Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максіміляна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: ko:뮌헨 루트비히 막시밀리안 대학교
Радок 97: Радок 97:
[[Катэгорыя:Мюнхэнскі ўнівэрсытэт| ]]
[[Катэгорыя:Мюнхэнскі ўнівэрсытэт| ]]


[[ar:جامعة لودفيش ماكسيميليان في ميونخ]]
[[be:Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна]]
[[be:Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна]]
[[bar:Ludwig-Maximilians-Universität Minga]]
[[bg:Лудвиг Максимилиан университет]]
[[bg:Лудвиг Максимилиан университет]]
[[bar:Ludwig-Maximilians-Universität Minga]]
[[ca:Universitat de Munic]]
[[ca:Universitat de Munic]]
[[de:Ludwig-Maximilians-Universität München]]
[[de:Ludwig-Maximilians-Universität München]]

Вэрсія ад 01:59, 15 лютага 2012

Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна
Ludwig-Maximilians-Universität München
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Ludovico-Maximilianea Monacensis
Заснаваны 1472
Тып грамадзкі
Рэктар Бэрнд Губер
Колькасьць пэрсаналу 13 602
Колькасьць студэнтаў 45 539
Месцазнаходжаньне
Горад Мюнхэн
Штат Баварыя
Краіна Нямеччына
Колеры зялёны і белы
Знаходзіцца ў складзе Ініцыятыва дасканаласьці нямецкіх унівэрсытэтаў
Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў
Вэб-сайт www.lmu.de

Мю́нхэнскі ўнівэрсытэ́т Людвіга-Максыміліяна (па-нямецку: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхэне, Нямеччына. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максыміліяна I Ёзэфа.

Мінуўшчына

Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1472 року ў месьце Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагодзьдзяў быў цэнтрам антырэфармацыйнага руху.

У 1800 р. курфюрст Макс IV Ёзэф (пазьней кароль Максыміліян І) перанёс унівэрсытэт у места Ляндсхут. Толькі ў 1826 р. унівэрсытэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.

Падчас Другой сусьветнай вайны ва ўнівэрсытэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.

Сучаснасьць

Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад унівэрсытэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафэсараў. Гадавы бюджэт унівэрсытэту складае прыкладна адзін мільярд эўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўнівэрсытэцкай клінікі.

У Мюнхэнскім унівэрсытэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спэцыяльнасьцяў.

Факультэты

  • Каталіцкага багаслоўя
  • Эвангельскага багаслоўя
  • Юрыспрудэнцыі
  • Эканомікі і арганізацыі вытворчасьці
  • Эканомікі народнай гаспадаркі
  • Мэдыцыны
  • Вэтэрынарны
  • Гісторыі і мастацтвазнаўства
  • Філязофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства
  • Псыхалёгіі і пэдагогікі
  • Культуралёгі
  • Мова- і літаратуразнаўства
  • Грамадазнаўства
  • Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі
  • Фізыкі
  • Хіміі і фармацэўтыкі
  • Біялёгіі
  • Прыродазнаўчы

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максімілянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў