Ангела Мэркель: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: hi:आंगेला मैर्केल
д r2.6.4) (робат дадаў: stq:Angela Merkel
Радок 199: Радок 199:
[[sah:Ангела Меркель]]
[[sah:Ангела Меркель]]
[[sco:Angela Merkel]]
[[sco:Angela Merkel]]
[[stq:Angela Merkel]]
[[sq:Angela Merkel]]
[[sq:Angela Merkel]]
[[scn:Angela Merkel]]
[[scn:Angela Merkel]]

Вэрсія ад 04:37, 17 лютага 2012

Ангела Мэркель
34-ы канцлер Нямеччыны
8-ы Канцлер ФРН
21 лістапада 2005 — цяперашні час
Папярэднік: Герхард Шродэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 17 ліпеня 1954
Сьцяг Нямеччыны Гамбург, ФРН
Партыя: ХДЗ
Сужэнец: Ёахім Заўэр[d][6][8][9]
Дзеці: няма
Бацька: Хорст Каснэр
Маці: Герлінда Каснэр
Адукацыя:
Узнагароды:
Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Вялікі крыж нарвэскага каралеўскага ордэна Заслуг рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну Grand Cross special issue of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany, special issue Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» Камандорскі крыж ордэну «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» Дзяржаўная прэмія зямлі Паўночнага Райну-Вэстфаліі[d] (16 траўня 2023) ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Ордэн Трох Зорак ордэн Свабоды Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ Decoration for Exceptional Merits ордэн Рэспублікі ордэн «Стара планіна» Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Вялікая стужка ордэна Леапольда I Вялікі крыж ордэна Заслугаў Вялікага герцагства Люксэмбургу ордэн Вітаўта Вялікага кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry Grand Collar of the Order of Prince Henry Grand Cross of the Order of Prince Henry Вялікі крыж ордэна Сонца Пэру Supreme Order of the Renaissance Ордэн караля Абдэль Азіза
прэмія Карла Вялікага прэмія Эрыка Варбурга[d] (25 чэрвеня 2009) Нямецкая мэдыяпрэмія[d] (2009) медаль Леа Бека[d] (21 верасьня 2010) прэмія Гайнца Галінскага[d] (28 лістапада 2012) прэмія Леа Бека[d] (2007) прэмія імя Джавагарлала Нэру[d] (2009) прэмія Індыры Гандзі[d] (2013) мэдаль Робэрта Шумана[d] (2007) прэмія Абрагама Гайгера[d] (2015) асоба году паводле часопіса Time[d] (2015) ганаровы доктар Нанкінскага ўніверсітэта[d] (чэрвень 2016) ордэн Заіда ганаровы доктар Ляйпцыскага ўнівэрсытэту[d] (3 чэрвеня 2008) ганаровы доктар Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме[d] (2007) ганаровы доктар Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (12 студзеня 2017) ганаровы доктар Генцкага ўніверсітэта[d] (12 студзеня 2017) ганаровы доктар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта[d] (1 лютага 2011) ганаровы доктар Унівэрсытэту Бабэшу — Баяі[d] (12 кастрычніка 2010) ганаровы доктар Бернскага ўніверсітэта[d] (2009) ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] (30 траўня 2019) Lucius D. Clay Medal[d] (2009) Henry A. Kissinger Prize[d] (21 студзеня 2020) honorary doctor of Comenius University[d] (лістапад 2014) ганаровы доктар Расейскага хіміка-тэхналягічнага ўнівэрсытэту[d] honorary doctor of Wrocław University of Science and Technology[d] (24 верасьня 2008) Presidential Medal of Distinction Ehrenplakette des Bundes der Vertriebenen[d] (2014) медаль Вільгельма Лёйшнера[d] (28 лістапада 2014) Чалавек року паводле Financial Times[d] (2015) прэмія Чатырох свабодаў — мэдаль Свабоды[d] (2016) Eugen Bolz Prize[d] (2017) honorary citizen of Templin[d] (8 лютага 2019) Q114457507? (31 жніўня 2019) мэдаль Бубэра-Розэнцвайга[d] (2020) honorary doctor of Johns Hopkins University[d] (15 ліпеня 2021) прэмія міру імя Фэлікса Уфуэ-Буаньі[d] (2022) Прэмія Нансэна[d] (4 кастрычніка 2022) Баварскі ордэн «За заслугі» European Civil Rights Prize of the Sinti and Roma[d] (28 красавіка 2021) Q17353958? (24 кастрычніка 2011) Vision for Europe Award[d] Charles V European Award[d]

А́нгела Даратэ́я Мэ́ркель (па-нямецку: Angela Dorothea Merkel, народжаная Каснэр, Kasner; нарадзілася 17 ліпеня 1954, Гамбург) — нямецкі палітык, лідэр ХДЗ, з 21 лістапада 2005 фэдэральны канцлер Нямеччыны ад Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвяза, які атрымаў перамогу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у верасьні 2005.

Біяграфія

Мэркель — трэцяе дзіця ў сям'і лютэранскага пастара Хорста Каснэра і настаўніцы Герлінды Каснэр, нарадзілася ў Гамбурге. Неўзабаве пасьля яе нараджэньня сям'я пераехала ў НДР, дзе яе бацька ўзначаліў прыход у мястэчку Тэмплін. У юнацкасьці Мэркель уваходзіла ў піянэрскую арганізацыю, Зьвязе вольнай нямецкай моладзі, і адначасова была чальцом моладзевай арганізацыі лютэранскай царквы. У школе добра авалодала расейскай мовай. Пазьней вывучыла ангельскую.

У 1978 скончыла Лейпцыгскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці фізыка. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце была чальцом раённага камітэта FDJ Зьвязу вольнай нямецкай моладзі, у 1986 абараніла дысэртацыю па квантавай хіміі. З 1978 па 1990 працавала ў Цэнтральным інстытуце фізычнай хіміі Акадэміі навук НДР. Адначасова курыравала Агітпрап Акадэміі навук НДР.

Палітычная кар'ера

У 1989 пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны стала актыўным удзельнікам дэмакратычнага руху — актывістам Партыі дэмакратычнага абнаўленьня (ДА). Лотар дэ Мэзьер, апошні глава кабінэта міністраў НДР, даверыў ёй пост намесьніка прэс-сакратара ўраду.

У жніўні 1989 г. партыя ДА уступіла ў Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз (ХДЗ), які тады знаходзіўся ва ўладзе. У сьнежні таго жа года Мэркель абраная дэпутатам у Нямецкі Бундэстаг, блішчаста правядучы перадвыбарную кампанію.

Ва ўрадзе Гельмута Коля (які заўсёды называў яе «дзяўчынкай») стала міністрам па справах жанчын і моладзі.

З 1991 — віцэ-старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвяза.

У 1994 перайшла на пасаду міністра навакольнага асяродзьдзя.

У 1998 ХДЗ быў змушаны сысьці ў апазыцыю, а вакол Гельмута Коля выліўся скандал з нагоды незаконных вонкавых ахвяраваньняў на рахункі ХДЗ. Скандал крануў таксама і старшыню ХДЗ Вольфганга Шойбле, які ў выніку сышоў у адстаўку.

Ангела Мэркель зраклася ад Коля і запатрабавала ад партыйнага актыву зьмяніць кіраўніцтва ХДЗ і пачаць партыйнае «абнаўленьне». У красавіку 2000 96 % чальцоў партыі абралі яе пераемніцай Шойбле на пасту старшыні ХДЗ. Гэты посьпех быў асабліва характэрны на фоне таго, што Мэркель, быўшы жанчынай, усходняй немкай і пратэстантай, вельмі нетыповая для гэтай партыі.

У 2002 Мэркель пагадзілася на выстаўленьне ў якасьці адзінай кандыдатуры на пост фэдэральнага канцлера ад ХДЗ/ХСЗ прэм'ер-міністра Баварыі Эдмунда Штойбэра. Штойбэр выбары прайграў, што ўзмацніла нутрапартыйныя пазыцыі Мэркель. Пасьля яна атрымала посьпех ва ўмелым ухіленьні асноўных палітычных супернікаў у партыі і ўмацаваньні сваёй вядучай пазыцыі.


У 2003 Мэркель дэманстратыўна падтрымала амэрыканскае ўварваньне ў Ірак, паехаўшы ў ЗША. У 2004 яна здолела дамагчыся абраньні яе кандыдата Хорста Келера на пост прэзыдэнта Нямеччыны.

Пасьля нечаканай ініцыятывы Герхарда Шродэра па датэрміновых выбарах у 2005, Ангела Мэркель была абраная ХДЗ у якасьці кандыдата на пост фэдэральнага канцлера Нямеччыны.

Калі Шродэр вырашыўся пайсьці на датэрміновыя выбары, адрыў ХДЗ ад сацыял-дэмакратаў складаў амаль 30 %. Аднак няўдала праведзеная Ангелай Мэркель выбарчая кампанія прывяла да таго, што на выбарах іх падзялілі ўсяго 300 тыс. галасоў — меней 1 %.

Па выніках выбараў у бундэстаг блёк ХДЗ-ХСЗ і вольных дэмакратаў апярэдзіў СДПН з «зялёнымі» ўсяго на тры галасы. У сувязі з няздольнасьцю сфармаваць устойлівую парлямэнцкую большасьць хрысьціянскім дэмакратам прыйшлося пайсьці на стварэньне «вялікай» кааліцыі з СДПН — у другі раз у гісторыі ФРН.

«Вялікая кааліцыя»

10 кастрычніка 2005 старшыня Хрысьціянска-сацыяльнага зьвяза, прэм'ер-міністар Баварыі Эдмунд Штойбэр паведаміў, што на перамовах аб фармаваньні «вялікай» кіравальнай кааліцыі, якую вялі А. Мэркель, дзейсны канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр і старшыня СДПН Франц Мюнтэфэрынг, было вырашанае, што Ангела Мэркель стане новым канцлерам Нямеччыны.

У абмен на згоду на канцлерства А. Мэркель СДПН атрымае ў будучым кабінэце 8 міністэрскіх партфэляў: замежных спраў, фінансаў, юстыцыі, працы, па пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя, аховы здароўя, транспарта, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.

Да ХДЗ/ХСЗ — нараўне з кіраўніком ведамства фэдэральнага канцлера ў рангу міністра — адыходзяць пасты міністраў абароны, унутраных спраў, эканомікі, сем'і, адукацыі, а таксама сельскай гаспадаркі.

Паміж тым, Герхард Шродэр заявіў аб сваім сыходзе з урада ФРН. Раней не выняткоўвалася, што ён можа заняць у новым урадзе пост віцэ-канцлера і міністра замежных спраў.

Гл. Урад Ангелы Мэркель (2005)

Пазыцыі

У вонкавай палітыцы Ангела Мэркель вядомая сваёй безумоўнай падтрымкай амэрыканскага курсу, выступаючы за збліжэньне з ЗША. Яна неаднаразова крытыкавала Герхарда Шродэра за «празьмернае» сяброўства з Уладзімерам Пуціным і заяўляла аб тым, што зойме больш цьвёрдую пазыцыю ў стаўленьні Расеі ў выпадку яе абраньня на пост канцлера. Тым ня менш, пасьля таго, як Мэркель узначаліла ўрад ФРН, расейска-нямецкія адносіны не зьведалі ніякіх адмысловых зьмен.

Мэркель зьяўляецца пасьлядоўным супернікам прыняцьця Турцыі ў Эўрапейскі зьвяз. Самае большае, што яна гатовая падаць Турцыі, гэта «прывілеяванае партнёрства».

Ва ўнутранай палітыцы яна намерваецца працягнуць курс рэформаў Герхарда Шродэра, аднак «іншымі спосабамі». Яе галоўная абвешчаная мэта — стварэньне працоўных месцаў і падтрымка эканомікі за рахунак памяншэньня сацыяльных дапаможнікаў. У той жа час першыя гады яе знаходжаньня ў пасады супалі з масавымі звальненьнямі супрацоўнікаў нямецкіх падпадзяленьняў такіх карпарацый як Airbus, Nokia і Siemens.

Сямейнае жыцьцё

Ангела Мэркель другасна замужам, дзяцей ня мае. Першым яе мужам, за якога яна выйшла замуж яшчэ ў Лейпцыгу, быў Ульрых Мэркель (разьвяліся пасьля пераезду ў Бэрлін пасьля ўнівэрсытэта). Пасьля разводу пакінула яго прозьвішча. Другім мужам з 30 сьнежня 1998 году зьяўляецца Ёахім Заўэр, прафэсар бэрлінскага унівэрсытэта Гумбальдта

Узнагароды

1 траўня 2008 года Ангеле Мэркель была ўручаная прэмія імя Карла Вялікага за выбітны фундуш у пераадоленьне крызысу Эўразьвяза, сталага вынікам правалу праекту адзінай эўрапейскай канстытуцыі на рэфэрэндумах у Нідэрляндах і Францыі.[10]

Папярэднік
Герхард Шродэр
Фэдэральны канцлер Нямеччыны
2005
Наступнік

Крыніцы

  1. ^ Parlement.com (нід.)
  2. ^ Wer war wer in der DDR? (ням.): ein Lexikon ostdeutscher Biographien // Wer war wer in der DDR? / Hrsg.: J. Černý
  3. ^ Lebendiges Museum Online (ням.) // Lebendiges Museum Online — 1999.
  4. ^ а б в г д е ё ж Golden (анг.) — 2019.
  5. ^ а б Höhn T. D. Ehrendoktorwürde für Angela Merkel (ням.) / Hrsg.: Universität Leipzig — 2008.
  6. ^ а б в NNDB (анг.) — 2002.
  7. ^ а б https://www.bundeskanzler.de/bk-de/kanzleramt/bundeskanzler-seit-1949/angela-merkel (ням.) / Hrsg.: Presse- und Informationsamt der Bundesregierung
  8. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  9. ^ Wie lebt es sich ohne das Hamsterrad? (ням.) // Stern / Hrsg.: A. Petzold, T. OsterkornHH: Gruner + Jahr, 2022. — ISSN 0039-1239
  10. ^ Deutsche Welle

Вонкавыя спасылкі

Ангела Мэркельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA