Леў Гарошка: розьніца паміж вэрсіямі
Valerikpunk (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
Valerikpunk (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|імя = Леў Гарошка |
|імя = Леў Гарошка |
||
|арыгінал імя = |
|арыгінал імя = |
||
|партрэт = |
|партрэт = Leu gar.jpeg |
||
|апісаньне = |
|апісаньне = |
||
|род дзейнасьці = сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч |
|род дзейнасьці = сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч |
Вэрсія ад 18:23, 16 лютага 2012
Леў Гарошка | |
Файл:Leu gar.jpeg | |
Род дзейнасьці | сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 сакавіка 1911 |
Месца нараджэньня | в. Трашчычы, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1977 |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, пэдагог, культуроляг, пісьменьнік, публіцыст |
Месца працы |
Леў Гарошка (11 сакавіка [ст. ст. 26 лютага] 1911, в. Трашчычы, Наваградзкі павет — 28 ліпеня 1977, Парыж)[1] — беларускі сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі на Беларусі, культуролаг, літаратар, аўтар многіх артыкулаў, кніг. Псэўданімы: Л. Іскра, Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш.
Біяграфія
Раннія гады
Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Наваградзскай беларускай гімназіі. Затым у Львоўскай духоўнай акадэміі, да 1936 г. Пасьля заканчэньня Акадэміі накіроўваецца ў Інсбурк ддя далейшых студыяў (1936-1937). 17 кастрычніка 1937 году з бласлаўленьня мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага Леў Гарошка быў рукапаложаны ў сьвятары біскупам Мікітам Будкам у прыватнай капліцы мітрапаліта ў Львове.
Пасля рукапалажэння
Душапастырскую працу пачаў у Пінскай дыяцэзіі (1937 – 1939). Увесну 1940 году ва ўмовах саюзнага падпольля а. Антон Неманцэвіч прызначаецца першым у XX ст. грэка-каталіцкім Экзархам Беларусі, а. Леў Гарошка становіцца ягоным намесьнікам. У гады 2-й сусветнай вайны жыў у Баранавічах, працаваў на настаўніціх курсах, у школе, газэтных рэдакцыях ды інш. У сувязі з арганізацыяй Беларускага ўніяцкага экзархата прызначаны экзархам А.Неманцэвічам сябрам Экзархальнай рады (1942). Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Мінску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынаецца на Захадзе: спачатку ў Бэрліне, а пасьля ў Мюнхэне, дзе арганізоўвае беларускія душпастырства[2]. У 1946 годзе выдае ў Рыме малітаўнік "Божым шляхам". Рашэннем Усходняй кангрэгацыі ў Ватыкане прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі (1946). Рэдагаваў і выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс “Божым шляхам”(Парыж, 1947 – 1957). Выехаў у Рым, дзе ўступіў у навіцыянт айцоў марыянаў (1959). У 1959 годзе ўступае ў Ордэн айцоў Марыянаў, праз год біскупам Ч.Сіповічам прызначаецца рэктарам Беларускае Каталіцкае Місыі ў Велікабрытаніі. У 1962-69 гг. - ігумен законніцкага дому а. Марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць Архімандрыта. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Сябра лонданскага аддзела Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Удзельнік ХІV Кангрэса “Царква ў патрэбе” ў Кёнігштайке (31.07 – 04.08.1964).
У 1970-77 гг. а. Леў кіруе Беларускай службай Радыё Ватыкану і зьяўляецца рэктарам Беларускае Каталіцкае Місыі ў Францыі. Пахаваны ў Лёндане на могілках сьв. Панкрата[3].
Творчасць
Выдаў дзесяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах. Ён выдаў філязоўска-тэалягічную кніжку "Душа" (Парыж, 1948), прыродазнаўчую "Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў" (Парыж, 1948), гістарычныя кнігі "Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі" (Парыж, 1950), "Беларусь у датах, лічбах, фактах" (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу "Своеасаблівасьці беларускае мовы" (Парыж, 1951) і г.д. Напісаў вялікія гістарычныя працы "Пад знакам "рускае" і "польскае" веры" (1954/55), "Прычыны паланізацыі на Беларусі" (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае мыш 20 тысячаў адзінак. Ён быў ці не адзіным беларускім хрысьціянскім празаікам, напісаўшы пад псэўданімам Анатоль Жменя дзесяткі апавяданьняў[4].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Пахаваныя на Лёнданскіх могілках Сьвятога Панкрата
- Выпускнікі Наваградзкай беларускай гімназіі
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Беларускія каталіцкія сьвятары
- Беларускія каталіцкія сьвятары ўсходняга абраду
- Беларуская грэка-каталіцкая царква
- Выбітныя асобы Баранавічаў
- Беларускія рэлігійныя дзеячы
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Парыжы