Ігар Марзалюк, Алена Марзалюк. Магілёў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 243—244.
  6. ^ Сімволіка. Гербы краю на Магілёўская абласная бібліятэка
  7. ^ а б в г д е Ігар Марзалюк, Алена Марзалюк. Магілёў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 244.
  8. ^ В. Б. Караткевіч, Т. І. Чарняўская. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988]. С. 44—50.
  9. ^ Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Мн.: Беларускi кнігазбор, 1997. С. 294.
  10. ^ Магілёў // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  11. ^ а б Агееў, А. Р. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах. — Магілёў, 1997. С. 17.
  12. ^ а б в г д е ё ж Могилёв: энцикл. справочник. — Мн., 1990. С. 12.
  13. ^ Ігар Марзалюк. Алена Марзалюк. Магілёў // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 9.
  14. ^ Mohylew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 595
  15. ^ Mohylew // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  16. ^ г. Могилев (Могилевская область) на Belarus.by
  17. ^ Могилёв // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  18. ^ Могилёв // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  19. ^ Mahiloŭ // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 152.
  20. ^ Ігар Марзалюк. Алена Марзалюк. Магілёў // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 7.
  21. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
  22. ^ Могилёв // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  23. ^ Историческая справка: связь Пензы и Могилева.  (рас.)

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Магілёўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў