Руанда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: gd:Rubhanda
д r2.6.4) (робат дадаў: zu:IRuwanda
Радок 138: Радок 138:
[[ie:Rwanda]]
[[ie:Rwanda]]
[[os:Руандæ]]
[[os:Руандæ]]
[[zu:IRuwanda]]
[[is:Rúanda]]
[[is:Rúanda]]
[[it:Ruanda]]
[[it:Ruanda]]

Вэрсія ад 01:26, 7 сакавіка 2012

Руанда
Repubulika y'u Rwanda
République du Rwanda
Republic of Rwanda
Сьцяг Руанды Герб Руанды
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Ubumwe, Umurimo, Gukunda Igihugu» («Адзінства, праца, патрыятызм»)
Дзяржаўны гімн: «Rwanda nziza»
Месцазнаходжаньне Руанды
Афіцыйная мова руанда, француская, ангельская
Сталіца Кігалі
Найбуйнейшы горад Кігалі
Форма кіраваньня рэспубліка
Пол Кагамэ
Бэрнард Макуза
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
147-е месца ў сьвеце
26 338 км²
5,3
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
80-е месца ў сьвеце
10 473 282
397,6/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
130 месца ў сьвеце
$10,004 млрд
$1043
Валюта Руандыйскі франк (RWF)
Часавы пас CAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Бэльгіі

1 ліпеня 1962
Аўтамабільны знак RWA
Дамэн верхняга ўзроўню .rw
Тэлефонны код +250
Мапа Руанды
Мапа Руанды

Руа́нда, Рэспубліка Руанда — невялікая краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Танзаніяй, Угандай і Бурундзі. Паверхня краіны мае складаны, узвышаны характар. «Руанда» на мясцовых мовах азначае «краіна тысячы гор». Шчыльнасьць насельніцтва Руанды адна з самых вялікіх у Афрыцы.

Гісторыя

  • 1890 год — згодна з Брусэльскай канфэрэнцыяй Руанда перайшла пад пратэктарат Нямеччыны.
  • 1899 год — уладары тутсі прызналі нямецкую ўладу, захаваўшы мясцовую аўтаномію.
  • 1915 год — пад час Першай сусьветнай вайны тэрыторыя Руанды захоплена бэльгійскімі войскамі, якія ўварваліся з тэрыторыі Конга.
  • 1918 год — згодна з рашэньнем Лігі Нацыяў Руанда стала пратэктаратам Бэльгіі. Тутсі захавалі свае прывілеі. Актывізавалася каталіцкая царква.
  • 1959 год — паўстаньне хуту супраць караля тутсі. Вайсковыя дзеяньні прывялі да забойстваў дзясяткаў тысяч тутсі.
  • 1960 год — скасаваньне манархіі ў Руандзе. Большасьць месцаў у парлямэнце заняла каталіцка-нацыяналістычная партыя Пармэхуту.
  • 1 ліпеня 1962 году — атрыманьне незалежнасьці.
  • 1973 год — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў міністар абароны Жувеналя Хаб’ярымана.
  • 19881990 — скасаваньне аднапартыйнай сыстэмы.
  • 1990 год — эмігранты тутсі на тэрыторыі Ўганды аб’ядналіся ў вайсковую групоўку «Руандыйскі патрыятычны фронт». У зьнешняй палітыцы яна кіравалася на ЗША і Вялікабрытанію. 1 кастрычніка адбылася ўварваньне з тэрыторыі Ўганды. Вайсковыя дзеяньні млява вяліся на працягу трох гадоў, скончыліся падпісаньнем мірнага пагадненьня (якое часта ігнаравалася).
  • 19941997 — генацыд у Руандзе. Вайсковыя дзеяньні паміж урадавымі войскамі і эктрэмістамі хуту.
  • 2005 год — вайсковыя групоўкі абвясьцілі аб спыненьні ўзброенай барацьбы.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Руанда падзелена на 5 прэфэктураў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на акругі.

Геаграфія

Паверхня краіны ў асноўным гэта горы. Самая вялікая кропка краіны — гара Карысімбі (4507 м).

Эканоміка

Руанда адна з самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка зруйнаваная этнічнымі войнамі. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны зьяўляецца Бэльгія, Нямеччына, ЗША. Зьнешняя запазычанасьць складае 1,03 млрд даляраў ЗША.

Экспарт Руанды складаецца з экспарту кавы, гарбаты. Даўжыня аўтамабільных дарогаў складае 8,1 тыс. км. Чыгунка адсутнічае.

Дэмаграфія

88% насельніцтва складаецца з прадстаўнікоў хуту, астатнія тутсі (11%), і пігмеі (1%). Большасьць вернікаў хрысьціяне (86%), мусульмане (14%).

Сярэдняя працягласьць жыцьця мужчынаў — 41 год, жанчынаў — 43 гады. Нараджальнасьць на 1000 чалавек — 34,8 немаўлятаў, сьмяротнасьць на 1000 чалавек — 21 сьмерць.

Культура

Вонкавыя спасылкі

Руандасховішча мультымэдыйных матэрыялаў