Дум-мэтал: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Doom_metal?oldid=468920188
 
tagged non-categorized.
Радок 49: Радок 49:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
{{зноскі}}

{{Няма катэгорыяў}}


[[Катэгорыя:Дум-мэтал]]
[[Катэгорыя:Дум-мэтал]]

Вэрсія ад 03:49, 21 студзеня 2012

Дум-мэтал
Стылістычнае паходжаньнеГэві-мэтал (асабліва альбомы Black Sabbath на пач. 1970-х)
ПаходжаньнеПачатак-сярэдзіна 1970-х, Эўропа і ЗША
Тыповыя інструмэнтыэлектрагітара · бас-гітара · ударныя · вакал
ПапулярнасьцьАндэграўнд
Вытворныя формыготык-мэтал · сладж-мэтал · пост-мэтал
Паджанры
эпік-дум · дроўн-дум · ф’юнэрал-дум · готык-мэтал
Роднасныя жанры
стоўнэр-дум · сладж-дум · дэт-дум
Лягатып Вікісховішча Doom metal music groups ў Вікісховішчы

Дум-мэтал (анг. doom metal) — экстрэмальная форма гэві-мэталу, якая вызначаецца павольным тэмпам, паніжанным ладам і больш шчыльным і цяжкім гучаньнем гітар, што адрозьнівае яго ад менш агрэсіўных паджанраў мэталу. У лірыцы і музыцы выкрываецца жаданьне навесьці пачуцьці безнадзейнасьці, жаху і нямінучасьці лёсу. Вялікі ўплыў на разьвіцьцё жанру зрабілі раньнія творы Black Sabbath, якія заклалі падмурак для дум-мэталу: «Black Sabbath», «Electric Funeral» і «Into the Void». На пачатку 1980-х з адкрыцьцём новых гуртоў Ангельшчыны) (Pagan Altar, Witchfinder General), ЗША (Pentagram, Saint Vitus, Trouble) і Швэцыі (Candlemass і Count Raven) іх гучаньне вылілася ў асобны жанр дум-мэталу.

Характарыстыка

Інструмэнтоўка

Найбольш звычайнымі інструмэнтамі ў дум-мэтале зьяўляюцца электра- і бас-гітара, ударная ўстаноўка, часам выкарыстоўваюць клявішныя. Гітарысты і басісты зазвычай зьніжаюць лад гітар і карыстаюцца вельмі агрэсіўны дысторшн. Разам інструмэнты ствараюць вельмі «шчыльны» ці «цяжкі» гітарны гук, што і зьяўляецца галоўнай характарыстыкай жанру. Акрамя ўжываньня звычайных кампазыцыйных прыёмаў гітарная і басовая партыя часам граюць ва ўнісон, што творыць вельмі гучную і багатую на басы сьцяну гуку. Адметнай рысай жанру таксама зьяўляецца засяроджанасьць на павольных тэмпах і мінорных танальнасьцяў з дасягненьнем дыссанансу, асабліва трытонамі.

Вакальныя партыі

У вакальных партыях прадстаўнікі дум-мэталу аддаюць перавагу чыстаму сьпеву, у выкананьні інтанацыяй перадаюцца пачуцьці безнадзейнасьці, адчаю ці болю, такім чынам імітуючы высокі лямант і крык Озі Озбарна, Бобі Ліблінга і Зыба Паркса. Прадстаўнікі паджанру эпік-дум ідуць далей, зьвяртаючыся да опэрнага выкананьня. Тыя прадстаўнікі дум-мэталу, што натхняліся творамі гуртоў іншых экстрэмальных жанраў мэталу, таксама выкарыстоўваюць гроўл і скрым у сьпевах.

Тэмы песьняў

Лірыка ў жанры зьяўляецца ключавым пунктам. Зазвычай, з доляй пэсымізму ў лірыцы, гэта пакуты, дэпрэсія, страх, гора, жах, сьмерць і злаба. Адныя гурты просталінейна распавядаюць гісторыю, іншыя ж зьвяртаюцца да сымбалізму.

Паджанры і стылевыя адрозьненьні

Традыцыйны дум

Эпік-дум

Стоўнэр-дум

Асноўны артыкул: Стоўнэр-рок

Сладж-дум

Асноўны артыкул: Сладж-мэтал

Ф’юнэрал-дум

Ф’юнэрал-дум (анг. Funeral doom; ад анг. funeral — пахаваньне) — адзін са стыляў дум-мэталу, які зьяўляецца скрыжаваньнем дэт-дум-мэталу і пахавальнай імшы. Адмяняецца вельмі павольным тэмпам, засяроджваючы ўвагу на думках пра сэнс спустошанасьці і бязвыходнасьці. Электрагітары звычайна звышперагружаныя); элемэнты дарк-эмбіенту, такія як клявішныя інструмэнты і сынтэзатары, ствараюць мітычную атмасфэру. Вакальныя партыі ўяўляюць сабой журботныя сьпевы, часам выкарыстоўваюцца экстрэмальныя тэхнікі кшталту гроўлінга. Пачынальнікамі ф’юнэрал-думу зьяўлялюцца Funeral, Thergothon, Skepticism і Corrupted). Немагчыма высьветліць, адкуль паходзіць назва: ад «піянэра» ф’юнэрала — Funeral, ці ад пахавальнай тэматыкі стылю.

Дэт-дум

Асноўны артыкул: Дэт-дум-мэтал

Готык-дум

Асноўны артыкул: Готык-дум

Крыніцы