Дэўтэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Monk (гутаркі | унёсак)
папраўкі
Monk (гутаркі | унёсак)
прыбраў "таксама"
Радок 1: Радок 1:
'''Дэўтэр''' (таксама '''дэйтэрый''', сымбаль '''<sup>2</sup>H''' альбо '''D'''; ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''Δευτερον'' і [[лацінская мова|лацінскага]] ''Deuterium'') — стабільны [[ізатоп]] [[вадароду]] з атамнай масай, роўнай двум (2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэўтэра на 7000 атамаў звычайнага вадароду).
'''Дэўтэр''' (сымбаль '''<sup>2</sup>H''' альбо '''D'''; ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''Δευτερον'' і [[лацінская мова|лацінскага]] ''Deuterium'') — стабільны [[ізатоп]] [[вадароду]] з атамнай масай, роўнай двум (2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэўтэра на 7000 атамаў звычайнага вадароду).


Ядро дэўтэра складаецца з аднаго [[пратон|пратону]] і аднаго [[нэўтрон|нэўтрону]], тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу за [[прот]] (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсьліць адрозьненьне ад дэўтэра і [[трыт]]а), і з гэтай прычыны іхныя хімічныя ўласнасьці досыць моцна адрозьніваюцца. Хаця дэўтэр не зьяўляецца асобным хімічным элемэнтам, яго часам абазначаюць літарай D (замест <sup>2</sup>H).
Ядро дэўтэра складаецца з аднаго [[пратон|пратону]] і аднаго [[нэўтрон|нэўтрону]], тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу за [[прот]] (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсьліць адрозьненьне ад дэўтэра і [[трыт]]а), і з гэтай прычыны іхныя хімічныя ўласнасьці досыць моцна адрозьніваюцца. Хаця дэўтэр не зьяўляецца асобным хімічным элемэнтам, яго часам абазначаюць літарай D (замест <sup>2</sup>H).

Вэрсія ад 00:35, 3 чэрвеня 2005

Дэўтэр (сымбаль 2H альбо D; ад грэцкага Δευτερον і лацінскага Deuterium) — стабільны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай двум (2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэўтэра на 7000 атамаў звычайнага вадароду).

Ядро дэўтэра складаецца з аднаго пратону і аднаго нэўтрону, тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу за прот (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсьліць адрозьненьне ад дэўтэра і трыта), і з гэтай прычыны іхныя хімічныя ўласнасьці досыць моцна адрозьніваюцца. Хаця дэўтэр не зьяўляецца асобным хімічным элемэнтам, яго часам абазначаюць літарай D (замест 2H).

У прыродзе дэўтэр сустракаецца як газ D2 (2H2).

Дэўтэр быў упершыню выяўлены ў 1931 годзе Гаральдам Клэйтанам Урэем, хімікам з Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Урэй атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў хіміі за сваю працу ў 1934 годзе.

Дэўтэр, разам з трытам, ёсьць вельмі карысным для рэакцыі ядзернага сынтэзу, з-за вялікага выхаду энэргіі пры рэакцыі D-T:

Дэўтэр можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фармаваць цяжкую ваду (D2O).

Наяўнасьць дэўтэра ў зорках ёсьць моцным аргумэнтам у падтрымку тэорыі Вялікага выбуху (а ня іншых тэорыяў узьнікненьня Сусьвету). Тэрмаядзерныя рэакцыі ўнутры зорак зьнішчаюць дэўтэр. І фізыкам пакуль невядомая натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэўтэр.

Дэўтэр шырока ўжываецца ў тэхніцы і мэдыцыне. Канада зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам дэўтэра на плянэце, каб забясьпечваць функцыяваньне свайго рэактара CANDU.

Спасылкі