Антон Францішак Брыль: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
д нутраная спасылка |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
| Дэбют = |
| Дэбют = |
||
| Значныя творы = |
| Значныя творы = |
||
| Прэміі = «Дэбют» ([[2012]]) |
| Прэміі = «[[Літаратурная прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча|Дэбют]]» ([[2012]]) |
||
| Подпіс = |
| Подпіс = |
||
| Апісаньне подпісу = |
| Апісаньне подпісу = |
Вэрсія ад 19:59, 15 сакавіка 2012
Антон Францішак Брыль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 жніўня 1982 (41 год) |
Бацькі | Андрэй Брыль[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладчык, паэт |
Прэміі | «Дэбют» (2012) |
Узнагароды |
Антон Францішак Брыль (нар. 18 жніўня 1982, Менск) — беларускі перакладчык і паэт. Унук Янкі Брыля[1].
Перакладаў творчасьць Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыюса Катула, Джона Толкіна, Сюзаны Кларк і інш. Сярод найбуйнейшых перакладзеных твораў — стараангельская паэма «Бэўвульф».
Біяграфія
Нарадзіўся 18 жніўня 1982 году ў Менску. У 1999 годзе скончыў матэматычную клясу Ліцэю БДУ. У 2004 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ па спэцыяльнасьці «матэматык-праграміст». Увесну 2008 году атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім Унівэрсытэце ў Італіі па спэцыяльнасьці «machine learning». Жыў ў Дубліне, працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадзкога ўнівэрсытэту. Цяпер пражывае ў Цюрыху[2]. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ўладзімера Караткевіча ў 2005 годзе[1]. Першым на беларускую мову пераклаў гімн Кэдмана — найранейшы помнік стараангельскай паэзіі.
21 чэрвеня 2011 году ў Менску быў прэзэнтаваны дэбютны зборнік аўтара «Не ўпаў жолуд», які зьмяшчае вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гады[1]. Зборнік заняў другое месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданьняў 2011 году паводле вэрсіі часопіса «Маладосць»[3] і дзясятае месца паводле вэрсіі газэты «Наша Ніва»[4]. Зборнік прызнаны найлепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 году паводле Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].
Крыніцы
- ^ а б в Прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля — 21 ліпеня. Наша Ніва (21 лiпеня 2011). Праверана 22 ліпеня 2011 г.
- ^ а б Найлепшай дэбютнай кнігай – 2011 стала.... Радыё Свабода (14 сакавіка 2012). Праверана 15 сакавіка 2012 г.
- ^ Чарнякевіч, Ц. Кніга года-2011 па версіі часопіса «Маладосць» // Маладосць. — 2011. — № 12.
- ^ Макарэвіч, С. Найлепшыя кнігі 2011. Наша Ніва. Праверана 5 лютага 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Бэўвульф у арыгінале і перакладзе А. Ф. Брыля — YouTube |
- Антон Францішак Брыль на ПрайдзіСвеце
- Брыль, А. Ф. Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў // Наша Вера. — 2008. — В. 46. — № 4.
- Антон Францішак Брыль: Добрая брытанская кніжка // ПрайдзіСвет, 21 красавіка 2010
- Антон Францішак Брыль: Я спрабую напісаць верш, які сам стаў бы чытаць // ПрайдзіСвет, 09 жніўня 2011
- Антон Францішак Брыль: Пра ўсё і пра ўсіх // ПрайдзіСвет, 14 лістапада 2011