Царква Сьвятога Духа (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Назвы файлаў
Радок 98: Радок 98:
Плястычная кампазыцыя галоўнага фасаду храму будавалася на супрацьпастаўленьні працяжнаму стрыманаму паводле архітэктуры мужчынскаму кляштару. [[Роўніца]] галоўнага фасаду падзялялася чатырма [[пілястра]]мі [[карынфскі ордэн|карынфскага ордэна]] на тры часткі. У цэнтральнай частцы разьмяшчаўся [[партал (архітэктура)|партал]]. Над парталам знаходзілася паўцыліндрычнае акно, аздобленае ляпнымі [[ліштва]]мі. Па бакох разьмяшчаліся плоскія нішы такой жа формы. [[Тарэц]] даху прыкрываў прыгожы трох’ярусны [[шчыт (архітэктура)|шчыт]] крывалінейнага абрысу. Моцны прафіляваны [[карніз]], які абкружаў будынак з пэрымэтру, аддзяляў сам шчыт ад сьцяны. Цэнтральная вось вылучалася шэрагам лучковых аконных праёмаў і завяршалася [[арка]]вай нішай. Тонкі графічны малюнак шчыта дапаўнялі [[пінакль|пінаклі]].
Плястычная кампазыцыя галоўнага фасаду храму будавалася на супрацьпастаўленьні працяжнаму стрыманаму паводле архітэктуры мужчынскаму кляштару. [[Роўніца]] галоўнага фасаду падзялялася чатырма [[пілястра]]мі [[карынфскі ордэн|карынфскага ордэна]] на тры часткі. У цэнтральнай частцы разьмяшчаўся [[партал (архітэктура)|партал]]. Над парталам знаходзілася паўцыліндрычнае акно, аздобленае ляпнымі [[ліштва]]мі. Па бакох разьмяшчаліся плоскія нішы такой жа формы. [[Тарэц]] даху прыкрываў прыгожы трох’ярусны [[шчыт (архітэктура)|шчыт]] крывалінейнага абрысу. Моцны прафіляваны [[карніз]], які абкружаў будынак з пэрымэтру, аддзяляў сам шчыт ад сьцяны. Цэнтральная вось вылучалася шэрагам лучковых аконных праёмаў і завяршалася [[арка]]вай нішай. Тонкі графічны малюнак шчыта дапаўнялі [[пінакль|пінаклі]].


[[Файл:CategoryChurch of Holy Spirit01.jpg|міні|Царква Сьвятога Духа (леваруч) на малюнку пач. [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]
[[Файл:Belarus-Minsk-Church of Holy Spirit01.jpg|міні|Царква Сьвятога Духа (леваруч) на малюнку пач. [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]


Прамежкі паміж пілястрамі шчыта і плоскія аркавыя нішы запаўнялі фрэскі з выявамі сьвятых. Аналягічны прыём сынтэзу архітэктуры і манумэнтальна-дэкаратыўнага малярства ў культавай архітэктуры зьяўляецца спэцыфікай дойлідзтва Беларусі ў эпоху [[Рэнэсанс]]у<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 335.</ref>. Дасьледніцы гісторыі беларускай архітэктуры [[Інэса Слюнькова|І. Слюнькова]] і [[Тамара Габрусь|Т. Габрусь]] зазначаюць, што такім чынам галоўны фасад храму імітаваў традыцыйны царкоўны [[іканастас]]<ref name="habr118"/>.
Прамежкі паміж пілястрамі шчыта і плоскія аркавыя нішы запаўнялі фрэскі з выявамі сьвятых. Аналягічны прыём сынтэзу архітэктуры і манумэнтальна-дэкаратыўнага малярства ў культавай архітэктуры зьяўляецца спэцыфікай дойлідзтва Беларусі ў эпоху [[Рэнэсанс]]у<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 335.</ref>. Дасьледніцы гісторыі беларускай архітэктуры [[Інэса Слюнькова|І. Слюнькова]] і [[Тамара Габрусь|Т. Габрусь]] зазначаюць, што такім чынам галоўны фасад храму імітаваў традыцыйны царкоўны [[іканастас]]<ref name="habr118"/>.
Радок 108: Радок 108:
У [[1840-я]] рокі (паводле іншых зьвестак у [[1880-я]] рокі<ref name="habr117"/>) царкву перабудавалі да непазнавальнасьці. Да галоўнага фасаду прыбудавалі званіцу, завершаную ўверсе дзьвюма невялікімі вежамі. Частку скляпеньняў разабралі, а на гэтым месцы дабудавалі [[купал]] на чатырохгранным [[барабан]]е. У гэты ж час зьнесьлі галерэю, якая злучала храм з будынкам былога жаночага кляштару<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 336.</ref>.
У [[1840-я]] рокі (паводле іншых зьвестак у [[1880-я]] рокі<ref name="habr117"/>) царкву перабудавалі да непазнавальнасьці. Да галоўнага фасаду прыбудавалі званіцу, завершаную ўверсе дзьвюма невялікімі вежамі. Частку скляпеньняў разабралі, а на гэтым месцы дабудавалі [[купал]] на чатырохгранным [[барабан]]е. У гэты ж час зьнесьлі галерэю, якая злучала храм з будынкам былога жаночага кляштару<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 336.</ref>.


[[Файл:CategoryChurch of Holy Spirit04.jpg|міні|Царква (праваруч) па перабудове [[1840-я|1840-х]] рокаў]]
[[Файл:Belarus-Minsk-Church of Holy Spirit04.jpg|міні|Царква (праваруч) па перабудове [[1840-я|1840-х]] рокаў]]


Паводле праекту [[1893]] року царкву перабудавалі яшчэ раз, у выніку чаго храм набыў рысы маскоўска-яраслаўскага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] З 1-нэфавага храм зрабіўся 3-нэфавым. Над галоўным фасадам узьвялі двух’ярусную (васьмярык на чацьвярык) шатровую званіцу з [[макаўка]]й. Па бакох яе флянкавалі 2 [[Купал-цыбуліна|цыбулепадобныя купалы]] на каскадах [[какошнік (архітэктура)|какошнікаў]] у аснаваньні. Галоўны фасад атрымаў выгляд вялікага аркавага пэрспэктыўнага партала, верхні шэраг аркавых аконных праёмаў аздаблялі фігурныя кілепадобныя ліштвы. Архітэктура храму вызначалася насычаным цагляным дэкорам, пазычаным з маскоўскага царкоўнага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стст. Над караблём храму надбудавалі магутны 4-гранны аб’ём, завершаны [[пяцікупальле]]м. Зь левага боку да трапезнай далучалася 4-гранная шатровая капліца<ref name="kul">Свята-Петра-Паўлаўскі Кафедральны сабор // {{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 269.</ref>.
Паводле праекту [[1893]] року царкву перабудавалі яшчэ раз, у выніку чаго храм набыў рысы маскоўска-яраслаўскага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] З 1-нэфавага храм зрабіўся 3-нэфавым. Над галоўным фасадам узьвялі двух’ярусную (васьмярык на чацьвярык) шатровую званіцу з [[макаўка]]й. Па бакох яе флянкавалі 2 [[Купал-цыбуліна|цыбулепадобныя купалы]] на каскадах [[какошнік (архітэктура)|какошнікаў]] у аснаваньні. Галоўны фасад атрымаў выгляд вялікага аркавага пэрспэктыўнага партала, верхні шэраг аркавых аконных праёмаў аздаблялі фігурныя кілепадобныя ліштвы. Архітэктура храму вызначалася насычаным цагляным дэкорам, пазычаным з маскоўскага царкоўнага дойлідзтва [[XVII стагодзьдзе|XVII]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стст. Над караблём храму надбудавалі магутны 4-гранны аб’ём, завершаны [[пяцікупальле]]м. Зь левага боку да трапезнай далучалася 4-гранная шатровая капліца<ref name="kul">Свята-Петра-Паўлаўскі Кафедральны сабор // {{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 269.</ref>.
Радок 119: Радок 119:
Файл:Church of Holy Spirit in Miensk.jpg|На рысунку [[1843]] року
Файл:Church of Holy Spirit in Miensk.jpg|На рысунку [[1843]] року
Файл:Vysoki Rynak, Miensk.jpg|Па перабудове [[1840-я|1840-х]] рокаў, здымак [[1885]] року
Файл:Vysoki Rynak, Miensk.jpg|Па перабудове [[1840-я|1840-х]] рокаў, здымак [[1885]] року
Файл:CategoryChurch of Holy Spirit03.jpg|Выгляд па перабудове [[1893]] року
Файл:Belarus-Minsk-Church of Holy Spirit03.jpg|Выгляд па перабудове [[1893]] року
</gallery></center>
</gallery></center>


== Цікавыя факты ==
== Цікавыя факты ==
[[Файл:CategoryChurch of Holy Spirit02.jpg|міні|Царква на здымку С. Пракудзіна-Горскага, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]]
[[Файл:Belarus-Minsk-Church of Holy Spirit02.jpg|міні|Царква на здымку С. Пракудзіна-Горскага, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]]


* У крыптах царквы, імаверна, знаходзіліся парэшткі [[Кацярына Сапега|Кацярыны Сапегі]] — дачкі легендарнага [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]] [[Леў Сапега|Лява Сапегі]], якая была заснавальніцай і першай ігуменьняй менскага манастыра базылянак<ref>Ігар Карней. [http://www.svaboda.org/content/article/1853664.html Рэстаўратары страцілі парэшткі Кацярыны Сапегі?] // «[[Радыё Свабода]]», [[16 кастрычніка]] [[2009]].</ref>.
* У крыптах царквы, імаверна, знаходзіліся парэшткі [[Кацярына Сапега|Кацярыны Сапегі]] — дачкі легендарнага [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера вялікага літоўскага]] [[Леў Сапега|Лява Сапегі]], якая была заснавальніцай і першай ігуменьняй менскага манастыра базылянак<ref>Ігар Карней. [http://www.svaboda.org/content/article/1853664.html Рэстаўратары страцілі парэшткі Кацярыны Сапегі?] // «[[Радыё Свабода]]», [[16 кастрычніка]] [[2009]].</ref>.

Вэрсія ад 17:25, 27 сакавіка 2012

Бажніца
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′14.95″ пн. ш. 27°33′24.08″ у. д. / 53.9041528° пн. ш. 27.5566889° у. д. / 53.9041528; 27.5566889Каардынаты: 53°54′14.95″ пн. ш. 27°33′24.08″ у. д. / 53.9041528° пн. ш. 27.5566889° у. д. / 53.9041528; 27.5566889
Эпархія Менская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d], рэнэсансная архітэктура[d] і рэнэсансная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1936
Статус Ахоўная зона
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Духа — грэка-каталіцкая (вуніяцкая) бажніца ў Менску, збудаваная ў XVII ст. Знаходзілася на Высокім Рынку і зьяўлялася дамінантай комплексу мужчынскага і жаночага базылянскіх кляштараў.

У будынку царквы спалучаліся рысы готыкі і паўночнага рэнэсансу. Галоўны фасад упрыгожвалі нішы, расьпісаныя фрэскамі з выявамі сьвятых. Падобны сынтэз архітэктуры і малярства практычна не сустракаецца ў сакральнай архітэктуры Эўропы і зьяўляецца адметнасьцю дойлідзтва Беларусі, яе ўнёскам у агульнаэўрапейскае будаўнічае мастацтва эпохі Рэнэсансу[1][2][3].

У 1936 року бальшавікі ўзарвалі царкву. Да нашага часу захаваліся падмуркі і крыпты з парэшткамі фундатараў[4]. У верасьні 2011 року завяршыліся працы па аднаўленьні царквы Сьвятога Духа[5].

Гісторыя

Некаторыя дасьледнікі[6] мяркуюць, што мураваную царкву Сьвятога Духа збудавалі каля 1616 року. Аднак беларускі гісторык архітэктуры У. Дзянісаў паказвае на тое, што будова храму вялася пазьней, у 30-я40-я рокі XVII ст. Рэч у тым, што на плошчы побач з базылянскім манастыром знаходзіўся вольны пляц «Лужына», які толькі ў 1636 року вылучылі Сьвята-Духаўскаму манастыру для будовы мураванай царквы замест драўлянай[7]. Відаць, будова новага храму зрабілася магчымай па атрыманьні манастыром у 1634 року 2000 злотых паводле тастамэнту заможнага полацкага месьціча[8][9].

У 1641 року па фундацыі троцкай кашталянкі Зузаны Гансеўскай побач з мужчынскім быў заснаваны яшчэ і жаночы вуніяцкі манастыр. Але вольнага месца, каб паставіць царкву манашкам, на тэрыторыі плошчы Верхні рынак не было. Царква Сьвятога Духа, якая тады будавалася, стала супольнай для двух манастыроў — мужчынскага і жаночага, што было рэдкай практыкай у манастырскім дойлідзтве[10].

Мяркуецца, што будова бажніцы скончылася да 1650-х рокаў[11], бо ўжо ў 1651 року вуніяцкі мітрапаліт Антон Сялява наказаў у спадчыну кляштару базылянак 20 000 злотых з адзінай умовай — быць пахаваным у царкве Сьвятога Духа[12]. Пазьней, у часе Крывавагу патопу (16541667) царква як частка комплексу базылянскіх манастыроў выкарыстоўвалася ў абарончых мэтах[13].

Як галоўнае сакральнае збудаванне на Высокім Рынку сьвятыня ўражвала сучасьнікаў сваёй пышнасьцю. Стольнік П. Талстой у 1697 року пісаў: «У гэтым манастыры царква мураваная вялікая, у якой скляпеньні ладныя, якіх мала ў мураваным дойлідзтве Польшчы»[3].

У 1795 року расейскія ўлады адабралі царкву ў вуніятаў, а ў 1799 року пераасьвяцілі храм на Петрапаўлаўскі праваслаўны сабор[6]. Абмеры 1843 року даносяць да нас аблічча царквы, якая яшчэ захоўвала вуніяцкія рысы[10]. Па скасаваньні Грэка-Каталіцкай Царквы (1839) ў сабор вярнулі Менскі цудатворны абраз Маці Божай[14] (захоўваўся ў царкве Сьвятога Духа ад 18 кастрычніка 1616 року[15], а па адабраньні яе ў вуніятаў абраз перанесьлі ў іншы грэка-каталіцкі храм).

У 1835 року адбыўся пажар, па якім царкву значна перабудавалі. Славуты апісальнік Менска XIX ст. Уладзіслаў Сыракомля ў 1857 року называў Петрапаўлаўскі сабор «цудоўна адноўленым»[10]. Другасна храм перабудавалі ў 1893 року ў маскоўска-яраслаўскім стылі ў яго эклектычным і казённым прачытаньні.

У 1930 року бальшавікі зачынілі сабор і загадалі перадаць яго арганізацыі, якая займалася нарыхтоўкай збожжа. Таго ж року ў месьце забаранілі царкоўны перазвон. У 1935 року абраз Маці Божай Менскай, што захоўваўся ў саборы, скіравалі ў музэйныя запасьнікі. У 1936 року сасьпеў загад пра разбурэньне царквы. Стваральнікам каманды па яе зьнішчэньні быў Пятро Грыгарэнка — у будучым генэрал, савецкі дысыдэнт і праваабаронца[10]. У другой палове траўня 1936 року (паводле іншых зьвестак у 1937 року[16][11]) ўзарвалі. Месца, дзе стаяла царква, расчышчалі некалькі рокаў, пасьля чаго на ім уладкавалі зьвярынец[17], дэсакралізуючы месца царквы. Менчукам 19601980-х гэты куток гораду быў вядомы як піўны бар «Ясень», мэталічны павільён якога паставілі акурат на падмуркі храма[10].

Сучаснасьць

Вонкавыя выявы
Раскопкі падмуркаў царквы перад будовай муляжа, 2009 рок

У 1979 року быў распрацаваны першы праект рэканструкцыі царквы Сьвятога Духа[10]. У 2004 мітрапаліт Філярэт зьвярнуўся да тагачаснага старшыні Менскага гарвыканкама Міхаіла Паўлава з прапановаю пабудовы на месцы царквы Сьвятога Духа праваслаўнай капліцы, але яму было адмоўлена. У 2009 року пачалося аднаўленьне царквы. Праект патранаваў новы граданачальнік Мікалай Ладуцька. Плянавалася, што адбудаваная царква мусіла выкарыстоўвацца ў якасьці дзіцячай філярмоніі[18]. 15 красавіка таго ж року група менскіх грэка-каталікоў зьвярнулася да А. Лукашэнкі з просьбай дазволіць адбудаваць гэты храм Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве[19], пад зваротам падпісаліся доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч, доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая, доктар фізыка-матэматычных навук Юры Хадыка, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, паэтка Галіна Дубянецкая, археоляг Эдвард Зайкоўскі, гісторык Анатоль Сідарэвіч. Сваю просьбу вернікі патлумачылі тым, што станам на 2009 рок у Менску налічваліся чатыры грэка-каталіцкія парафіі, але ніводная зь іх дагэтуль не атрымала дазволу ад менскіх уладаў на будову ўласнага храму.

Вонкавыя выявы
Царква Сьвятога Духа па аднаўленьні

Аднак зварот не прынёс плёну. У Камітэце архітэктуры адказалі, што на месцы сьвятыні будзе будавацца дзіцячая філярмонія «з выкарыстаньнем архітэктурна-мастацкага вобразу будынка царквы Сьвятога Духа XVII ст.» Пра тое ж вялося і ў лісьце зь Менгарвыканкаму, толькі тамака дадалі, што праект «аднавіць будынак колішняй царквы Сьвятога Духа ў першапачатковым выглядзе як гістарычна-культурны, а ня культавы аб’ект» быў распрацаваны яшчэ ў 1984 року[20].

Існуе меркаваньне, што адмова дазволіць аднавіць вуніяцкую царкву тлумачыцца існаваньнем у Беларусі няпісанага правіла: бяз згоды кіроўнага архірэя РПЦ улада ня можа даць прадстаўнікам іншай канфэсіі згоды на будову храму (малітоўнага дома, навучальнай установы) на тэрыторыі дадзенай япархіі[21]. Гэтую думку ўскосна пацьвярджае афіцыйная пазыцыя БЭ РПЦ, якую агучыў адказны сакратар БПЦ па зьвязках са СМІ архімандрыт Аляксей:

« Нас очень удивляет позиция греко-католиков, которых единицы в Минске. Их невежество, такая невероятная узколобость и желания не соответствуют сегодняшним возможностям. Никто к этому мнению и прислушиваться не думает. <…> Но лично я считаю, что государство должно показать пример восстановления исторической и духовной справедливости. <…> И поэтому если они хотят на святом месте что-то восстановить, то это надо строить исключительно храм, как это делается во всем цивилизованном мире. Восстановить храм и вернуть его исконному владельцу, а владельцем этого храма была православная церковь »

—архімандрыт Аляксей, адказны сакратар БПЦ па зьвязках са СМІ, Филармония им. Святого Духа // «Ежедневник», 29 траўня 2009.

Цяпер у новым будынку разьмяшчаецца Канцэртная заля дзіцячай філярмоніі «Верхні горад», а адміністрацыя Кастрычніцкага раёна будзе праводзіць шлюбныя цырымоніі[5]. Паводле крытэрыяў Міжнароднай рады па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў такі аб’ект лічыцца помнікам[10]. Рэстаўратары ня здолелі аднавіць фрэскі на фасадзе і не ўвянчалі франтон крыжам.

Архітэктура

Пачатковы выгляд комплексу базылянскіх кляштараў. Рэканструкцыя Л. Івановай паводле матэрыялаў У. Дзянісава

Будынак царквы меў франтальнае разьмяшчэньне адносна плошчы Высокі Рынак. Храм меў шчыльны зьвязак з усім комплексам базылянскіх збудаваньняў і кампазыцыяй забудовы Высокага Места. Відаць, зыходзячы з кампазыцыйных задачаў забудовы плошчы, будынак павярнулі апсідай не на ўсход, а на паўночны ўсход. 3 правага боку да царквы далучаўся доўгі 2-павярховы дом мужчынскага кляштару. 3ь левага боку ад апсіды празь невялікую прыбудову і доўгі вузкі крыты пераход, што перагароджваў Дамініканскую вуліцу, бажніца злучалася з будынкам жаночага кляштару[22].

Царква — 1-нэфавы бязьвежавы храм зь 5-граннай апсідай, перакрыты, як паказвае Т. Габрусь, цыліндрычнымі з распалубкамі (а не крыжовымі[23], як меркаваў У. Дзянісаў[9]) скляпеньнямі, што абапіраліся на масіўныя ўнутраныя контрфорсы. У архітэктуры царквы прысутнічалі элемэнты готыкі — сьцены прарэзвалі вялікія сьпічастыя вокны. Аднак галоўны фасад прадстаўляў лёгкую ярусную кампазыцыю, выкананую пад відавочным уплывам паўночнага рэнэсансу. Спалучэньне готыкі і рэнэсансу — адна з характэрных асаблівасьцяў разьвіцьця дойлідзтва Беларусі ў гэтую эпоху.

Плястычная кампазыцыя галоўнага фасаду храму будавалася на супрацьпастаўленьні працяжнаму стрыманаму паводле архітэктуры мужчынскаму кляштару. Роўніца галоўнага фасаду падзялялася чатырма пілястрамі карынфскага ордэна на тры часткі. У цэнтральнай частцы разьмяшчаўся партал. Над парталам знаходзілася паўцыліндрычнае акно, аздобленае ляпнымі ліштвамі. Па бакох разьмяшчаліся плоскія нішы такой жа формы. Тарэц даху прыкрываў прыгожы трох’ярусны шчыт крывалінейнага абрысу. Моцны прафіляваны карніз, які абкружаў будынак з пэрымэтру, аддзяляў сам шчыт ад сьцяны. Цэнтральная вось вылучалася шэрагам лучковых аконных праёмаў і завяршалася аркавай нішай. Тонкі графічны малюнак шчыта дапаўнялі пінаклі.

Царква Сьвятога Духа (леваруч) на малюнку пач. XIX ст.

Прамежкі паміж пілястрамі шчыта і плоскія аркавыя нішы запаўнялі фрэскі з выявамі сьвятых. Аналягічны прыём сынтэзу архітэктуры і манумэнтальна-дэкаратыўнага малярства ў культавай архітэктуры зьяўляецца спэцыфікай дойлідзтва Беларусі ў эпоху Рэнэсансу[24]. Дасьледніцы гісторыі беларускай архітэктуры І. Слюнькова і Т. Габрусь зазначаюць, што такім чынам галоўны фасад храму імітаваў традыцыйны царкоўны іканастас[23].

Інтэр’ер царквы ўпрыгожвалі 5 драўляных і мураваных разных алтароў з маляўнічымі кампазыцыямі. У галоўным алтары знаходзіўся Менскі абраз Маці Божай. На хорах стаяў арган (майстар Людвіг Клімовіч, 1779). У 2-й пал. XVIII ст. інтэр’еры рэканструявалі (майстры муляр Рыгор Сьніджэцкі, мазаічнік Ян Будрэвіч)[25].

У XIX ст., па адабраньні храму ў вуніятаў, абрыс галоўнага фасаду значна сказілі перабудовамі. Спачатку да царквы дабудавалі бабінец з калёнамі, затым да яе паўночнага фасаду прыбудавалі безаблічны паводле архітэктуры жылы дом з крамамі.

У 1840-я рокі (паводле іншых зьвестак у 1880-я рокі[12]) царкву перабудавалі да непазнавальнасьці. Да галоўнага фасаду прыбудавалі званіцу, завершаную ўверсе дзьвюма невялікімі вежамі. Частку скляпеньняў разабралі, а на гэтым месцы дабудавалі купал на чатырохгранным барабане. У гэты ж час зьнесьлі галерэю, якая злучала храм з будынкам былога жаночага кляштару[26].

Царква (праваруч) па перабудове 1840-х рокаў

Паводле праекту 1893 року царкву перабудавалі яшчэ раз, у выніку чаго храм набыў рысы маскоўска-яраслаўскага дойлідзтва XVII ст. З 1-нэфавага храм зрабіўся 3-нэфавым. Над галоўным фасадам узьвялі двух’ярусную (васьмярык на чацьвярык) шатровую званіцу з макаўкай. Па бакох яе флянкавалі 2 цыбулепадобныя купалы на каскадах какошнікаў у аснаваньні. Галоўны фасад атрымаў выгляд вялікага аркавага пэрспэктыўнага партала, верхні шэраг аркавых аконных праёмаў аздаблялі фігурныя кілепадобныя ліштвы. Архітэктура храму вызначалася насычаным цагляным дэкорам, пазычаным з маскоўскага царкоўнага дойлідзтва XVIIXVIII стст. Над караблём храму надбудавалі магутны 4-гранны аб’ём, завершаны пяцікупальлем. Зь левага боку да трапезнай далучалася 4-гранная шатровая капліца[27].

Мастацкае афармленьне інтэр’еру ўлучала арнамэнтальную размалёўку падпружных арак, выявы сьвятых і анёлаў на купале, пілёнах і пілястрах, на консе апсіды. Падлогу выклалі белымі мармуровымі плітамі. Галоўны 4-ярусны іканастас (1870) быў насычаны архітэктурнымі абломамі і накладной арнамэнтальнай разьбой, скульптурамі херувімаў. На разных пазалачоных царcкіх варотах меліся 4 выявы эвангелістаў. На горным месцы апсіды разьмяшчаўся абраз «Збаўца» (копія знакамітага абраза К. Брулова). Асабліва шанаваўся абраз Маці Божай Менскай, які ў 1852 року ўпрыгожылі новай срэбнай рызай з каштоўнымі каменьнямі[27].

Галерэя

Цікавыя факты

Царква на здымку С. Пракудзіна-Горскага, пач. XX ст.

Крыніцы

  1. ^ Квитницкая Е. Д. Особенности средневековых храмов Белоруссии // «Архитектурное наследство» № 23, 1975. С. 85.
  2. ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 60.
  3. ^ а б Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 68.
  4. ^ Валянцін Груздаў. Пры аднаўленні царквы Святога Духа знайшлі крыпты з парэшткамі фундатараў // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 9 верасьня 2009.
  5. ^ а б Як у Мінску аднавілі царкву Святога Духа 1636 года (фотафакт). Эўрапейскае радыё для Беларусі (5 верасьня 2011). Праверана 11 лістапада 2011 г.
  6. ^ а б Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 43.
  7. ^ Беларускі архіў. Т. 3. С. 178.
  8. ^ Беларускі архіў. Т. 3. С. 137.
  9. ^ а б У. М. Дзянісаў. Комплекс уніяцкіх кляштароў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 334.
  10. ^ а б в г д е ё Алег Дзярновіч (10 лiстапада 2011) Энцыклапедыя Мінска. Царква Святога Духа. Наша НіваПраверана 11 лістапада 2011 г.
  11. ^ а б У. М. Дзянісаў. Комплекс базыльянскіх манастыроў у Мінску // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.
  12. ^ а б Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 117.
  13. ^ Беларускі архіў. Т. 3. С. 201.
  14. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 78.
  15. ^ Шанаванне абразоў Маці Божай: Мінскі абраз Маці Божай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 303.
  16. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 300.
  17. ^ а б Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 83.
  18. ^ Ганна Журавіна. У Верхнім горадзе сталіцы адбудуюць царкву Святога Духа // «Наша Ніва», 14 красавіка 2009.
  19. ^ Зварот мінскіх грэка-каталікоў да прэзідэнта // «Arche», 15 красавіка 2009.
  20. ^ Мінскія будоўлі — 3: Дзіцячая філармонія а-la Царква Святога Духа // «Наша Ніва», 10 сьнежня 2009.
  21. ^ Пётра Пінчук. Тэст на талерантнасць даў адмоўны вынік, або З бальшавіцкім падыходам // «Arche», 16 чэрвеня 2009.
  22. ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 59.
  23. ^ а б Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 118.
  24. ^ У. М. Дзянісаў. Комплекс уніяцкіх кляштароў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 335.
  25. ^ Уладзімір Дзянісаў, Людміла Іванова, Вольга Кукуня. Менскі Святадухаўскі манастыр базыльян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 297.
  26. ^ У. М. Дзянісаў. Комплекс уніяцкіх кляштароў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 336.
  27. ^ а б Свята-Петра-Паўлаўскі Кафедральны сабор // Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 269.
  28. ^ Ігар Карней. Рэстаўратары страцілі парэшткі Кацярыны Сапегі? // «Радыё Свабода», 16 кастрычніка 2009.
  29. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 76.
  30. ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі // «Радыё Свабода», 20 жніўня 2004.

Літаратура

  • У. М. Дзянісаў. Комплекс базыльянскіх манастыроў у Мінску // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.
  • Пазняк З. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Менск: Нар. асвета, 1985. — 111 с.: іл.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

Царква Сьвятога Духа (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў