Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне, выпраўленьне спасылак |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
=== Вайсковая кар’ера === |
=== Вайсковая кар’ера === |
||
У [[1603]] годзе, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове [[1620-я|1620-х]] ваяваў супраць швэдаў у [[Курляндыя|Курляндыі]] і [[Інфлянты|Інфлянтах]] у войску [[Крыштап Радзівіл|Крыштапа Радзівіла]], дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў [[ |
У [[1603]] годзе, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове [[1620-я|1620-х]] ваяваў супраць швэдаў у [[Курляндыя|Курляндыі]] і [[Інфлянты|Інфлянтах]] у войску [[Крыштап Радзівіл|Крыштапа Радзівіла]], дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў [[Крыштаф Арцішэўскі]]). У [[1625]] вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця [[Рыга|Рыгі]], у [[1626]] у [[Бітва пад Гневам 1626 году|бітве пад Гневам]], дзе фактычна замяніў няздольнага [[Януш Тышкевіч|Януша Тышкевіча]]. У [[1626]]—[[1627]] ваяваў супраць [[Швэцыя|швэдаў]] на [[Памор’е|Памор’і]] й у [[Прусія|Прусіі]]. У [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў|вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў]] са студзеня [[1633]] камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад [[1634]] старшы над гарматай (ад [[1640]] называўся [[генэрал артылерыі літоўскай|генэрал артылерыі ВКЛ]]), камандэр калёны ў маршы на горад [[Белы]]. Камісар пры заключэньні [[Палянаўскі мір 1634 году|Палянаўскага міру 1634 году]]. |
||
=== Палітычная дзейнасьць === |
=== Палітычная дзейнасьць === |
Вэрсія ад 17:49, 1 красавіка 2012
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Мікала́й Абрамо́віч (1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.
Біяграфія
Вайсковая кар’ера
У 1603 годзе, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Крыштаф Арцішэўскі). У 1625 вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 у бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626—1627 ваяваў супраць швэдаў на Памор’і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 старшы над гарматай (ад 1640 называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.
Палітычная дзейнасьць
Староста старадубскі ў 1636—1647, мядзельскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638—1640, кашталян амсьціслаўскі ў 1640—1643, ваявода амсьціслаўскі 1643—1647 і троцкі ад 1647.
У 1646 прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 прызначаны камісарам для перамоваў з Швэцыяй.
Адзін з кіраўнікоў кальвіністых ВКЛ. У 1631 падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду 1644.
Зямельныя ўладаньні
Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.
Літаратура
- Antanas Tyla Унівэрсальная летувіская энцыкляпэдыя = Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Вільня: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2001. — Т. 1:A–Ar. — С. 40. — 799 с. — (Унівэрсальная летувіская энцыкляпэдыя з 23-х тамоў). — ISBN 5-420-01486-6
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»