Вікісховішча: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.2) (робат зьмяніў: fa:انبار ویکی‌مدیا
Радок 69: Радок 69:
[[ext:Commons]]
[[ext:Commons]]
[[eu:Wikimedia Commons]]
[[eu:Wikimedia Commons]]
[[fa:انبار ویکی‌مدیا]]
[[fa:ویکی‌انبار]]
[[fr:Wikimedia Commons]]
[[fr:Wikimedia Commons]]
[[fur:Wikimedia Commons]]
[[fur:Wikimedia Commons]]

Вэрсія ад 18:08, 26 студзеня 2012

Вікіcховішча
Wikimeida Commons
Лягатып Wikimedia Commons
Тып мэдыясховішча
Даступныя мовы некалькі моваў[d]
Уладальнік Фундацыя Вікімэдыя
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 7 верасьня 2004
Камэрцыйны? Не
Рэгістрацыя апцыянальна (патрэбная для загрузкі файлаў)
Рэйтынг Alexa 300[1]
Мова праграмаваньня PHP
commons.wikimedia.org

Wikimedia Commons (па-беларуску: Вікісховішча) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца. Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках праектаў Фундацыі «Вікімэдыі». Яскравая рыса Вікісховішча ў тым, што яго файлы могуць выкарыстоўвацца ў абсалютна любых праектах Вікімэдыі.[2] Рухавік MediaWiki таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце.[3]

Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.

Ліцэнзаваньне

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).

Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.

Устаўка файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы Вікіпэдыі

Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вікісховішчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў