Мікалай Капэрнік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: vep:Nikolai Kopernik
Радок 143: Радок 143:
[[uk:Миколай Коперник]]
[[uk:Миколай Коперник]]
[[ur:نکولس کوپرنیکس]]
[[ur:نکولس کوپرنیکس]]
[[vep:Nikolai Kopernik]]
[[vi:Nicolaus Copernicus]]
[[vi:Nicolaus Copernicus]]
[[vo:Nicolaus Copernicus]]
[[vo:Nicolaus Copernicus]]

Вэрсія ад 19:16, 4 лютага 2012

Ян Матэйка. Астраном Капэрнік або размова з Богам (1872)

Мікалай Капэрнік (па-польску: Mikołaj Kopernik; па-лацінску: Nicolaus Copernicus; 19 лютага 1473, Торунь, Польшча24 траўня 1543) — польскі вучоны, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету.

Нарадзіўся ў купецкай сям’і нямецкага паходжаньня. У дзевяць гадоў застаўся бяз бацькі, таму яго выхаваньнем займаўся дзядзька (з боку маці) канонік Лукаш Вацэнродзе.

Атрымаў рознабаковую адукацыю ва ўнівэрсытэтах Кракава (паступіў у 1491 годзе), Балёньні, Падуі, Фэрары, дзе вывучаў права, мэдыцыну, матэматыку, астраномію. У 1503 годзе вяртаецца ў Кракаў і становіцца прафэсарам унівэрсытэту. У 1512 годзе арганізаваў абсэрваторыю ў горадзе Фромбарк, дзе да канца жыцьця вёў астранамічныя назіраньні. Вынікі дасьледаваньняў абагульнены ў яго творы «Аб вярчэньні нябесных сфэр» («De revolutionibus orbium coelesteum»), апублікаваным у Нюрнбэргу за некалькі тыдняў да яго сьмерці.

Галоўнай заслугай вучонага зьявілася абгрунтаваньне таго, што бачны намі рух Сонца і зорак зьвязаны ня зь іх вярчэньнем вакол Зямлі, а з рухам Зямлі вакол уласнай восі і гадавым вярчэньнем яе вакол Сонца. Але акрамя гэтага ён быў канонікам касьцёла, урачом. Аўтар рэформы манэтнай сыстэмы ў Польшчы. У горадзе Фромбарк пабудаваў машыну, якая забясьпечвала вадою ўсе дамы гораду.

Аўтар прац:

Пахаваны ў саборы Фромбарку ў безыменнай магіле. У жніўні 2005 году магіла была знойдзеная.

У 1616 годзе каталіцкая царква ўнесла навуковыя працы астранома ў індэкс забароненых кніг.

У Ягелонскім унівэрсытэце захоўваецца карціна Яна Матэйкі «Астраном Капэрнік або размова з Богам».У яго гонар усталявана шмат помнікаў у Польшчы і Эўропе. Сярод іх помнік, на якім высечаны словы: «Solis stator. Terra motor» («Які спыніў Сонца. Які рушыў Зямлю»).

Вонкавыя спасылкі

Мікалай Капэрніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA