Варонеская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат выдаліў: diq:Voronezh (eyalet) |
д r2.7.2+) (робат дадаў: diq:Voronej (eyalet); касмэтычныя зьмены |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
=== Клімат === |
=== Клімат === |
||
Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 |
Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні. |
||
=== Гідраграфія === |
=== Гідраграфія === |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга [[палеаліт]]у каля 35—12 тысяч гадоў да н. э.<ref>Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN 978-5- |
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга [[палеаліт]]у каля 35—12 тысяч гадоў да н. э.<ref>Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN 978-5-87456-562-6.</ref>. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі [[краманьёнец|краманьёнцаў]] былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на [[Дон]]е, у сяла [[Касьцёнкі]], а таксама пад Варонежам, ля сёлаў [[Аляксандраўка (Варонеская вобласьць)|Аляксандраўка]] й [[Баршчова (Варонеская вобласьць)|Баршчова]]. |
||
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам [[2010]] году, выкліканых анамальнай [[сьпякота]]й. |
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам [[2010]] году, выкліканых анамальнай [[сьпякота]]й. |
||
Радок 159: | Радок 159: | ||
[[vi:Voronezh (tỉnh)]] |
[[vi:Voronezh (tỉnh)]] |
||
[[war:Voronezh Oblast]] |
[[war:Voronezh Oblast]] |
||
[[diq:Voronej (eyalet)]] |
|||
[[zh:沃罗涅日州]] |
[[zh:沃罗涅日州]] |
Вэрсія ад 07:43, 17 лютага 2012
Варонеская вобласьць | |
Воронежская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-чарназёмны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Варонеж |
Дата ўтварэньня | 13 чэрвеня 1934 |
Губэрнатар | Аляксей Гарадзееў |
Насельніцтва (2010) | 2 335 789[1] (23-е месца) |
Шчыльнасьць | 44,7 чал./км² |
Плошча | 52 216 км² (51-е месца) |
Месцазнаходжаньне Варонескай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-VOR |
Тэлефонны код | 473 |
Код аўтам. нумароў | 36, 136 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Варо́неская во́бласьць (па-расейску: Воро́нежская о́бласть) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Варонеж, адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Растоўскай, Белгародзкай, Курскай, Ліпецкай, Тамбоўскай, Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцямі, а таксама з Украінай. Створана як вобласьць РСФСР 13 чэрвеня 1934 года.
Геаграфія
Плошча тэрыторыі вобласьці ёсьць 52,2 тысячы км², што складае каля траціны плошчы ўсяго Чарназемья. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень складае 277,5 км і з захаду на ўсход — 352 км[2]. Тэрыторыя Варонескай вобласьці больш за тэрыторыю такіх эўрапейскіх краін, як то Данія (43 098 км²), Нідэрлянды (41 526 км²), Швайцарыя (41 284 км²), Бэльгія (32 545 км²).
Карысныя выкапні
Мінэральна-сыравінная база Варонескай вобласьці прадстаўлена радовішчамі нярудных сыравінаў, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёну. На тэрыторыі Сямілуцкага, Хахольскага й Ніжнедзевіцкага раёнаў вобласьці маюцца запасы фасфарытаў. Вобласьць валодае практычна неабмежаванымі запасамі крэйды. У Варонескай вобласьці маюцца істотныя запасы нікеля, медзі й плятыны.
Клімат
Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні.
Гідраграфія
На тэрыторыі вобласьці разьмешчана 738 азёраў і 2 408 сажалак, працякае 1 343 ракі даўжынёй звыш за 10 км.
Гісторыя
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга палеаліту каля 35—12 тысяч гадоў да н. э.[3]. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі краманьёнцаў былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на Доне, у сяла Касьцёнкі, а таксама пад Варонежам, ля сёлаў Аляксандраўка й Баршчова.
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай сьпякотай.
Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (1,9%).
Эканоміка
Паводле дадзеных на 1 красавіка 2009 году ворганамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўных. Узровень беспрацоўя ў вобласьці складе 2,9%[4].
Прамысловасьць
Па структуры гаспадаркі Варонеская вобласьць ёсьць індустрыяльна-аграрнай. У складзе прамысловасьці пераважаюць машынабудаваньне, электраэнэргетыка, хімічная індустрыя й галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 ад агульнага аб’ёму выпускаемай прамысловай прадукцыі. Галіной спэцыялізацыі рэгіёна зьяўляецца харчовая прамысловасьць (27%), другое месца займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (23%), трэцяе месца — электраэнэргетыка (18%).
Крыніцы
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ Информационный буклет — Прокуратура Воронежской области, издательство им. Е. А. Болховитинова
- ^ Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN 978-5-87456-562-6.
- ^ «В Воронеже кризис поднял спрос на уникальных специалистов: эксперт». Информационное агентство «Regnum»
Вонкавыя спасылкі
Варонеская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў