Гарадзенскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
Rasa (гутаркі | унёсак)
→‎Літаратура: {{Паветы Троцкага ваяводзтва}}
Радок 106: Радок 106:


{{Гарадзенскі павет}}
{{Гарадзенскі павет}}
{{Паветы Троцкага ваяводзтва}}
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Гарадзеншчыны}}
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Гарадзеншчыны}}



Вэрсія ад 19:02, 15 красавіка 2012

Гарадзенскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Горадня
Дата ўтварэньня XIV стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты гарадзенскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 11,7 тыс. км²
Час існаваньня кан. XIV ст.1795
Месцазнаходжаньне Гарадзенскага павету
Гарадзенскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гарадзе́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 11,7 тыс. км²[1]. Сталіца — места Горадня.

Месты і мястэчкі: Адэльск, Бераставіца Вялікая, Васількаў, Вяйсеі, Галынка, Заблудаў, Індура, Крынкі, Лейпуны, Лунна, Масты, Прывалка, Саколка, Сапоцкін, Скідаль, Супрасьль.

Гісторыя

Утварыўся ў кан. XIV ст. на аснове Гарадзенскага княства[1]. У 1413 увайшоў у склад Троцкага ваяводзтва.

У 1528 шляхецкае рушаньне Гарадзенскага павету налічвала 320 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) да Гарадзенскага далучылі частку Мерацкага павету з Бержнікамі, Вяйсеяй і Ляйпунамі. У кан. XVI ст. Мастоўская і Ражанкоўская воласьці адыйшлі да Лідзкага павету[2].

У 1793, паводле пастановы Гарадзенскага сойму, утварылася Гарадзенскае ваяводзтва, у склад якога ўвайшлі Гарадзенскі і Мерацкі паветы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаваньне разам з Гарадзенскім ваяводзтвам .

Дэмаграфія

Павятовая харугва, XVIXVIII стст.

У сяр. XVII ст. у Гарадзенскім павеце налічвалася 25 тыс. дымоў (што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 170 тыс. чалавек[3]. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 174 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 115 тыс. чал.[4] (17,7 тыс. дымоў).

Паводле люстрацыі 1775 року павет налічваў 29,327 тыс. дымоў,[5] што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 240—250 тыс. чал.[3]

Геаграфія

У склад Гарадзенскага павету ўваходзіла тэрыторыя Гарадзенскага гродавава, Васількоўскага, Прывальскага, Прыросльскага і Філіпоўскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты слонімскія

Павятовы соймік праходзіў у Горадні, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды, склікалася паспалітае рушаньне. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян гарадзенскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Казімер Вольмэр. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, а ўжо ў сьнежні таго ж году ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай утварылася Гарадзенскае ваяводзтва з адпаведным кашталянам.

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Вячаслаў Насевіч. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 505.
  2. ^ Мікалай Камінскі, Валерый Шаблюк. Гродзенскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 138.
  3. ^ а б Вячаслаў Насевіч. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 506.
  4. ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  5. ^ Powiat grodzieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.

Літаратура