Паўночны Райн — Вэстфалія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: rm:Rain dal Nord-Vestfalia
д r2.7.1) (робат зьмяніў: zh:北莱茵-威斯特法伦
Радок 188: Радок 188:
[[yo:North Rhine-Westphalia]]
[[yo:North Rhine-Westphalia]]
[[diq:Ren-Westfalya Zımey]]
[[diq:Ren-Westfalya Zımey]]
[[zh:北莱茵-威斯特法伦]]
[[zh:北莱茵威斯特法伦]]

Вэрсія ад 07:45, 9 лютага 2012

Паўночны Райн-Вэстфалія
Nordrhein-Westfalen
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нямеччына
Статус Фэдэральная зямля
Адміністрацыйны цэнтар Дусэльдорф
Найбуйнейшыя гарады Кёльн, Дусэльдорф, Дортмунд, Эсэн, Дуйсбург і інш.
Дата ўтварэньня 23 жніўня 1946
Прэм’ер-міністар Ганэлора Крафт
Афіцыйныя мовы Нямецкая
Мовы ва ўжытку Нямецкая, Ніжненямецкая
Насельніцтва (2011)
17 836 000 (1-е месца)
Шчыльнасьць 524 чал./км²
Плошча 34 088,31 км² км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 45 м[1]
Месцазнаходжаньне
Паўночны Райн-Вэстфалія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 DE-NW
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паўночны Райн-Вэстфалія (па-нямецку: Nordrhein-Westfalen) — адна з 16 фэдэратыўных земляў Нямеччыны, разьмешчаная на захадзе краіны. Гэта чацьвёртая па займаемай плошчы (34 088 31 км²) і найбуйнейшая па колькасьці жыхароў (17 836 000, па стане на 30 красавіка 2011) зямля Нямеччыны. Мяжуе на поўначы й паўночным усходзе зь Ніжняй Саксоніяй, на паўднёвым усходзе — з Гэсэнам, на поўдні — з Райнлянд-Пфальцам, на захадзе — з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Сталіца — Дусэльдорф. У Паўночным Райне-Вэстфаліі знаходзіцца 29 з 80 буйных (то бок з насельніцтвам звыш за 100 000 чалавек), у тым ліку 9 з 20 найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны, гэта наступныя гарады (у дужках колькасьць насельніцтва па стане на 31 сьнежня 2010): Кёльн (1 007 119 жыхароў; чацьвёртае месца ў Нямеччыне пасьля Бэрліну, Гамбургу й Мюнхэна), Дусэльдорф (588 735), Дортмунд (580 444), Эсэн (574 635), Дуйсбург (489 599), Бохум (374 737), Вупэрталь (349 721), Бон (324 899) і Білефэльд (323 270).

Гісторыя

Зямля Паўночны Райн-Вэстфалія была ўтворана з былых правінцыяў Вэстфалія й паўночнай часткі Рэйнскай правінцыі Прусыі 23 жніўня 1946 брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй, якая пасьля Другой Сусьветнай вайны займала гэтыя тэрыторыі. У 1947 годзе да яе была далучана былая зямля Ліпэ.

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным пляне Паўночны Райн-Вэстфалія падзяляецца на 5 вобласьцяў: Арнсбэрг, Дэтмальд, Дусэльдорф, Кёльн і Мюнстэр, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на акругі.

Вонкавыя спасылкі

Паўночны Райн — Вэстфаліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ GeoNames (анг.) — 2005.