Асьветленасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ar:استضاءة
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:روشنایی
Радок 61: Радок 61:
[[en:Illuminance]]
[[en:Illuminance]]
[[es:Emitancia luminosa]]
[[es:Emitancia luminosa]]
[[fa:روشنایی]]
[[fr:Éclairement lumineux]]
[[fr:Éclairement lumineux]]
[[ko:조도 (광학)]]
[[ko:조도 (광학)]]

Вэрсія ад 12:13, 2 красавіка 2012

Асьветленасьць — фізычная велічыня, якая характарызуе асьвятленьне паверхні, стваранае сьветлавым струменем, які падае на паверхню. Адзінкай вымярэньня асьветленасьці ў сыстэме СІ служыць люкс (1 люкс = 1 люмэну на квадратны мэтар), у СГСфот (адзін фот роўны 10 000 люксаў). У адрозьненьне ад асьветленасьці, выраз колькасьці сьвятла, адлюстраванага паверхняй, завецца яркасьцю.

Асьветленасьць прама прапарцыйная сіле сьвятла крыніцы сьвятла. Пры выдаленьні яго ад асьвятлянай паверхні яе асьветленасьць памяншаецца зваротна прапарцыйна квадрату адлегласьці.

Калі прамяні сьвятла падаюць нахільна да асьвятлянай паверхні, асьветленасьць памяншаецца прапарцыйна косынусу вугла падзеньня прамянёў.

Асьветленасьць знаходзяць па формуле:

дзе — сіла сьвятла ў кандэлах; — адлегласьць да крыніцы сьвятла; — вугал падзеньня прамянёў сьвятла адносна нармалі да паверхні.

Асьветленасьць у фотатэхніцы вызначаюць з дапамогай экспанамэтраў і экспазымэтраў, у фотамэтрыі — з дапамогай люксмэтраў.

Прыклады

Апісаньне Асьветленасьць, лк
Сонечнымі прамянямі апоўдні 100 000
Пры кіназдымцы ў студыі 10 000
На адкрытым месцы ў пахмурны дзень 1000
У сьветлым пакоі зьблізку вокну 100
На працоўным стале для тонкіх прац 100–200
Неабходнае для чытаньня 30–50
На экране кінатэатра 85–120
Ад поўнага месяца 0,2
Ад начнога неба ў бязьмесячную ноч 0,0003

Літаратура

Яштолд-Говорко В. А. Фотосъёмка и обработка. Съемка, формулы, термины, рецепты. Изд. 4-е, сокр. М., «Искусство», 1977.