Уран: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: diq:Uranus
д r2.7.1) (робат зьмяніў: sq:Urani (planet)
Радок 312: Радок 312:
[[stq:Uranus]]
[[stq:Uranus]]
[[st:Yuranese]]
[[st:Yuranese]]
[[sq:Urani (planeti)]]
[[sq:Urani (planet)]]
[[scn:Uranu (pianeta)]]
[[scn:Uranu (pianeta)]]
[[si:යු‍රේනස්]]
[[si:යු‍රේනස්]]

Вэрсія ад 13:34, 17 лютага 2012

Уран Астранамічны знак Урана
Уран зняты «Ваяджэрам-2»
Гісторыя адкрыцьця
Адкрыў Уільям Гершэль
Дата адкрыцьця 13 сакавіка 1781
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдняя адлегласьць ад Сонцы 2 870 972 220 км (19,191 263 93 а. а.)
Пэрыгелій 2 735 555 035 км
Афэлій 3 006 389 405 км
Сыдэрычны арбітальны пэрыяд 30 707,4896 зямных дня (84.07 гады)
Сярэдняя арбітальная хуткасьць 6,795 км/с
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,047 167 71
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі 0,77°
Акружнасьць арбіты 18 029 000 000 км
Спадарожнікі 27
Зьяўляецца Спадарожнікам Сонца
Фізычныя характарыстыкі
Экватарыяльны радыюс 25 559 км
Палярны радыюс км
Сярэдні радыюс км
Акружнасьць Экватара км
Аб'ём 6,834×1013 км3
Маса 8,6832×1025 кг
Шчыльнасьць 1,318 г/см3
Плошча паверхні км2
Гравітацыя у зоне Экватара 8,69 м/с2, або 0,886 g
Другая касьмічная хуткасьць 21,29 км/с
Сыдэрычны пэрыяд кручэньня
Экватарыяльны нахіл да арбіты 97,86°
Тэмпэратура паверхні
мін. срэдн. макс.
59°K 68°K н/д K
Атмасфэрны ціск у паверхні 120 кПа
Склад атмасфэры
Вадарод 83 %
Гелій 15 %
Мэтан 1,99 %
Аміяк 0,01 %
Этан 0,00025 %
Ацэтылен 0,00001 %

Ура́н — сёмая па выдаленьні ад Сонца і трэцяя па велічыні плянэта Сонечнай сыстэмы. Уран зьяўляецца газавым гігантам, аналягічна Юпітэру, Сатурну і Нэптуну. Ён быў названы ў гонар старажытнагрэцкага бога Урана. Адкрыта ў 1781 годзе ангельскім астраномам Ўільямам Гэршэлем.

Фізычныя характарыстыкі

Склад

Утрыманьне вадарода складае 83%, гелію — 15%, мэтану — 1,99%. Таксама выяўленыя сляды аміяку, этану і ацэтылену. Уран і Нэптун шмат у чым падобныя на ядро Юпітэра або Сатурна без масіўнай абалонкі з вадкага металічнага вадароду. Лічыцца, што ва Ўрана няма выразна выяўленага ядра, і ягонае рэчыва размеркаванае больш-меньш раўнамерна. Блакітны колер плянэты тлумачыцца паглынаньнем чырвонага сьвятла атмасферным метанам.

Нахіл восі

Адной з адметных асаблівасьцяў Урана зьяўляецца нахіл ягонай восі, якая ляжыць амаль у плоскасці абарачэння. Таму, на працягу часткі арбіты, адзно з канцавоссяў Урана накіраванае ў бок Сонца, а іншае — наадварот, ад яго. У процілеглай частцы арбіты арыентацыя канцавоссяў адносна Сонца зьмяняецца на зваротную, а на ўчастках паміж гэтымі экстрэмумамі, Сонца «круціцца» вакол экватара плянэты, як на іншых плянэтах.

Калі «Вояджэр-2» пралятаў каля Ўрана у 1986 годзе, ягонае паўднёвае канцавоссе было накіраванае як раз на Сонца. Праўда, назвы «паўднёвы» і «паўночны» для Ўрана не адназначныя. Пра яго можна сказаць, што нахіл яго восі трохі перавышае 90°, або што нахіл крыху меньшы за 90°, а Ўран круціцца ў процілеглым у дачыненьні да іншых плянэт кірунку. Гэтыя два апісаньня эквівалентныя з фізычнага пункту гледжаньня, але даюць розную арыентацыю канцавоссяў: канцавоссе, якое зьяўляецца паўночным падоле аднаго з апісаньняў, паводле іншага - паўднёвым, і наадварот.

Адным з вынікаў незвычайнага нахілу восі зьяўляецца тое, што палярныя раёны Ўрана атрымліваюць больш сонечнай энергіі, чым экватарыяльныя. Праўда, па невядомых чыньніках, тэмпература ў вобласьці экватара Ўрана ўсё роўна вышэй, чым у канцавоссяў. Чаму нахіл восі такі вялікі, таксама невядома. Магчыма, калі Ўран яшчэ толькі фармаваўся, ён сутыкнуўся зь іншай плянэтай, якая таксама знаходзілася ў стадыі фармаваньня.

Магчыма, што вялікі нахіл восі кручэньня таксама выклікае істотныя сезонныя зьмены ў надвор'і. Падчас пралёту «Вояджэра-2» палосы воблачнасьці былі вельмі бляклымі, практычна непрыкметнымі. Нядаўнія назіраньні з дапамогай Арбітальнага тэлескопа Хабла паказалі значна больш выяўленую «паласатасьць» Урана, што, верагодна, зьвязана з тым, што Сонца на небасхіле Ўрана знаходзілася амаль над экватарам. У 2007 годзе Сонца будзе сапраўды над экватарам Урана.

Магнітнае поле

Магнітнае поле Ўрана цікава тым, што ягоны цэнтр не супадае з цэнтрам плянэты, а ягоная вось нахіленая амаль на 60° да восі кручэньня. Відаць, яно генеруецца рухам зараджаных часціц на параўнальна невялікай глыбіні. Магнітнае поле Нэптуна валодае падобным зрушэньнем адносна геаметрычнага цэнтра плянэты, так што гэта ці наўрад зьвязана зь вялікім нахілам восі кручэньня. Крыніца магнітнага поля Ўрана невядомы. Раней меркавалася, што паміж цэнтрам і атмасферай Урана існуе звышшчыльны водна-аміячны акіян, добра які праводзіць электрычнасьць, але, судзячы па ўсім, гэта няслушна.

Адкрыцьцё й даследаваньне

Уран — першая плянэта, адкрытая ўжо ў Новы час. Да свайго адкрыцця яна неаднаразова назіралася рознымі астраномамі, але кожны раз яе лічылі проста яшчэ адной зоркай. Самае раньняе дакументаванае назіраньне ставіцца да 1690 г., калі Джон Флемстыд занёс Уран у свой каталог у якасьці зоркі 34 Цяля.

У якасьці плянэты Ўран быў адчынены сэрам Вільямам Гершэлям у 1781 г. Гершэль даў плянэце назву Georgium Sidus («зорка Георга») у гонар Георга III, караля Ангельшчыны. Гэтая назва не прыжылося за межамі Ангельшчыны. Французскі астраном Ж. Лаланд зваў плянэту Гершэль, а немец Іяган Бодзе прапанаваў сучаснуў назву — Уран, у гонар старажытнагрэцкага бога.

Судзячы па першых выданьнях «Штомесячных цыдулак Каралеўскай астранамічнай супольнасьці» ад 1827 г., назва «Уран» ужо тады была найболей распаўсюджанай нават у Ангельшчыне. Першая назва, Georgium Sidus працягвала зрэдку выкарыстоўвацца ангельцамі і пасьля.

«Вояджэр-2», запушчаны ў 1977 г. NASA, — пакуль адзіны касмічны апарат, які пабыў зблізку Ўрана. 24 студзеня 1986 г. «Вояджэр» быў на мінімальным для сябе адлегласьці ад Урана. Затым ён працягнуў палёт у кірунку Нэптуна.

Сыстэма Ўрана

Сыстэма Ўрана зьяўляецца цесна запоўненай, хутказьменнай, магчыма нестабільнай дынамічнай сыстэмай арбітальных целаў.

У роўніцы экватара плянэты абарочваюцца 9 вузкіх, амаль непразрыстых колцаў,[1] яшчэ 2, значна далейшыя і слабейшыя, утвараюць г.зв. «другую сыстэму колцаў».[2] Найдалейшае ад плянэты кольцы — рэдкага, блакітнага колеру.

Колькасьць і склад спадарожнікаў Урана ўвесь час удакладняюцца. Налічваецца больш за 20 спадарожнікаў,[3] як рэгулярных, так і нерэгулярных. Арбіты нутраных спадарожнікаў прыкметна мяняюцца, нават на працягу дзесяцігодзьдзяў.

Мяркуецца, што такі стан сыстэмы вынікае з гіпатэтычнага сутыкненьня з масіўным аб’ектам у мінулым.

Адметнасьці

Надзвычай вялікі нахіл восі вярчэньня (~98°), што азначае, што плянэта абарочваецца вакол Сонца, практычна «лежачы на баку». Магчымай прычынай гэтага лічыцца тое самае гіпатэтычнае сутыкненьне з масіўным аб’ектам.

У выніку нахілу, кожнае з паўшар’яў атрымлівае па 42 гады сонечнага асьвятленьня і па 42 гады цемры. Гэта, верагодна, спрычыняецца да беспрэцэдэнтных пагодных зьяваў. У атмасфэры Ўрана адкрытыя аблокі і доўгатрывалыя буры.[4]

Спадарожнікі

Усяго вядома 27 спадарожнікаў Урана. Чатыры найбуйных зь іх — гэта Тытанія, Абэрон, Арыель і Умбрыэль.

Кольцы

Уран валодае слабымі, амаль непрыкметнымі, плянэтарнымі кольцамі, якія складаюцца з несьвятлівых часціц матэрыі да 10 м у дыяметры. Першыя кольцы Ўрана былі выяўленыя ў сакавіку 1977 Джэймсам Эліотам, Эдвардам Данхэмам і Дугласам Манкам. Маецца таксама меркаваньне, што гонар адкрыцця кольцаў прыналежыць сэру Вільяму Гершэлю, які назіраў іх яшчэ ў 1789 году.[5] На цяперашні момант вядомыя 13 яго кольцаў, што зьяўляецца нейкім «рэкордам» у Сонечнай сыстэме.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Адкрытыя ў 1978.
  2. ^ R/2003 U 1 і R/2003 U 2, адкрытыя ў 2003.
  3. ^ Паводле розных крыніцаў (2005).
  4. ^ З часам стабільнага трываньня парадку месяцаў (2004).
  5. ^ http://www.membrana.ru/articles/global/2007/04/20/125700.html

Вонкавыя спасылкі

Урансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA