Ян Мікалай Хадкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д →Біяграфія: артаграфія |
д →Біяграфія: артаграфія |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
У [[1764]] абіраўся [[пасол соймавы|паслом]] на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абраньне [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг пасадаў і званьняў. |
У [[1764]] абіраўся [[пасол соймавы|паслом]] на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абраньне [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг пасадаў і званьняў. |
||
У часе [[Барская канфэдэрацыя|Барскай канфэдэрацыі]] |
У часе [[Барская канфэдэрацыя|Барскай канфэдэрацыі]] заняў неадназначную пазыцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расейскага і прускага войскаў, якія баранілі ягоную уласнасьць. У [[1778]] атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта арміі [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. |
||
Пабраўся шлюбам з Марыяй Людвікай Ржавускай ([[1766]]), зь якой меў сыноў Вацлава, Юзэфа, Ксавэрыя (усе памерлі ў дзяцінстве) і Аляксандра Францішка, а таксама 3 дачок. |
Пабраўся шлюбам з Марыяй Людвікай Ржавускай ([[1766]]), зь якой меў сыноў Вацлава, Юзэфа, Ксавэрыя (усе памерлі ў дзяцінстве) і Аляксандра Францішка, а таксама 3 дачок. |
Вэрсія ад 01:18, 1 сакавіка 2012
Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 сьнежня 1738
|
Памёр | 2 лютага 1781 |
Пахаваны | |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Адам Тадэвуш Хадкевіч[d] Разалія Ева з Чапскіх[d] |
Дзеці | Rozalia Lubomirska[d], Альжбета з Хадкевічаў[d] і Аляксандр Мікалаевіч Хадкевіч[d] |
Дзейнасьць | вайсковец |
Ян Мікалай Хадкевіч (14 сьнежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад'ютант (з 1764), адначасна староста генэральны жамойцкі.
Біяграфія
З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасьцейскага і Эвы з Чапскіх (памерла ў 1769 року)[1]. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Шклове і Мышы.
Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1757). Пэўны час жыў у вёсцы Турэц на Наваградчыне[1].
У 1764 абіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абраньне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг пасадаў і званьняў.
У часе Барскай канфэдэрацыі заняў неадназначную пазыцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расейскага і прускага войскаў, якія баранілі ягоную уласнасьць. У 1778 атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта арміі Расейскай імпэрыі.
Пабраўся шлюбам з Марыяй Людвікай Ржавускай (1766), зь якой меў сыноў Вацлава, Юзэфа, Ксавэрыя (усе памерлі ў дзяцінстве) і Аляксандра Францішка, а таксама 3 дачок.
Памёр 2 лютага 1781 у Чарнобылі, пахавалі Я. М. Хадкевіча ў Супрасьльскім манастыры.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Jan Mikołaj Chodkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 18 студзеня 2011 г.