Блюа: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Блуа?oldid=42045203
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 63: Радок 63:
Пад кіраваньнем Арлеану Блюа гуляў значную ролю. Людовік Арлеанскі й ягоная жонка, [[Валянтына Вісконці]] зь [[Мілян]]у, паклалі пачатак сходу кніг і дакументаў, з якіх потым ўтварылася знакамітая палацавая бібліятэка, узбагачаная скарбамі, нарабаваных ў [[Мілан]] е і [[Неапаль | Неапалі]].

=== Каралеўская рэзsдэнцыя ===
=== Каралеўская рэзыдэнцыя ===
Блюа быў далучаны да каралеўскіх валоданьняў у [[1498]] годзе. Сын герцага [[Карл Арлеанскі|Карла Арлеанскага]] [[Людовік XII]], які нарадзіўся ў Блюа, часьцяком склікаў тут дзяржаўныя чыны й вырашаў ў замку найважнейшыя дзяржаўныя справы. [[15 студзеня]] [[1499]] году тут быў заключаны зьвяз паміж [[Францыя]]й і [[Вэнэцыя]]й, а [[14 сакавіка]] [[1513]] году наступальны й абарончы зьвяз супраць [[Папа Рымскі|Папы]] й [[Імпэратары Сьвятой Рымскай Імпэрыі|імпэратара]]. [[1 сьнежня]] [[1513]] году тут жа была падпісана мірная дамова паміж [[Людовік XII|Людовікам XII]] і [[Фэрдынанд Каталік|Фэрдынандам Каталіком]] з [[Арагон]]у.

Вэрсія ад 17:36, 10 сакавіка 2012

Блюа
Blois
Блюа
Герб Блюа
Рэгіён: Цэнтар
Дэпартамэнт: Люар і Шэр
Плошча: 37,46 км²
Насельніцтва: 47 854 (2007)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 41000
Аўтамабільны код: 41018
Геаграфічныя каардынаты: 47°35′38″ пн. ш. 1°19′41″ у. д. / 47.59389° пн. ш. 1.32806° у. д. / 47.59389; 1.32806Каардынаты: 47°35′38″ пн. ш. 1°19′41″ у. д. / 47.59389° пн. ш. 1.32806° у. д. / 47.59389; 1.32806
Блюа на мапе Францыі
Блюа
Блюа
Блюа
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville-blois.fr/

Блюа (па-француску: Blois) — галоўны горад дэпартаменту Люар і Шэр ў Францыі, які стаіць на правым высокім беразе ракі Люары паміж Арлеанам і Турам. У Сярэднявеччы графы Блюа валодалі таксама Шампаньню; Эт’ен дэ Блюа быў каралём Ангельшчыны, а Шарль дэ Блюа — герцагам Брэтані.

Насельніцтва складае 47 854 жыхароў, паводле зьвестак на 2007 год.

Гісторыя

У сярэднявечных лацінскіх помніках, як то ў Рыгора Турскага, Блюа носіць назву лац. Blesum (таксама Blesis і Blesa) і разам з навакольнымі землямі мела асобнае графства, якое атрымала з XV стагодзьдзя назву Блезуа.

Валоданьне герцагаў Арлеанскіх

Калі старажытны графскі род, да якога належаў таксама ангельскі кароль Стэфан, загас ў мужчынскім калене, графства Блюа перайшло паводле шлюбнай дамовы да дому Шатыён, апошні нашчадак якога прадаў свае ўладаньні сыну Карла V, герцагу Людовіку Арлеанскаму.

Пад кіраваньнем Арлеану Блюа гуляў значную ролю. Людовік Арлеанскі й ягоная жонка, Валянтына Вісконці зь Міляну, паклалі пачатак сходу кніг і дакументаў, з якіх потым ўтварылася знакамітая палацавая бібліятэка, узбагачаная скарбамі, нарабаваных ў Мілан е і Неапалі.

Каралеўская рэзыдэнцыя

Блюа быў далучаны да каралеўскіх валоданьняў у 1498 годзе. Сын герцага Карла Арлеанскага Людовік XII, які нарадзіўся ў Блюа, часьцяком склікаў тут дзяржаўныя чыны й вырашаў ў замку найважнейшыя дзяржаўныя справы. 15 студзеня 1499 году тут быў заключаны зьвяз паміж Францыяй і Вэнэцыяй, а 14 сакавіка 1513 году наступальны й абарончы зьвяз супраць Папы й імпэратара. 1 сьнежня 1513 году тут жа была падпісана мірная дамова паміж Людовікам XII і Фэрдынандам Каталіком з Арагону.

Архітэктура

Стары высокі горад цесны, са зьвілістымі стромкімі вуліцамі, ніжні пабудаваны больш правільна й прыгажэй. Праз раку перакінуты даўжынёю ў 305 м каменны мост на 11 арках, які злучае горад з прадмесцем Віена. Самае высокае месца займае адрэстаўраваны Блюаскі замак, у якім нарадзіўся Людовік XII. Блюа мае старажытны, высечаны ў скале вадаправод з часоў рымлянаў, даўжынёю ў 529 мэтраў (Люарская вада), прыгожую набярэжную, катэдральны сабор, царкву сьв. Лямэра, пабудаваны ў XII стагодзьдзі ў раньнім гатычным стылі, біскупскі палац і мноства выдатных арыстакратычных палацаў XVI стагодзьдзя (палацы герцага Эпэмон, Гіза, Амальскага).

З 1619 году Блюа ёсьць рэзыдэнцыяў эпіскапа. У 5 кілямэтрах ад горада знаходзяцца жалезныя мінэральныя крыніцы «Сен-Дэні», па сваім уздзеяньні падобныя на крыніцы Спа.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Блюасховішча мультымэдыйных матэрыялаў