Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
Радок 6: Радок 6:
Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. Паплаўшчына пад Быхавам. Бацька - Якуб, сын Пятра Аношка, нарадзiўся ў 1873 годзе, мацi - Камiлiя, дачка Язафата Аношка, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рыма-каталіцкага касьцёла ў [[Быхаў|Быхаве]].<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.</ref> Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як “удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры”.<ref> http://lists.memo.ru/d25/f152.htm Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР</ref>
Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. Паплаўшчына пад Быхавам. Бацька - Якуб, сын Пятра Аношка, нарадзiўся ў 1873 годзе, мацi - Камiлiя, дачка Язафата Аношка, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рыма-каталіцкага касьцёла ў [[Быхаў|Быхаве]].<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.</ref> Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як “удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры”.<ref> http://lists.memo.ru/d25/f152.htm Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР</ref>


== Адукацыя і духоўная фармацыя ==
== Духоўная фармацыя і адукацыя ==
Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).
Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).



Вэрсія ад 22:52, 27 сакавіка 2012

Вацлаў Аношка

Вацлаў Аношка, Вячаслаў Аношка ( 14 сакавіка 1899[1] в. Паплаўшчына (сёньня — Заводзкаслабодзкі с/с Магілёўскага р-ну Магілёўскай вобл. — 18 лютага 1966, в. Рабэрцін, гміна Пясэчна Мазавецкага ваяводзтваПольшча) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Сям’я

Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. Паплаўшчына пад Быхавам. Бацька - Якуб, сын Пятра Аношка, нарадзiўся ў 1873 годзе, мацi - Камiлiя, дачка Язафата Аношка, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рыма-каталіцкага касьцёла ў Быхаве.[2] Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як “удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры”.[3]

Адукацыя і духоўная фармацыя

Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).

Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім Зыгмунтам Лазінскім 1 лістапада 1924 у Наваградку.

Яшчэ падчас вучобы ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе быў таксама студэнтам тэалёгіі Місійнага інстытуту ў Любліне. У 1924, падчас вучобы ў Любліне, Вацлаў Аношка знаходзіўся ў грэка-каталіцкім манастыры айцоў студытаў ва Ўніве на Галічыне, дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад. Пасьля падрыхтоўкі ў айцоў-езуітаў у Альбэрціне а. Аношка ў 1926 быў накіраваны ў Альпень.

Душпастырская праца

Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету, а таксама працаваў там школьным прэфэктам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.[4]

З 1926 году служыў парахам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч.

У Альпені пабудаваў капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя семінарыі ў Любешаве і Ломжы[5]. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на Мярлінскіх хутарах.

З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор Рыгора Шырмы).

Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям[6]. “Хоць у афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. [...] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь вялікімі Сьвятымі”, – пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. [7] Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагозьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: “Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?”[8].

Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад “шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці”.[9]

Дзейнасьць у час вайны

Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы.

На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у Менск да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. Станіслава Глякоўскага, які ў той час служыў у касьцёле сьв. Сымона і Алены. На плябаніі пры касьцёле разам з імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі (Дзянісам Мальцам, Казімірам Рыбалтоўскім, Вінцэнтам Гадлеўскім) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.[10]

Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.[11] Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.

Паваенны лёс

У паваенны час зьяўляўся капэлянам у Сясьцёр Францішканак Сям’і Марыі ў Хыліцах і Рабэрціне пад Варшавай (гміна Пясэчна, парафія Язгажэў). Увесь час імкнуўся атрымаць дазвол, каб выехаць на Захад з камуністычнай Польшчы ў які-небудзь беларускі асяродак, каб служыць беларусам. Аднак улады так і не далі яму такой магчымасьці.

У верасьні 1959 а. Вацлаў Аношка сярод іншых склаў у Варшаве свае сьведчаньні для бэатыфікацыйнага працэсу адносна Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, біскупа Пінскага, якога добра ведаў на працягу 13 гадоў з 1918-га да яго сьмерці ў 1932 годзе.[12]

Пахаваны на могілках у Рабэрціне, каля мясцовасьці Пясэчна, у непасрэдным суседзтве ад Варшавы, на поўдзень ад яе.

Беларускі каталіцкі сьвятар а. Язэп Германовіч, вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, прысьвяціў айцу Вячаславу Аношку брашуру “Унія на Палесьсі”(Альбярцін, 1932).

Крыніцы

  1. ^ Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.
  2. ^ Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.
  3. ^ http://lists.memo.ru/d25/f152.htm Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР
  4. ^ [Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.
  5. ^ Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  6. ^ Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.
  7. ^ а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  8. ^ Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  9. ^ Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
  10. ^ Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.
  11. ^ а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  12. ^ Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-272.

Літаратура

  • а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.
  • Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.
  • Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
  • Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія... // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.

Вонкавыя спасылкі