Картаген: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: my:ကားသေ့နိုင်ငံ
д r2.7.1) (робат дадаў: bs:Kartaga
Радок 30: Радок 30:
[[bg:Картаген]]
[[bg:Картаген]]
[[bo:ཅ་ཐའེ་ཅི།]]
[[bo:ཅ་ཐའེ་ཅི།]]
[[bs:Kartaga]]
[[br:Kartada]]
[[br:Kartada]]
[[ca:Cartago]]
[[ca:Cartago]]

Вэрсія ад 09:14, 17 лютага 2012

Руіны Карфагену

Карфаген (па-старажытнагрэцку: Καρχηδών Karkhēdōn, па-лацінску: Carthago або Karthago ад фінікійскага Qart-ḥadašt — «новае места») — старажытны горад паўночнай Афрыкі, які існаваў на тэрыторыі сёньняшняга Тунісу ў Тунэзіі. У старажытныя часы Карфаген быў сталіцай аднайменнай марской і гандлёвай імпэрыі. Жыхароў Карфагена называлі пунамі. Пасьля заняпаду імпэрыі Карфаген ператварыўся ў Рымскі горад. Сёньня Карфаген зьяўляецца адным з прадмесьцяў Тунісу. Месца, на якім у 1979 годзе праводзіліся археалягічныя раскопкі, унесена ў сьпіс Сусьветнай спадчыны і штогод прываблівае да сябе шматлікіх турыстаў.

Геаграфія

Карфаген ляжыць на ўзьбярэжжы Міжземнага мора ў адлегласьці 10 кілямэтраў на захадзе ад сёньняшняга Тунісу на поўначы Тунэзіі. Дзякуючы свайму прыдатнаму геаграфічнаму месцазнаходжаньню на Сыцылійскай пратоцы Карфаген меў магчымасьць моцнага кантролю над марскім гандлем паміж заходнім і ўсходнім, а таксама паміж паўднёвым і заходнім Міжземным морам. Гэта было самай важнай перадумовай далейшай эканамічнай і ваеннай перавагі гораду і яго дамінантнай ролі ў Міжземнамор’і, а таксама значна далей за ягонымі межамі. Карфаген ляжаў на скрыжаваньні важнейшых фінікійскіх гандлёвых шляхоў паміж Левантэ і Гібральтарам. Карфаген таксама меў выхад да Тырэнскага мора праз Сыцылію.

Сам горад ляжыць на паўвысьпе, якая на захадзе абмежаваная Туніскае затокай, на поўначы — лягунай Сэбкет Арыяна і на поўдні — Туніскім морам, — стратэгічна надзвычай прыдатнае месцазнаходжаньне, якое дазваляла пры неабходнасьці пасьпяхова вытрымліваць абарону з сушы ў выпадку вайны альбо іншай пагрозы. Пагорак Бірза быў цэнтрам пунічнага, а потым таксама і рымскага Карфагену. На поўначы, але ўжо за гарадзкой сьцяной, знаходзіўся рэгіён Магара, які выкарыстоўваўся жыхарамі Карфагену ў сельскагаспадарчых мэтах.

Гісторыя

Карфагенская імпэрыя ў III ст. да н. э.

Карфаген быў заснаваны ў 8 ці 9 стагодзьдзі да н. э. фінікійскімі каляністамі з гораду Цір. Пасьля заняпаду фінікійскага ўплыву ў Заходнім Міжземнамор’і Карфаген паступова падпарадкоўвае сабе былыя фінікійскія калёніі. Да III стагодзьдзя да н. э. горад становіцца найбуйнейшае дзяржавай з залежнымі тэрыторыямі на поўдні Гішпаніі, поўначы Афрыкі, на Сыцыліі, Сардыніі, Корсыцы.

Пасьля некалькіх войнаў супраць Рыму (пунічныя войны) згубіў свае заваёвы ды быў зруйнаваны ў 146 годзе да н. э. Юлій Цэзар прапанаваў заснаваць на ягоным месцы калёнію. Пасьля заваёвы Паўночнае Афрыкі імпэратарам Бізантыі Юстыніянам, Карфаген стаў сталіцай Карфагенскага экзархату. Горад канчаткова згубіў сваё значэньне пасьля заваёвы арабамі.

Вонкавыя спасылкі

Картагенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA