Нікому: розьніца паміж вэрсіямі
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор |Назва = «Нікому» |Выява = М.Басалыга. Ілюс...' |
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І. П. Шамякін]] (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 439—440. |
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І. П. Шамякін]] (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 439—440. |
||
{{Янка Купала}} |
|||
[[Катэгорыя:Паэмы Янкі Купалы]] |
[[Катэгорыя:Паэмы Янкі Купалы]] |
Вэрсія ад 03:23, 23 студзеня 2012
«Нікому» | |
Ілюстрацыя М.Басалыгі да паэмы «Нікому» | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Год напісаньня: | 1906 |
Публікацыя: | 1926 |
Электронная вэрсія |
«Нікому» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1906 годзе і ўпершыню апублікаваная ў 1926 годзе.[1].
У аснове паэмы — пачутае Купалам зімой 1906 году у час працы на бровары ў вёсцы Яхімоўшчына ад селяніна В.Л.Парфёна апавяданьне пра жорсткасьць былога мясцовага пана, які загубіў жыцьцё маладога хлопца і дзяўчыны.
Паэт ад імя старога селяніна распавядае пра трагічны выпадак. Пакахаліся вясковы хлопец Тамаш зь дзяўчынай Аленай. Пайшлі ў двор да пана прасіць дазволу згуляць вясельле. Дазвол быў дадзены, але «Аленку-красуню пан на воку меў». Далейшае дзеяньне быццам бы палярызуецца паказам дзвюх проіцілеглых карцінаў: вясельля ў вёсцы і панскага гульбішча ў двары. П’янаму панскаму зброду захацелася глуму, зьдзеку і ўцехі. Дзесяць гайдукоў кінуліся выконваць загад пана: забраць з вясельля маладую «на гулі» ў панскі двор. На шляху гвалтаўнікоў стаў Тамаш. У парыве адчаю і безвыходнасьці Тамаш сякерай забівае сваю каханую: лепш няхай прыме сьмерць, чым будзе над ёй глуміцца «распасьвены зьвер».
Структурна твор арганізаваны складана: кожная з 14 часткаў паэмы складаецца з 5 строфаў, у якіх эмацыянальна—зрокава ўзнаўляецца асобная сцэнка-карціна. Тым самым Я.Купала пазьбягае манатоннасьці, традыцыйнай расцягнутасьці. Апавядальнасьць набывае напружаны вонкавы і ўнутраны драматызм.[2]
Крыніцы
Літаратура
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 439—440.