Пінскае гета: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Гета на Беларусі}}
Радок 31: Радок 31:


[[Катэгорыя:Пінск]]
[[Катэгорыя:Пінск]]
[[Катэгорыя:Габрэйскія гета ў Генэральным камісарыяце Ўкраіна]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1942 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1942 годзе]]



Вэрсія ад 21:25, 12 сакавіка 2012

Пінскае гета — (1 траўня28 кастрычніка 1942) — месца прымусовага перасяленьня габрэяў гораду Пінску і ваколіцаў у рамках перасьледу і зьнішчэньня габрэяў у час акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Нямеччыны ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны.

Да стварэньня гета

Пасьля нападу Нямеччыны на СССР 22 чэрвеня 1941 году толькі нязначная колькасьць габрэяў пасьпела эвакуявацца на ўсход. У Пінску таксама апынуліся ўцекачы з заходняй часткі Беларусі.4 ліпеня 1941 году Пінск быў заняты нямецай арміяй.

Па распараджэньні акупацыйных уладаў у другой палове ліпеня быў створаны юдэнрат — габрэйская рада, орган па выкананьні ўказаньняў акупантаў у дачыненьні да габрэяў і габрэйская паліцыя. Старшынёй юдэнрату немцы прызначылі дырэктара школы Давыда Альпэра. Праз два дні ён адмовіўся ад пасады і быў расстраляны разам зь яшчэ 20 чальцамі юдэнрату. Новым старшынёй быў прызначаны Біньямін Бакштанскі.

З 5 па 7 жніўня 1941 году немцы расстралялі ў Пінску да 10 тысяч габрэяў. У асноўным былі расстраляныя мужчыны ад 16 да 60 гадоў.

Для габрэяў былі ўведзеныя шматлікія абмежаваньні, у тым ліку нашэньне на адзежы сьпераду і ззаду адмысловага адметнага знака.

Стварэньне і жыцьцё гета

Мэмарыял на месцы масавых забойстваў габрэяў пінскага гета ў час Галакосту

Усё габрэйскае насельніцтва Пінску ў колькасьці 18 644 чалавек з 1 траўня 1942 году было зьняволена ў гета. Па часе стварэньня гэта было апошняе гета на тэрыторыі Беларусі. Сюды былі таксама дэпартаваныя габрэі з эўрапейскіх краінаў і навакольных мястэчак. Гета было агароджанае калючым дротам і мела тры ахоўных выхады: на вуліцах Лістоўскага, Паўночнай і Альбэрхтаўскай. Жыльлёвая плошча ў гета разьмяркоўвалася сыходзячы з плошчы ў 1,2 квадратны мэтар на чалавека.

Габрэі працавалі на створаных у гета прамысловых прадпрыемствах і ў майстэрнях, а таксама выкарыстоўваліся акупантамі на прымусовых працах. У гета была створаная лякарня, аптэка, паліклініка. Дзейнічалі падпольныя групы, якія спрабавалі назапашваць зброю і ствараць укрыцьці і бункеры.

У чэрвені 1942 году немцы арыштавалі ў Пінску і Кобрыне 3500 габрэяў і расстралялі іх на станцыі Бронная гара.

Зьнішчэньне гета

8 кастрычніка 1942 году пачалася акцыя па зьнішчэньні пінскага гета. Яе праводзіў нямецкі матарызаваны батальён паліцыі парадку. Падпольшчыкі гета аказалі супраціў паліцыі, большасьць зь іх было забіта, частка здолела зьбегчы да партызанаў.

У справаздачы камандзіра батальёна паліцыі парадку было паказана, што ў гэтыя дні былі знішчаныя 26 200 чалавек. Іцхак Арад лічыць, што ў гета было забіта 17 тысяч габрэяў.

Вонкавыя спасылкі