Маўрыцы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д r2.6.5) (робат дадаў: or:ମରିସସ
д r2.6.4) (робат дадаў: zu:IMorishisi
Радок 139: Радок 139:
[[ia:Mauritio]]
[[ia:Mauritio]]
[[os:Маврикий]]
[[os:Маврикий]]
[[zu:IMorishisi]]
[[is:Máritíus]]
[[is:Máritíus]]
[[it:Mauritius]]
[[it:Mauritius]]

Вэрсія ад 14:18, 6 сакавіка 2012

Маўрыкій
Republic of Mauritius
République de Maurice
Сьцяг Маўрыкію Герб Маўрыкію
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Stella Clavisque Maris Indici» («Зорка і ключы ад Індыйскага акіяна»)
Дзяржаўны гімн: «Motherland»
Месцазнаходжаньне Маўрыкію
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Порт Луі
Найбуйнейшы горад Порт Луі
Форма кіраваньня рэспубліка
Анэруд Жаніё
Навінчандра Рамгулан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
179-е месца ў сьвеце
2040 км²
0,05
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
151-е месца ў сьвеце
1 288 000
631,4/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
119 месца ў сьвеце
$15,831 млрд
$12 356
Валюта Маўрыкійская рупія (MUR)
Часавы пас MUT (UTC+4)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

12 сакавіка 1968
Аўтамабільны знак MS
Дамэн верхняга ўзроўню .mu
Тэлефонны код +230
Мапа Маўрыкію
Мапа Маўрыкію

Маўры́кій, Рэспубліка Маўрыкій (па-ангельску: Mauritius) — выспавая краіна, разьмешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна на 900 км на ўсход ад Мадагаскару. У склад краіны, акрамя самой выспы Маўрыкій уваходзяць выспы Радрыгез, архіпэляг Каргадас Караяс і разьмешчаная на 1200 км на поўнач выспа Агалега.

Гісторыя

Выспа была вынайдзена партугальцамі ў 1505 годзе і атрымала назву Сішна ў гонар аднаго з партугальскіх караблёў. Калянізанавая была галяндцамі ў 1638 годзе і была названая ў гонар прынца Маўрыкія Аранскага. Кантроль за выспай атрымалі французы ў XVIII стагодзьдзя і зьмянілі яе назву на Іль дэ Франс. У 1810 годзе выспу заваявалі брытанцы і вярнулі ёй ранейшую назву. Ангельцы забаранілі на высьпе рабства і пачалі запрашаць працоўных рабочых зь Індыі.

Незалежнасьць была атрымана ў 1968 годзе. Маўрыкій, адна зь нешматлікіх афрыканскіх краінаў, дзе існуюць стабільныя дэмакратычныя ўмовы, даволі высокі ўзровень жыцьця.

Палітыка

Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін аднапалатным парлямэнтам. З 70 дэпутатаў парлямэнту 62 выбіраецца на ўсеагульных выбарах, а 8 зьяўляецца прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў.

Геаграфія

Маўрыкій, разам з выспамі Рэюньён і Радрыгез, зьяўляецца часткай Аскарэнскіх выспаў. Гэтыя выспы ўзьніклі мільёны гадоў таму, у выніку падводных тэктанічных зрухаў. Сталіцай краіны і самым вялікім горадам зьяўляецца Порт Луі, які знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы выспы.

Адміністрацыйны падзел

Маўрыкій падзелена на 9 акругаў:

Акрамя таго ў склад Маўрыкію ўваходзяць тры залежныя тэрыторыі:

Эканоміка

Асновай эканомікі Маўрыкія зьяўляецца турызм, экспарт тэкстыльных вырабаў і цукровага трысьнёгу. Дзякуючы разьвітай турыстычнай інфраструктуры, краіна мае прыцягальныя ўмовы для замежных інвэстыцыяў.

Сельскагаспадарчыя землі складаюць 56% паверхні краіны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: тытунь, гарбата, кукуруза, бананы.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны складаецца зь некалькіх этнічных групаў: дэсі (68%), крэолы (27%), кітайцы (3%), французы (2%). Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца індуізм (48%), хрысьціянства (32,2%), іслам (16,6%), іншыя (3,2%). Мовамі краіны зьяўляюцца: крэольская (ужываецца 80,5% насельніцтва краіны), бхаджпуры (12,1%), француская (3,4%), ангельская (1,3%), іншыя (3,7%).

Культура

Зьмена ўладальнікаў выспы адбілася на яе культуры. Напрыклад маўрыкійская кухня — гэта спалучэньне галяндзкай, францускай, індыйскай і крэольскіх кухняў.

У 1847 годзе Маўрыкій, адна зь першых краінаў, якая пачала выпускаць паштоўкі. Два тыт маўрыкійскіх паштовак таго часу (Рэд пэні і Блю пэні), зьяўляюцца самымі дарагімі маркамі ў сучаснай філатэліі.

Вонкавыя спасылкі

Маўрыцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў