Базыляны: розьніца паміж вэрсіямі
д Выява Image:BASIL.jpg замененая на Image:Saint_Basil.jpg карыстальнікам Billinghurst. Прычына: Duplicate. |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл: |
[[Файл:Saint_Basil.jpg|thumb|сьвяты [[Базыль Вялікі]]]] |
||
'''Базыляны''' (таксама ''базыльяне, базыльяны''; {{lang-la|OSBM - Ordo Sancti Basilii Magni}}) - агульны назоў некалькіх [[каталіцтва|каталіцкіх]] [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]] [[Бізантыйскі абрад|Бізантыйскага абраду]], якія прытрымліваюцца статуту, складзеным сьвятым [[Базыль Вялікі|Базылём Вялікім]]. |
'''Базыляны''' (таксама ''базыльяне, базыльяны''; {{lang-la|OSBM - Ordo Sancti Basilii Magni}}) - агульны назоў некалькіх [[каталіцтва|каталіцкіх]] [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]] [[Бізантыйскі абрад|Бізантыйскага абраду]], якія прытрымліваюцца статуту, складзеным сьвятым [[Базыль Вялікі|Базылём Вялікім]]. |
||
Вэрсія ад 10:56, 16 лютага 2012
Базыляны (таксама базыльяне, базыльяны; па-лацінску: OSBM - Ordo Sancti Basilii Magni) - агульны назоў некалькіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў Бізантыйскага абраду, якія прытрымліваюцца статуту, складзеным сьвятым Базылём Вялікім.
Гісторыя
Архіяпіскап Цэзарэі Кападакійскае Васіль Вялікі й Рыгор Назіянзійскі распрацавалі манаскі статут у дзьвюх вэрсіях - поўнай і кароткай. Статут сьвятога Васіля Вялікага зрабіў моцны ўплыў як на ўсходнюю царкву, гэтак і на заходні манаскі статут сьвятога Бэнэдыкта Нурсійскага. У адрозьненьні ад Антонія Вялікага, які навучаў пустэльніцкаму жыцьцю, і ад Пахомія, які намагаўся злучыць пустэльніцтва з элемэнтамі манскае кінобіі (сумеснае жыцьцё), Васіль Вялікі пабудаваў свой статут выключна на кінобіі й зьвязваў сузіральны лад жыцьця з грамадзка-карыснай дзейнасьцю. У ІХ ст. статут Васіля Вяікага лёг у падмурак статуту, распрацаванага Тэадорам Студытам.
Да базылянаў належаць
- Ордэн італійскіх базылянаў кляштару Гротафэрата (па-лацінску: Ordo Вasilianus Italiae, seu Cryptoferratensis);
- Ордэн базылянаў сьвятога Язафата (па-лацінску: Ordo Вasilianus Sancti Josaphat);
- Ордэн базылянаў-мэлькітаў Сьвятога Збаўцы (па-лацінску: Ordo Вasilianus Sanctissimi Salvatoris Melkitarum);
- Ордэн базылянаў-мэлькітаў сьвятога Яна Хрысьціцеля (па-лацінску: Ordo Вasilianus Sancti Johannis Baptistae (Soaritarum) Melkitarum);
- Ордэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаў (па-лацінску: Ordo Вasilianus Aleppensis Melkitarum);
Глядзіце таксама
Усе базылянскія ордэны маюць таксама жаночыя галіны (гл. базылянкі).
Крыніцы
- Акты издаваемые Виленскою Археографическою комиссиею для разбора древних актов. Вильна, 1914 г., с. 503 (209);
- Католическая энциклопедия, изд. оо. Францисканцев, 2002.
- Конституції Чину святого Василія Великого. Рим, 2002;
- Catalogus Ordinis Basiliani Sancti Iosaphat. Romae, 2005;
- Суша А. Базыльяне // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 2010. Т.1. С.407―410.