Сьвятая (гара): розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне, выпраўленьне спасылак |
афармленьне |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
'''Сьвята́я''' (з [[1958]] году — '''Дзяржы́нская''') — [[гара]], найвышэйшы пункт [[Менскае ўзвышша|Менскага ўзвышша]] і [[Беларусь|Беларусі]]. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м. |
'''Сьвята́я''' (з [[1958]] году — '''Дзяржы́нская''') — [[гара]], найвышэйшы пункт [[Менскае ўзвышша|Менскага ўзвышша]] і [[Беларусь|Беларусі]]. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м. |
||
Знаходзіцца ля вёскі [[ |
Знаходзіцца ля вёскі [[Скірмантава]], за 20 км на поўнач ад [[Койданаў|Койданава]] і за 30 на паўднёвы захад ад [[Менск]]у. |
||
== Агульныя зьвесткі == |
== Агульныя зьвесткі == |
||
Гару складаюць [[марэна (геалёгія)|марэны]], пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня. |
Гару складаюць [[марэна (геалёгія)|марэны]], пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня. |
||
Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў [[Нёман]]а і [[Дняпро|Дняпра]]. Гэта [[Пціч]], [[Іслач]], [[Сула]], [[Вуса ( |
Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў [[Нёман]]а і [[Дняпро|Дняпра]]. Гэта [[Пціч]], [[Іслач]], [[Сула (рака)|Сула]], [[Вуса (прыток Нёмана, Узьдзенскі раён)|Вуса]]. |
||
Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам. |
Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам. |
Вэрсія ад 14:27, 15 сакавіка 2012
Сьвятая | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 345 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Койданаўскі раён |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Менскае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Сьвятая | |
Сьвята́я (з 1958 году — Дзяржы́нская) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.
Знаходзіцца ля вёскі Скірмантава, за 20 км на поўнач ад Койданава і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.
Агульныя зьвесткі
Гару складаюць марэны, пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.
Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.
Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.
Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.
Гісторыя
Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.
У першай палове XX стагодзьдзя пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС пад лёзунгамі барацьбы са шпіёнамі-здраднікамі і варожымі элемэнтамі, у прымежнай зоне (за шэсьць кілямэтраў ад межаў міжваеннай Польскай Рэспублікі) шматлікія жыхары вёскі былі высланыя на Салаўкі і ў Сыбір, ніхто зь іх не вярнуўся[1]. Падчас Другой сусьветнай вайны 30 ліпеня 1943 року фашысцкія карнікі ўшчэнт спалілі вёску разам з 140 мірнымі жыхарамі.
У 1958 годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» ў гонар савецкага партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору»[2] — Фэлікса Дзяржынскага.
У канцы XX стагодзьдзя на вяршыні гары паставілі памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 мэтраў над узроўнем мора». На пачатку XXI стагодзьдзя тэрыторыю гары добраўпарадкавалі.
Крыніцы
Літаратура
- Дзержинская гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Лявон Целеш. А была гара Святая… // «Народная Воля» №61—62, 24 красавіка 2008