Джэймз Ўат: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робот: хорошая статья ja:ジェームズ・ワット
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д r2.6.5) (робат зьмяніў: gd:Seumas MacBhatair
Радок 72: Радок 72:
[[bn:জেমস ওয়াট]]
[[bn:জেমস ওয়াট]]
[[be:Джэймс Ват]]
[[be:Джэймс Ват]]
[[bg:Джеймс Уат]]
[[bs:James Watt]]
[[bs:James Watt]]
[[br:James Watt]]
[[br:James Watt]]
[[bg:Джеймс Уат]]
[[ca:James Watt]]
[[ca:James Watt]]
[[cs:James Watt]]
[[cs:James Watt]]
Радок 90: Радок 90:
[[fr:James Watt]]
[[fr:James Watt]]
[[ga:James Watt]]
[[ga:James Watt]]
[[gd:Seumas Bhatt]]
[[gd:Seumas MacBhatair]]
[[gl:James Watt]]
[[gl:James Watt]]
[[ko:제임스 와트]]
[[ko:제임스 와트]]

Вэрсія ад 19:00, 4 лютага 2012

Джэймз Ўат
James Watt
Партрэт Джэймса Ўата працы Карла Фрэдэрыка фон Брэды
Дата нараджэньня 19 студзеня 1736
Месца нараджэньня Грынак, Шатляндыя
Дата сьмерці 25 жніўня 1819
Месца сьмерці Хэндсворс, Англія
Месца пахаваньня
Грамадзянства Злучанае Каралеўства
Месца вучобы Унівэрсытэт Глазга
Занятак інжынэр, хімік, фізык, вынаходнік, прадпрымальнік, матэматык, тэхнік
Навуковая сфэра Інжынэрыя
Месца працы Унівэрсытэт Глазга, фірма Boulton and Watt
Вядомы як вынаходніцтва Паравога рухавіка, яго імем названа адзінка энэрґіі ў сыстэме СІ (W).
Бацька Джэймз Ўат[d][1]
Маці Агнэса М’юргэд[d][2][1]
Дзеці Джэймз Ўат[d][3][1], Маргарэт Ўат[d][2][1], Грэгары Ўат[d][2][1] і Джэнэт Ўат[d][1]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Джэймз Ўат (па-ангельску: James Watt) (19 студзеня 1736 — 25 жніўня 1819) — шатляндзкі інжынэр і вынаходнік, які сыграў важную ролю ў стварэньні паравога рухавіка ў якасьці практычнай крыніцы энэрґіі. Ён вывучаў прыборабудаваньне і паехаў у 1755 у Лёндан ва ўзросьце 18 год, каб вучыцца ў свайго айца гандлю. У 1757 ён быў прызначаны вынаходнікам прыладаў ува ўнівэрсытэце Глазга; там ён сустрэў фізыка Джозэфа Юлэка, які вывучаў уласьцівасьці тэрмадынамікі і ўласьцівасьці вадзяногоа пару. Ўат вывучаў рухавік Ньюкмэна і зрабіў у ім шэраг важных паляпшэньняў. У 1769 ён запатэнтаваў асобны кандэнсатар (камэру для кандэнсацыі пары) для рухавіка. У 17741800 ён працаваў сумесна з вытворцам Мэт'ю Болтанам. Неўзабаве, рухавік Болтана замяніў рухавік Ньюкмэна, які выкарыстоўваліся для перапампоўкі вады з шахт. Іншыя паляпшэньнем было распрацаваньне і ўключэньне рухавіка з падвойным дзеяньняў поршняў (у якім пар падаецца ў абодвы бакі поршні), атрыманьне кантролю над пашырэньнем пара ў цыліндры, мэханізм для пераўтварэньня зваротна-паступальнага руху поршні ў вярчэльны рух і кіраваньне над цэнтрыфуґаю (стварэньне прылады, якая выкарыстоўвае зваротную сувязь для падтрыманьня рухавіка са сталай хуткасьцю). Хоць Ўат непасрэдна і ня вынайшаў паравы рухавік, яго ўдасканалены рухавік быў першым практычным сродкам для эфэктыўнага пераўтварэньня цяпла ў карысную энерґію і зьяўляецца адным з асноўных стымулаў для прамысловае рэвалюцыі.

Біяграфія

Джэймз Ўат меў ад нараджэньня кволае здароўе. Маці навучыла яго чытаць, а пісьму і арытмэтыцы яго навучыў тата. Хоць ён пачаў быў вучыцца ў сярэдняй школе Грынака, яго слабае здароўе, і сталыя недамаганьні паклалі гэтаму канец. Вялікую частку году ён быў абмежаваны сьценамі свайго пакою, дзе вучыўся самастойна. Сябар яго бацькі ўбачыўшы аднойчы, што хлопчык малюе на камінку крэйдай нейкія лініі і куты, спытаў: «Навошта Вы дазваляеце дзіцяці марнаваць час; чаму б не паслаць яго ў школу?» Джэймз Ўат-старэйшы адказаў: «Не судзіце яго занадта хутка; перш разбярыцеся, чым ён заняты». Апынулася, што ён шукаў рашэньне задачы Эўкліда. Будучы падлеткам, ён захапляўся астраноміяй, хімічнымі вопытамі, навучыўся ўсё рабіць сваімі рукамі, за што атрымаў у навакольлі званьне «майстра на ўсе рукі».

Адукацыя

У 18 гадоў адпраўляецца для атрыманьня спэцыяльнасці ў Глазга. Для навучаньня на майстра па слясарнай справе бацька ў 1754 годзе адправіў Ўата ў Лёндан. Асвоіўшы за год сямігадовую праграму, Ўат вярнуўся ў Шатляндыю і атрымаў месца майстра-вытворцы дакладных і аптычных прылад ва Ўнівэрсітэце Глазга.

Там ён пазнаёміўся з хімікам Джозэфам Блэкам. Гэтая сустрэча спрыяла распрацоўцы шэрагу новых хімічных прыбораў, неабходных у пазьнейшых дасьледаваннях Блэка.

Вынаходніцтва

У 1774 годзе да Джэймза Ўата зьвярнуўся прафэсар фізыкі ўнівэрсытэта Глазга Джон Андэрсан з просьбай адрамантаваць дзейсны макет паравой машыны Ньюкмэна (мелася на ўвазе «агнявая машына», вынайдзеная ангельскім інжынэрам Томасам Ньюкмэнам), які насамрэч ніколі нармалёва не працаваў. Макет быў абсталяваны 2-цалевым цыліндрам і меў працоўную хаду поршня ў 6 цаляў. Ўат правёў шэраг экспэрымэнтаў, у прыватнасьці, замяніў мэталічны цыліндар на драўляны, змазаны ільняным алеем і высушаны ў печы, паменшыў колькасьць вады, якая паднімаецца за адзін цыкль і макет, нарэшце, запрацаваў. Пры гэтым Ўат пераканаўся ў неэфэктыўнасьці машыны і занёс у канструкцыю шматлікія ўдасканаленьні. Першым значным удасканаленьнем, якое Ўат запатэнтаваў у 1769 годзе, была ізаляваная камэра для кандэнсацыі. Ён ізаляваў паравы цыліндар, а ў 1782 годзе ён вынайшаў машыну падвойнага дзеяньня. Разам з мяльчэйшымі ўдасканаленьнямі гэтае вынаходства дазволіла павялічыць прадукцыйнасьць паравой машыны ў чатыры і больш разы. Акрамя таго, сама машына стала лёгка кіруемай. Паравую машыну сталі ўжываць на заводах і фабрыках у якасьці прываду, што прывяло да рэзкага падвышэньня прадукцыйнасьці працы.

Фінансавыя цяжкасьці вымусілі Ўата ўжо ў сталым веку праводзіць геадэзічныя пошукі, працаваць на будаўніцтве каналаў, будаваць парты і прыстані. Грашовае становішча Ўата ўраўнавалася пасьля таго, як ён уступіў у дзелавыя адносіны з бірмінггэмскім прамыслоўцам Мэт'ю Болтанам. У гэты час Ўат паступае прапанова ад Расейскай акадэміі навук працаваць у Расеі. Расейскі ўрад прапанаваў ангельскаму інжынэру «занятак, адпаведны зь яго густам і спазнаньнямі» і з штогадовым жалаваньнем у 1000 фунтаў стэрлінгаў. Намер Ўата зьехаць у Расею выклікаў пярэпалах. Болтон, разумеючы якую выгаду можа прынесьці вынаходзтвы Ўата, зрабіў усё магчымае, каб Ўат застаўся на айчыне.

У 1785 годзе Ўат запатэнтаваў вынаходніцтва новай топкі катла, і сёлета ж адна з машын Ўата была ўсталяваная ў Лёндане на піваварным заводзе Сэм'юэла Ўітбрэда для размолваньня соладу. Машына выконвала працу 24 канёў. Машына захавалася да нашых дзён.

Старасьць

Ўат быў рознабакова адораны, лёгка вывучаў мовы, шмат чытаў. Вальтэр Скот у прадмове да аднаго з сваіх раманаў выказвае зьдзіўленьне разнароднасьці спазнаньняў Ўата, якога ён ведаў у апошнія гады яго жыцьця.

Памёр ва ўзросьце 83 гадоў і быў пахаваны ў прыхадзкой царкве ў Гэндсварту. Неўзабаве ў Вэстмінстэрскім абацтве быў узьведзены помнікЎату, выкананы таленавітым скульптарам Ўантры.

Глядзіце таксама

Бібліяґрафія

  • Dickinson, H. W., James Watt (1936);
  • Dickinson, H. W., and Vowles, H. P., James Watt and the Industrial Revolution (1943);
  • Robinson, Eric H., and Musson, James, eds., James Watt and the Steam Revolution: A Documentary History (1969)

Вонкавыя спасылкі

Джэймз Ўатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA

  1. ^ а б в г д е Kindred Britain
  2. ^ а б в Lundy D. R. James Watt // The Peerage (анг.)
  3. ^ Bramwell F. Watt, James (1736-1819) (DNB00) (анг.) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885.