Рычы (возера): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– файл
д r2.7.1) (робат дадаў: zh:雷奇湖
Радок 47: Радок 47:


[[be:Возера Рычы]]
[[be:Возера Рычы]]
[[lt:Ričių ežeras]]
[[lv:Riču ezers]]
[[lv:Riču ezers]]
[[lt:Ričių ežeras]]
[[ru:Ричи (озеро)]]
[[ru:Ричи (озеро)]]
[[zh:雷奇湖]]

Вэрсія ад 18:18, 5 красавіка 2012

Возера
Рычы
Краіны Беларусь, Латвія
Плошча 12,83 км²
Плошча вадазбору 123 км²
Максымальная глыбіня 51,9 м
Сярэдняя глыбіня 9,7 м
Найбольшая даўжыня 6,27 км
Найбольшая шырыня 3,73 км
Даўжыня берагавой лініі 33,4 км
Вышыня над узроўнем мора 146,2 м
Аб’ём вады 131 млн м³
Каардынаты 55°42′ пн. ш. 26°42′ у. д. / 55.7° пн. ш. 26.7° у. д. / 55.7; 26.7Каардынаты: 55°42′ пн. ш. 26°42′ у. д. / 55.7° пн. ш. 26.7° у. д. / 55.7; 26.7
Рычы на мапе Беларусі
Рычы
Рычы
Рычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ры́чы (таксама: Рыча, Рычу, па-латыску: Riču ці Riča ezers, па-расейску: Ричи) — праточнае возера ў Браслаўскім раёне Беларусі й Дзьвінскім крае Латвіі. Знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты.

Плошча возера — 12,83 км²; сярэдняя глыбіня — 9,7 м; найбольшая глыбіня — 51,9 м.[1]; даўжыня — 6,27 км; найбольшая шырыня — 3,73 км; даўжыня берагавой лініі — 33,4 км; аб’ём вады — 131 млн м³; плошча вадазбору — 123 км². Возера Рычы — другое па глыбіні ў Беларусі пасьля Доўгага возера ў Глыбоцкім раёне й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.

Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, а на ўсходзе — ад 30 да 40 м, парослыя хмызьняком і лесам. Берагі возера ў асноўным высокія, пясчаныя. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца зь мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіня роўная 10—15 м. На возеры маюцца 5 выспаў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводзьдзе пясчанае й пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Шырыня калябярэжнай паласы расьліннасьці — ад 5 да 50 м. Да глыбіні 9 м растуць імхі. Рычы напаўняецца вадой з ручаёў, а з самога возера выцякае рака Рычанка. У іхтыяфаўне сустракаецца болей за 20 відаў рыбы. Таксама ў возеры жывуць рэлікты ледавіковага пэрыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў беларускае выданьне Чырвонай кнігі.

3 1979 году возера й навакольная тэрыторыя абвешчаны гідралягічным заказнікам, які дасюль функцыянуе ў абодвух прылеглых краінах.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ У некаторых інтэрнэт-даведніках (глядзіце, напрыклад, ezeri.lv) часта падаецца іншая глыбіня, роўная 39,7 м. Аднак гэта, хутчэй, брак новых зьвестак.

Вонкавыя спасылкі