Нэптун: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: lez:Нептун (планета); касмэтычныя зьмены
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: ilo:Neptuno
Радок 216: Радок 216:
[[hr:Neptun]]
[[hr:Neptun]]
[[io:Neptuno]]
[[io:Neptuno]]
[[ilo:Neptuno (planeta)]]
[[ilo:Neptuno]]
[[id:Neptunus]]
[[id:Neptunus]]
[[ia:Neptuno]]
[[ia:Neptuno]]

Вэрсія ад 04:09, 18 красавіка 2012

Нэптун Астранамічны знак Нэптуна
NASA
Гісторыя адкрыцьця
Адкрыты Ёганам Гале
Гейнрыхам д'Арэ
Урбэнам Левер'е
Дата адкрыцьця 23 верасьня 1846
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдняя адлегласьць ад Сонца 4 498 252 900 км (30,06896348 а. а.)
Пэрыгелій 4 459 631 496 км
Афэлій 4 536 874 325 км
Сыдэрычны арбітальны пэрыяд 60 223,3528 зямных дня (164,88 гады)
Сярэдняя арбітальная хуткасьць 5,432 км/з
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,008 585 87
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 1,769 17°
Акружнасьць арбіты 188,925 а.е.
Спадарожнікі 13
Зьяўляецца спадарожнікам Сонца
Фізычныя характарыстыкі
Экватарыяльны дыямэтар 49 528 км
Палярны дыямэтар 48 681 км
Аб'ём 6,254×1013 км3
Маса 1,0243×1026 кг
Шчыльнасьць 1,638 г/см3
Плошча паверхні 7,619×109 км2
Гравітацыя у зоне Экватара 11,15 м/с2, або 1,14 g
Другая касьмічная хуткасьць 23,5 км/с
Сыдэрычны пэрыяд кручэньня 16,11 ч. (16 ч. 6 мін. 36 сек.)
Экватарыяльны нахіл да арбіты 42,95°
Тэмпэратура паверхні
мін. срэдн. макс.
50°K 53°K ?
Атмасфэрны ціск у паверхні 100 кПа
Склад атмасфэры
Вадарод 80 % ±3.2 %
Гелій 19 % ±3.2 %
Метан 1.5 % ±0.5 %
Этан 1,5 ppm
Схема, якая ілюструе ўнутраны склад Нэптуна

Нэпту́н — восьмая па аддаленасьці ад Сонца плянэта Сонечнай сыстэмы. Плянэта была адкрыта ў 1846 годзе і названая імем бога мораў у рымскай міталёгіі. Знак Нэптуна — ♆ стылізаваны трызубец, знак марскога бога Нэптуна.

Вельмі кампактная газавая плянэта (шчыльнасьць 1,64 г/см³) дамінуе дзякуючы сваёй вялікай масе (17 × Зямлі) над усёй вонкавай Сонечнай сыстэмай і ўплывае на арбіты шматлікіх цел меншага памеру, такіх як Плютон і транснэптунавые аб'екты.

Гісторыя адкрыцьця

Уначы 23 верасьня 1846 Ёган Гале (Johann Gottfried Galle) і Гейнрых д’Арэ (Heinrich Louis d’Arrest), праводзячы назіраньні на абсэрваторыі ў Бэрліне, выявілі плянэту ўсяго ў адным градусе ад становішча, вылічанага ў 1846 году францускім астраномам Урбэнам Левер'е на падставе дадзеных аб невялікіх абурэньнях у руху Урана. Трохі меней дакладнае прадказаньне ангельскага астранома Джона Адамса (John Couch Adams), зробленае на год раней, сустрэла ў Ангельшчыне неабгрунтаваны скептыцызм, і было апублікавана толькі пасьля адкрыцьця плянэты. Нягледзячы на гэта, ангельцы разгарнулі разлютаваныя спрэчкі аб нацыянальным прыярытэце і аб тым, як трэба назваць плянэту. У канчатковым выніку плянэта атрымала назву Нэптун па ймю бога мора рымскай міталёгіі, якое прапанаваў Левер'е адразу жа пасьля адкрыцьця. Цікава, што вылічаная Левер'е і Адамсам арбіта Нэптуна вельмі хутка адхілялася ад сапраўднай арбіты плянэты, і калі бы пошукі зацягнуліся на некалькі гадоў, то па гэтых вылічэньнях знайсьці плянэту ўжо было бы нельга.

Вывучэньне

На самых лепшых фатаграфіях, зробленых з Зямлі, можна адрозьніць асобныя яркія аблокі й яркую імгу над паўднёвым канцавосьсем плянэты. Касьмічны апарат «Вояджэр-2» пацьвердзіў гэтыя назіраньні, калі мінуў усяго ў 5000 км над верхавінамі аблокаў плянэты 25 жніўня 1989. Акрамя таго, ён выявіў шмат новых дэталяў, у тым ліку шырокую цыкланічную сыстэму ў паўднёвым паўшар'і — Вялікая цёмная пляма. Да 1994 г. гэтая сыстэма распалася, а касьмічны тэлескоп імя Хабла выявіў новую Вялікую цёмную пляму ў паўночным паўшар'і.

«Вояджэр-2» таксама выявіў меншую цыкланічную сыстэму зь яркім ядром з пёрыстых аблокаў, добра адрозную сыстэму палос і шматлікія тонкія пёрыстыя аблокі. Таксама было выяўлена маленькае яркае воблачка няправільнай формы, зьдзяйсняльнае адно абарачэньне за 16 гадзін. Яно атрымала назву «Скутэр» і можа быць верхавінай выкіду з ніжніх пластоў атмасфэры. Некаторыя з гэтых дэталяў адкідаюць цені на больш глыбокія пласты аблокаў, што дало першыя дадзеныя аб вэртыкальным расслаеньні атмасфэры Нэптуна. Высокія аблокі, зьмешчаныя на 50—100 км вышэй асноўнага пласта, верагодна, складаюцца з крышталяў мэтану, а ніжэйшы і бесперапынны ўзровень утвораны крышталямі аміяку або сульфіду вадароду. Пёрыстыя аблокі хутка зьмяняюцца, часта зьяўляюцца і зьнікаюць ўсяго за некалькі гадзін. Такім чынам, надвор'е на Нэптуне дынамічнае і зьменлівае, як і на Зямлі.

Астранамічныя дадзеныя

Арбіта Нэптуна — адна з найболей блізкіх да акружнасьці ў Сонечнай сыстэме. Яе вялікая паўвось роўная 4504,3 млн км пры эксцэнтрысытэце ўсяго 0,0086. Адлегласьць Нэптуна да Сонца зьмяняецца ў межах 29,8—30,4 а. а. Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі роўны 1°46'. Пэрыяд звароту плянэты вакол Сонцы роўны 164,79 гадоў.

Максымальная зорная велічыня Нэптуна на зямным небе роўная 7,8, г. з. ён прыкладна ў пяць разоў слабей самых слабых зорак, бачных няўзброеным вокам. У вялікія тэлескопы ён выглядае як маленькая блакітнаватая кружэлка дыямэтрам 2,3 кутніх сэкунды.

Фізычныя характарыстыкі

У Нэптуна, як і ў іншых плянэт-гігантаў, няма цьвёрдай паверхні, таму за ўзровень адліку пры вымярэньні памераў плянэты прымаецца ўзровень атмасфэры, на якім ціск складае 1 бар. Экватарыяльны дыяметр Нэптуна роўны 49 528 км, палярны — 48 680 км; яго маса — 1.02×1026 кг — пераўзыходзіць зямную ў 17,14 раз. Такім чынам, гэтая плянэта трохі менш і цяжэй за Ўран. Сярэдняя шчыльнасьць Нэптуна — 1,76 г/см³. Узровень сонечнай энэргіі ў навакольлях Нэптуна вельмі малы і складае каля 8 8 Вт/м².

Атмасфэра Нэптуна на 98% складаецца з вадароду і гелію. У ёй утрымліваецца таксама 2,5—3 % мэтану. Пёрыстыя аблокі ў атмасферы Нэптуна, хутчэй за ўсё, складаюцца з крышталяў зьмёрзлага метану. Моцныя лініі паглынаньня мэтану, дамінуючыя ў спэктры плянэты, надаюць Нэптуну інтэнсіўны сіні колер. У спэктры выяўленыя таксама сьляды малекулярнага вадароду і этану. У мікрахвалевым дыяпазоне выяўляецца прысутнасьць невялікіх колькасьцяў аміяку.

Тэмпэратура ў атмасфэры Нэптуна зьмяняецца з глыбінёй. На ўзроўні 0,1 бар тэмпэратура мінімальная — 50 К. Вышэй тэмпэратура расьце, дасягаючы 750 К на вышыні 2000 км (пры ціску 10—11 бар), і далей застаецца сталай. Таксама тэмпэратура расьце да цэнтра плянэты, дзе чакаюцца значэньні тэмпэратуры ў 7000 К і ціск у 5×106бар. На ўзроўні 1 бар тэмпэратура атмасфэры роўная 74 К. Улічваючы адлегласьць плянэты да Сонца, чакалася, што эфэктыўная тэмпэратура Нэптуна складае каля 45 К, але апынулася, што яна роўная 59,3 К. Такім чынам, на Нэптуне частка цеплыні паступае з унутраных крыніц.

Вось кручэньня Нэптуна нахіленая да плоскасьці арбіты на 29°34'. Пэрыяд кручэньня магнітнага поля Нэптуна, які, як лічаць, зьвязаны з кручэньнем ядра плянэты, быў вызначаны «Вояджэрам-2» і складае 16,11 гадзін (16 гадзін 07 хвілін). Большасьць аблокаў круцяцца з іншымі пэрыядамі, складнікамі ад 12 гадзін зблізку ад паўднёвага канцавосся да 18 гадзін поруч экватара. Гэта азначае, што на Нэптуне дзьмуць вятры з хуткасьцямі да 2400 км/г, накіраваныя супраць кручэньня плянэты. Гэта наймацнейшыя вятры ў Сонечнай сыстэме.

«Вояджэр-2» выявіў, што вось магнітнага поля Нэптуна нахіленая на 46° да восі кручэньня плянэты і зрушаная ад цэнтра плянэты на адлегласьць у 0,55 радыюсу плянэты. У выніку напружанасьць магнітнага поля моцна вар'іруе па паверхні плянэты — ад 0,1 гаўс у паўночным паўшар'і да 1 гаўс у паўднёвым. Лічаць, што магнітнае поле Нэптуна спараджаецца не ядром плянэты, а мантыяй, багатай аміякам. Моцны нахіл восі магнітнага поля прыводзіць да таго, што траекторыі руху зараджаных часьціц у магнітасфэры плянэты перасякаюць траекторыі руху спадарожнікаў і кольцаў; у выніку шматлікія зараджаныя часьціцы паглынаюцца спадарожнікамі і кольцамі, і іх канцэнтрацыя ў магнітасфэры памяншаецца. Акрамя таго, «Вояджэр» выявіў на Нэптуне палярныя зьзяньні, хоць і значна больш слабыя, чым на Зямлі. Яны маюць складаны характар і распаўсюджваюцца на вялікіх участках плянэты, ня толькі вакол магнітных канцавоссяў.

Лічаць, што Нэптун мае ядро з расплаўленых скальных парод, акружанае вонкавым ядром з часткова расплаўленай сумесі аміяку, воды й мэтану, не падзеленай на пласты.

Па дадзеных на чэрвень 2005 г., у Нэптуна 13 спадарожнікаў.

Кольцы

Да пралёта «Вояджэра-2» наяўнасьць у Нэптуна кольцаў была прадметам ажыўленай дыскусіі. Некаторыя наземныя назіраньні дазвалялі выказаць здагадку, што вакол плянэты разьмешчаныя няправільныя дугі. Здымкі «Вояджэра» паказалі, што вакол плянэты існуюць пяць кольцаў: два яркіх і вузкіх і тры больш слабых. Некаторыя сэктары вонкавага яркага кольца значна ярчэй, чым іншыя, і менавіта яны былі адкрытыя пры назіраньнях з Зямлі. Працягласьць такіх дуг складае ад 1000 да 10 000 км. Тры самых яркіх зь іх атрымалі назвы Свабода, Роўнасьць і Братэрства. Яркія кольцы (1989N2R, Левер'е і 1989N1R, Адамс) разьмешчаныя на адлегласьцях 53 тыс. км і 63 тыс. км. Унутранае яркае кольца мае шырыню ўсяго 15 км. Спадарожнікі Галатэя і Дэспіна рухаюцца як раз па ўнутраным боку 1989N1R і 1989N2R адпаведна, і, магчыма, удзельнічаюць у іх фармаваньні. Адно з шырокіх кольцаў разьмешчана на адлегласьці 42 тыс. км (1989N3R, Гале), іншае — паміж яркімі кольцамі (1989N4R Ласэль, Араго), і трэцяе, відаць, запаўняе прастору паміж унутраным шырокім кольцам і плянэтай. Кольцы не адлюстроўваюць радыёхваль, што паказвае на адсутнасьць у іх часьціц памерам буйней сантымэтра. Тое, што кольцы лепш бачныя, калі Сонца падсьвятляе іх ззаду, паказвае на перавагу пылявідных часьціц. Магчыма, кольцы складаюцца з мэтанавага лёду, пацямнелага пад дзеяньнем выпраменьваньня Сонца.

Цікавыя факты

Галілей падчас назіраньняў спадарожнікаў Юпітэру 28 сьнежня 1612 г. і 28 студзеня 1613 г., выявіў зьмену адноснага становішча двух зорак. Толькі праз 366 гадоў, у 1979 г. высьветлілася, што адной з гэтых «зорак» быў Нэптун.

Вонкавыя спасылкі

Нэптунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA