Церахоўка (гарадзкі пасёлак, Добрускі раён): розьніца паміж вэрсіямі
д + Commons |
|||
Радок 30: | Радок 30: | ||
|Пазыцыя подпісу на мапе = зьлева |
|Пазыцыя подпісу на мапе = зьлева |
||
|Водступ подпісу на мапе = |
|Водступ подпісу на мапе = |
||
|Commons = |
|Commons = Category:Tsyerakhowka |
||
|Сайт = |
|Сайт = |
||
|Колер = {{Колер|Беларусь}} |
|Колер = {{Колер|Беларусь}} |
Вэрсія ад 17:05, 25 сакавіка 2012
Церахоўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Пасялковы савет: | Церахоўскі |
Насельніцтва: | 1821[1] (2009) |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247070 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′ пн. ш. 31°25′ у. д. / 52.2° пн. ш. 31.417° у. д.Каардынаты: 52°12′ пн. ш. 31°25′ у. д. / 52.2° пн. ш. 31.417° у. д. |
Церахоўка на мапе Беларусі Церахоўка | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Церахо́ўка[2] — мястэчка ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Вуць. Адміністрацыйны цэнтар Церахоўскага пасялковага савету, у мінулым Церахоўскага раёну. Насельніцтва 1821[1] чал. (2009).
Знаходзіцца за 30 км ад Добрушу. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Бахмач (Украіна). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Добрушам, Гомелем, Дабранкай.
Назва
Першая легенда
Жылі тры браты Церах, Мікалай і Васіль. Церахоўка ўзьнікла на месцы, дзе жыў Церах.
Другая легенда
Жыў быў Церах, які языком мянташыць любіў болей, чым працаваць. І жонка яго была гэткая ж. Але дачка ўрадзілася не ў бацькоў, і ёй было крыўдна за іх. Аднойчы вырашыла яна зь сябрам перавыхаваць бацькоў. Яны інсцэнавалі прыход нячысьціка за дачкой, але бацькі адкупіліся абяцаньнем пачаць працаваць. З таго часу зажылі заможна, а людзі прыгаварвалі «Жывуць як Церах зь Церахоўкаю».
Гісторыя
- XVIII ст.: вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва ВКЛ.
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1776: у складзе Гомельскага маёнтка, падораная расейскім урадам генэрал-фэльдмаршалу П. А. Румянцаву. Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павету.
- 1834: ва ўладаньні князя І. Ф. Паскевіча.
- 1852: у Краснабудзкай воласьці Гомельскага павету.
- 1871: чыгунка злучыла Церахоўку з Гомелем.
- 1896: у Церахоўцы пабудаваны шпіталь, у якім тады працавалі дзьве мэдсястры і лекар. У той жа час адкрылася пачатковая школа.
- 1926: у Краснабудзкім раёне.
- жнівень 1927: цэнтар раёну.
- 1938: гарадзкі пасёлак.
- 27 верасьня 1943: вызваленая ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- 1962: Церахоўскі раён быў аб’яднаны з Добрускім.
Насельніцтва
Адукацыя
- Сярэдняя школа
- Цэнтар пазашкольнай работы
Рэлігія
- Царква Сьвятога Арханёла Міхаіла (з 1995)
- Рэлігійная супольнасьць эвангелістаў
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
- Завод па перапрацоўцы льну
- Хлебазавод
- Пункт мытнага афармленьня
Транспарт
З Гомелю ў Церахоўку рэгулярна ходзяць аўтобусы і прыгарадныя цягнікі.
Вуліцы
- Беларуская
- Вакзальная
- Жданава
- Чыгуначная
- Заводзкая
- Залінейная
- Камсамольская
- Леніна
- Лермантава
- Мічурына
- Кастрычніцкая
- зав. Савецкі
- зав. Мічурына
- Першамайская
- Перамогі
- праезд Лугавы
- Пушкіна
- Савецкая
- Стэпавая
Інфармацыя для турыстаў
За 27 км ад Церахоўкі знаходзіцца Курган Сяброўства (Манумэнт Сяброўства) — кропка сходу дзяржаўных межаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны.
Выбітныя асобы
- Леанід Рахленка, народны артыст СССР, які працаваў у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы
- Аляксей Кокцеў, мастак
- Аляксандар Кароткі, бас Вялікага тэатру ў Маскве
- Руся, рок-сьпявачка
- Васіль Касцючэнка, мастак
- Аляксандр Касцючэнка, мастак
- Валянціна Крывашэева, мастак
- Анатоль Яскін, мастак
- Антаніна Лапіцкая, мастак
- Гаўрылкін Леанід Іванавіч, пісьменнік
Крыніцы
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
- «Гомельшчына ў легендах і паданьнях». Складаньне, запіс і апрацоўка А. М. Ненадаўца. Мн.:Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0108-3
- Тереховка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.