Нос: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Нос?oldid=40502219
д r2.6.4) (робат дадаў: hy:Քիթ
Радок 58: Радок 58:
[[hak:Phi]]
[[hak:Phi]]
[[ko:코]]
[[ko:코]]
[[hy:Քիթ]]
[[hi:नाक]]
[[hi:नाक]]
[[hr:Nos]]
[[hr:Nos]]

Вэрсія ад 09:24, 3 сакавіка 2012

Нос чалавека

Нос — частка твару ў чалавека альбо пысы ў жывёлаў, якая ўдзельнічае ў дыханьні, нюху, здабычы корму і стасункаў. За носам месьціцца нюхальная слізістая абалонка й пазухі. За носавай паражнінай, паветра праходзіць праз глотку, а затым і ў астатнія органы дыхальнай сыстэмы. У людзей, нос разьмешчаны ў цэнтры на твары, але ў большасьці іншых сысуноў, ён знаходзіцца на верхнім кончыку пысы. У птушак нос сумешчаны з дзюбай, на верхняй паверхні якой знаходзяцца ноздры.

Будова носа

Добра ўсім знаёмая бачная частка носа, званая вонкавым носам, складаецца з кораня, сьпінкі, верхавіны й крылаў. Аснову вонкавага носа складаюць носавыя косткі — лобнай адростак верхняй сківіцы, латэральны храсток і вялікі крылападобны храсток носу, пакрытыя цягліцамі, якія прызначаны для сьцісканьня насавых адтулінаў і адцягваньня дадолу крылаў носу. Нягледзячы на тое, што вонкавы нос й пакрыты такой жа скурай, як і твар, з-за багацьця сальных залозаў скурны полаг у гэтым месцы тоўсты й маларухомы.

Перш чым апынуцца ў носавай паражніне, паветра спачатку трапляе ў ейнае напярэдадні. Носавая перагародка, створаная вэртыкальнай пласьцінкай рашэцістай косткі, сашнікам і храстком, падзяляе носавую паражніну на дзьве часткі. Нягледзячы на тое, што вонкава нос і выглядае сымэтрычна, у многіх людзей носавая перагародка скрыўлена. Гэтае нязначнае адхіленьне прынята лічыць нормай, хоць яно і ўяўляе сабой асымэтрыю чэрапа.

Вонкавыя спасылкі

Носсховішча мультымэдыйных матэрыялаў