Дэйвід Копэрфілд (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: bn:ডেভিড কপারফিল্ড
д r2.7.1) (робат зьмяніў: fr:David Copperfield
Радок 126: Радок 126:
[[eu:David Copperfield (eleberria)]]
[[eu:David Copperfield (eleberria)]]
[[fa:دیوید کاپرفیلد (رمان)]]
[[fa:دیوید کاپرفیلد (رمان)]]
[[fr:David Copperfield (roman)]]
[[fr:David Copperfield]]
[[ko:데이비드 코퍼필드 (소설)]]
[[ko:데이비드 코퍼필드 (소설)]]
[[hi:डेविड कॉपरफील्ड (उपन्यास)]]
[[hi:डेविड कॉपरफील्ड (उपन्यास)]]

Вэрсія ад 00:59, 21 студзеня 2012

Дэйвід Копэрфілд
па-ангельску: David Copperfield
Вокладка першага выданьня рамана, 1849
Жанр: раман
Аўтар: Чарлз Дыкенз
Мова арыгіналу: ангельская
Год напісаньня: люты 1849 — сакавік 1850
Публікацыя: травень 1849 — лістапад 1850
Асобнае выданьне: 1850
Выдавецтва: Bradbury & Evans
Папярэдні твор: Dombey and Son[d]
Наступны твор: A Child's History of England[d]
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Дэйвід Копэрфілд (па-ангельску: The Personal History, Adventures, Experience and Observation of David Copperfield the Younger of Blunderstone Rookery) — раман ангельскага пісьменьніка Чарлза Дыкенза, апублікаваны ў пяці частках у 1849 годзе і асобнай кнігай у 1850 годзе. Лічыцца самым аўтабіяграфічным з усіх твораў Дыкенза. Гэты раман зьяўляецца першым ягоным творам, дзе аповед вядзецца ад першае асобы.

Сюжэт

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Гісторыя рамана распавядае пра жыцьцё Дэйвіда Копэрфілда ад нараджэньня да сталага ўзросту. Дэйвід нарадзіўся ў Англіі каля 1820 году. Яго тата загінуў на шэсьць месяцаў раней за дзень, калі ён нарадзіўся. Праз сем год пасьля нараджэньня Дэйвіда, яго маці, Клара Копэрфілд, бярэ свой другі шлюб з М. Мёрдстанам, які разам са сваёй сястрой Джэйн Мёрдстан пераязджае ў дом Копэрфілдаў. Юны Дэйвід мае ўсе прычыны адмоўна ставіцца да свайго айчыма і яго сястры. М. Мёрдстан б’е яго за адстваньне ў вучобе. Падчас адной чарговай лупцоўкі Дэйвід кусае М. Мёрдстана ў руку, за што, у якасьці пакараньня, адсылаецца ў школу-інтэрнат пад назвай Сэлем-Хаўс, на чале зь бязлітасным дырэктара М. Крыклам. Тут ён сябрыцца з Джэймсам Стырфартам і Томасам Трэдлсам, абодвух зь якіх ён сустрэне пазьней.

Праз пэўны час Дэйвід вяртаецца дамоў на вакацыях і даведваецца аб тым, што яго маці нарадзіла хлопчыка ад М. Мёрдстана. Хутка пасьля вяртаньня Дэйвіда ў Сэлем-Хаўс, яго маці заўчасна памірае разам са сваім немаўлятам. Даведаўшыся аб гэтым, Дэйвід тэрмінова ад’язджае зваротна да дому. Пасьля сьмерці сваёй жонкі, М. Мёрдстан адсылае Дэйвіда ў лёнданскую фабрыку «Грынбі і Мёрдстан», саўладальнікам якой ён і зьяўляецца. Змрочная рэчаіснасьць паўгалечнага фабрычнага існаваньня перагукаецца з уласным досьведам Дыкенза, калі ён працаваў на фабрыцы па перапрацоўцы ваксы. Домаўласьнік Дэйвіда, М. Мікобэр, пасьля свайго бункруцтва зьнявольваецца ў пазыковую турму (the King’s Bench Prison) і праводзіць там некалькі месяцаў да свайго вызваленьня, пасьля чаго, пераязджае ў Плімут. Пасьля ад’езда М. Мікобэра Дэйвід Копэрфілд губляе апошняга чалавека, які аб ім клапаціўся. Неўзабаве Дэйвід вырашае ўцекчы з фабрыкі да сваёй стрыечнай бабулі Бэтсі Тротвуд, пра якую ён чуў па расповедах сваёй маці.

Малады Дэйвід праходзіць пешшу ўвесь шлях ад Лёндана да Дувра, каб знайсьці сваю адзіную сваячку Міс Бэтсі. Эксцэнтрычная Бэтсі Тротвуд пагаджаецца ўзяць яго пад апеку, нягледзячы на візіт М. Мёрдстана, які прыбыў у Дувр, каб забраць Дэйвіда без аніякіх умоваў і абацяньняў. Пакінуўшы Дэйвіда ў сябе, бабуля дае яму іншае імя «Тротвуд Копэрфілд», якое пазьней было скарочана да «Трот».

Водгукі

«Дэйвід Копэрфілд» — клясычны прыклад рамана выхаваньня і ледзьве ня самы папулярны з усіх твораў Дыкенза, прычым ня толькі ў ангельскамоўных краінах, але і за мяжой.

Талстой лічыў Дыкенза найлепшым з усіх ангельскіх навэлістаў і разглядаў Дэйвіда Копэрфілда ў якасьці ягонай найлепшай працы, ставячы 55-ю частку рамана «Бура» (анг. Tempest) ва ўзор, згодна зь якім павінны ацэньвацца найлепшыя творы сусьветнай мастацкай літаратуры, пішучы:

« «Прасейце ангельскую літаратуру — застанецца Дыкенз, прасейце Дыкенза — застанецца «Дэйвід Копэрфілд», прасейце «Дэйвіда Копэрфілда» — застанецца апісаньне буры на моры» »

Дастаеўскі чытаў гэты раман, будучы зьняволеным у сыбірскай турме. Дж. Джойс не прымаў сэнтымэнтальнасьць Дыкенза, ягоную схільнасьць да сэнтэнцыяў і рыхласьць апавядальнае структуры; ён зьедліва спарадыраваў стыль рамана ў 14-й частцы Ўліса «Oxen of the Sun». Дэйвід Копэрфілд быў любымым рамана Фройда.

Пэрсанажы

  • Дэйвід Копэрфілд (анг. David Copperfield) — цэнтральная фігура раману і ягоны галоўны пэрсанаж. Нарадзіўся праз паўгады пасьля сьмерці свайго бацькі, таксама, Дэйвіда Копэрфілда. Пазьней некаторыя пэрсанажы будуць зьвяртацца па яго, клічучы Тротвудам Копэрфілдам, другім імем, якое ён атрымае ад сваёй стрыечнай бабулі.
  • Клара Копэрфілд (анг. Clara Copperfield) — маці Дэйвіда. Апісваецца ў паэме па-дзіцячаму нявіннай і зычлівай істотай, якая памірае неўзабаве пасьля нараджэньня свайго другога сына, які, зрэшты, загінае таксама. У момант сьмерці сваёй маці Дэйвід знаходзіўся ў Сэлем-Хаўсе.
  • Пэґаці (анг. Peggotty) — адданая служанка сям’і Копэрфілдаў і пажыцьцёвая сяброўка Дэйвіда. Успадкавала £3,000 пасьля сьмерці свайго мужа містэра Баркіса. Пасьля яго сьмерці становіцца служанкай Бэтсі Тротвуд.
  • Бэтсі Тротвуд (анг. Betsey Trotwood) — эксцэнтрычная і манэрная стрыечная бабуля Дэйвіда, якая становіцца ягоным апекуном пасьля таго ўцёку Дэйвіда са склада Грынбі і Мэрдсана ў Блекфрайсе (Лёндан). Яна прысутнічае ў дому Копэрфілдаў у ноч народзінаў Дэйвіда, але пачуўшы, што дзіцём Клары зьяўляецца хлопчык, а не дзяўчо, хутка сыходзіць.
  • М. Чыліп (анг. Mr. Chillip) — ціхмяны доктар, які дапамагае Клары ў момант нараджэньня Дэйвіда. Сутыкаецца з гневам Бэтсі Тротвуд, калі паведамляе ёй пра нараджэньне хлопчыка, а не дзяўчыны.
  • М. Баркіс (анг. Mr. Barkis) — безуважны возьнік, які мерыцца ажаніцца з Пэґаці. Аднойчы ён кажа Дэйвіду: «Tell her, 'Barkis is willin'! Just so». Будучы крыху скнарным, хавае агромністую суму грошай у невялікім куфры пад назвай Old Clothes, дзе ён быцццам бы захоўвае сваё старое адзеньне. Па сваёй сьмерці, завяшчае Пэґаці астранамічную па тых часох суму ў £3,000.
  • Эдвард Мёрдстан (анг. Edward Murdstone) — жорсткі айчым юнага Дэйвіда, які лупцуе хлопчыка палкай за адставаньне ў навучаньнях. Пасьля першага ж удара Дэйвід адказвае яму ўкусам у руку. За гэты ўчынак М. Мёрдстан адсылае яго ў Сэлем-Хаўс, прыватную школу свайго сябра М. Крыкла. Пасьля сьмерці маці Дэйвіда, Клары Копэрфілд, М. Мёрдстан адсылае яго працаваць на фабрыку «Мэрдстан і Грынбі», дзе хлопчык мусіў мыць бутэлькі з-пад віна. Наступная сустрэча Дэйвіда са сваім айчымам адбылася ў доме Бэтсі Тротвуд, куды хлопчык зьбег у пошуку паратунку. Ён патрабуе аддаць яму Дэйвіда Копэрфілда без аніякіх умоваў і абацяньняў. Сам Дэйвід катэгарычна адмаўляецца ізноў ехаць да Мёрдстанаў. Пачуўшы выбар свайго стрыечнага ўнука, Бэтсі Тротвуд вырашае ўзяць на сябе клопат аб ім і з ганьбай выганяе Мёрдстанаў са свайго дому. Пазьней у кніге мы даведаемся пра шлюб М. Мёрдстана з другой юнай жанчынай.
  • Джэйн Мёрдстан (анг. Jane Murdstone) — аднолькава жорсткая сястра М. Мёрдстана, якая пераязджае ў дом Копэрфілдаў пасьля шлюбу яе брата з Кларай Копэрфілд. Пазьней, яна даглядае за будучай жонкай Дэйвіда, Дорай Спэнлоў, і стварае большасьць з тых праблемаў, якія ўзьнікаюць паміж Дэйвідам Копэрфілдам і бацькам Доры, М. Спэнлоў. Пасьля сьмерці М. Спэнлоў яна вяртаецца да свайго брата і ягонай другой жонкі, адносіны зь якой нічым не адрозьніваюцца ад тых, якія былі з маці Дэйвіда.
  • Дэніэл Пэґаці (анг. Daniel Peggotty) — брат Пэґаці. Сьціплы і вялікадушны рыбак зь Ярмута, які бярэ свайго пляменьніка Хэма і пляменьніцу Эмлі пад сваю апеку пасьля таго, як яны асірацелі. Неўзабаве пасьля сыходу Эмлі з дому, ён адпраўляецца вандраваць па сьвету ў пошуках сваёй пляменьніцы. Зрэшты ён знаходзіць яе ў Лёндане, і пасьля гэтага яны эмігруюць у Аўстралію.
  • Эмлі (анг. Emily, Little Em'ly) — пляменьніца М. Пэґаці і сяброўка Дэйвіда Копэрфілда, які кахаў яе ў часы свайго дзяцінства. Яна зьбягае напапярэдадні вясельля ад свайго кузэна і жаніха, Хэма, дзеля Стырфарта, і праязджае зь ім па Францыі, Італіі і Швайцарыі пакуль, зрэшты, не вяртаецца дамоў, пасьля таго як Стырфарт яе пакідае. Яна эмігруе ў Аўстралію разам з М. Пэґаці, пасьля свайго выратаваньня з лёнданскага публічнага дому.
  • Хэм Пэґаці (анг. Ham Peggotty) — дабрадушны пляменьнік М. Пэґаці і жаніх Эмлі, пакуль яна не зьбягае са Стырфартам. Пазьней ён страчвае сваё жыцьцё, імкнучыся выратаваць рыбака, які, па зьбегу абставінаў, апынуўся ягоным ворагам Стырфартам, у караблекрушэньні падчас буры ў Ярмуце. Ягоная сьмерць замоўчваецца ад яго сям’і па прычыне не жаданьня Хэма іх турбаваць у момант іх ад’езду.
  • Місіс Ґамідж (анг. Mrs. Gummidge) — удава партнэра Дэніэла Пэґаці. Сябе яна называе «самотнай, гаротнай істотай», якая бавіць большасьць свайго часу сумуючы па свайму мінуламу мужу. Пасьля таго, як Эмлі зьбегла са Стырфартам, яе паводзіны карэнным чынам зьмяняюцца і яна імкнецца быць клапатлівай і карыснай сямейству Пэґаці. Яна эмігруе ў Аўстралію з М. Пэґаці і іншымі.
  • Марта Эндэл (анг. Martha Endell) — маладая кабета з благой рэпутацыяй, якая дапамагае Дэніэлу Пэґаці ў пошуках ягонай пляменьніцы пасьля яе вяратньня ў Лёндан. Раней працавала выляжанкай і была ахвярай ідэі самагубства. Эмігруе разам з сямействам Пэґаці ў Аўстралію.
  • М. Крыкл (анг. Mr. Creakle) — грубы дырэктар школы-інтэрната ў якой вучыўся малады Дэйвід. М. Крыкл зьяўляецца сябрам М. Мёрдстана. Ён прымушае Дэйвіда насіць у школе таблічку з ганебным надпісам. Пазьней ён становіцца судзьдзёй у Мідлсэксе.
  • Джэймс Стырфарт (анг. James Steerforth) — блізкі сябар Дэйвіда Копэрфілда, які ведаў яго зь першых дзён знаходжаньня ў Сэлем-Хаўсе. Нягледзячы на выдатную рэпутацыю і ўсеагульную прыязнасьць да яго асобы, ён спакушае маладую Эмлі, заахвочвае яе зьбегчы з дому напапярэдадні яе вясельля з Хэмам Пэґаці і кідае яе пасьля чарговай сваркі, прапнаваўшы яе ў жонкі свайму слузе Ліцімэру. Ён заўчасна загінае ў моры падчас буры ў Ярмуце разам з Хэмам Пэґаці, які імкнуўся яго выратаваць.
  • Томас Трэдлс (анг. Tommy Traddles) — сябар Дэйвіда ў Сэлем-Хаўсе. Яны сустракаюцца пазьней ў доме Мікобэраў і неўзабаве становяцца сябрамі на ўсё жыцьцё. Трэдлс старанна працуе ў галіне юрыспрудэнцыі, але сустракаецца са значнымі цяжкасьцямі з-за недахопу грошай і адсутнасьці дзелавых сувязей. Зрэшты яму ўдаецца зрабіць сабе імя кар’еру.
  • Ўілкінс Мікобэр (анг. Wilkins Micawber) — джэнтэльмэн, які пасябрыўся з Дэйвідам Копэрфілдам, калі той працаваў на фабрыцы «Мэрдстан і Грынбі». Ён трывае цяжкую грашовую нястачу і нават правёў пэўны тэрмін часу ў пазыковай турме. Зрэшты эмігруе ў Аўстралію і робіць пасьпяховую кар’еру сусьветнага судзьдзі. Прататыпам вобраза Ўілкінса Мікобэра зьяўялўся айцец Чарлза Дыкенз Джон Дыкенз.
  • М. Д’ік (Рычард Баблі) (анг. Mr. Dick, Richard Babley) — крыху звар’яцелы і дурасьлівы, але шчыры чалавек, які жыве разам з Бэтсі Тротвуд. Вар’яцтва М. Д’іка дасканала апісана праз ягоную назойлівую ідэю аб «праблеме» караля Чарлза I у яго галаве.
  • Д-р. Стронг (анг. Dr. Strong) — дырэктар школы ў Кентэрбэры, якога Дэйвід наведвае па розных прычынах.
  • Анна Стронг (анг. Anne Strong) — маладая жонка Д-ра Стронга, якая, будучы яму адданай, баіцца накласьці на сябе падазрэньні ў патаемных адносінах з Джэкам Мэлданам.
  • Джэк Мэлдан (анг. Jack Maldon) — кузэн і каханы дзяцінства Анны Стронг. Паказвае ёй сваю прыязнасьць і спакушае Анну пакінуць Д-р. Стронга.
  • М. Ўікфілд (анг. Mr. Wickfield) — айцец Агнэс Ўікфілд і юрыст Бэтсі Тротвуд. Мае схілнасьць да алкагалізму.
  • Агнэс Ўікфілд (анг. Agnes Wickfield) — любячая дачка М. Ўікфілда і блізкая сяброўка Дэйвіда Копэрфілда. Пазьней яна становіцца другой жонкай Дэйвіда і мацерай ягоных дзяцей.
  • Юрай Гіп (анг. Uriah Heep) — амаральны малады чалавек, якія служыць у якасьці партнэра М. Ўікфілду. У рэшце рэшт яго зьнявольваюць у турму за крадзеж грошай. Заўсёды імкнецца быць пакорным і адчувае глыбокую нянавісьць да Дэйвіда Копэрфілда і многіх іншых.
  • Місіс Стырфарт (анг. Mrs. Steerforth) — заможная ўдава і маці Джэймса Стырфарта, якая неверагодна любіць свайго сына. Пасьля ад’езду Джэймса разам з Эмлі за мяжу, усьведамляючы крах усіх плянаў на конт свайго сына, пачынае спакваля чэзнуць і, зрэшты, вар’яцее.
  • Міс Дартл (анг. Miss Dartle) — дзіўнаватая зьедлівая жанчына, якая жыве разам зь Місіс Стырфарт. Яна захоўвае таемнае каханьне да Джэймса Стырфарта і абвінавачвае Эмлі і нават саму Місіс Стырфарт у сапсаваньні Джэймса.
  • М. Спэнлоў (анг. Mr. Spenlow) — работадавец Дэйвіда ў часы, калі ён працаваў проктарам у Доктор Команс і айцец Доры Спэнлоў. Раптоўна памірае ад сэрцавага прыступу, ехаўшы на сваім фаэтоне дамоў.
  • Дора Спэнлоў (анг. Dora Spenlow) — прыўкрасная, але дурасьлівая дачка М. Спэнлоў, якая становіцца першай жонкай Дэйвіда Копэрфілда. Апісваецца ў рамане абслютна непрактычнай гаспадыняй. Памірае ад хваробы ў адзін дзень са сваім сабакам Джыпам.

Публікацыя

Як і большасьць раманаў Чарлза Дыкенза, «Дэйвід Копэрфілд» публікаваўся па частках з траўня 1849 па лістапад 1850, кожная зь якіх зьмяшчала 32 старонкі тэксту і дзьве ілюстрацыі Хеблата Найта Броўна.

  • I — травень 1849 (часткі 1-3);
  • II — чэрвень 1849 (часткі 4-6);
  • III — ліпень 1849 (часткі 7-9);
  • IV — жнівень 1849 (часткі 10-12);
  • V — верасень 1849 (часткі 13-15);
  • VI — кастрычнік 1849 (часткі 16-18);
  • VII — лістапад 1849 (часткі 19-21);
  • VIII — стнежань 1849 (часткі 22-24);
  • IX — студзень 1850 (часткі 25-27);
  • X — люты 1850 (часткі 28-31);
  • XI — сакавік 1850 (часткі 32-34);
  • XII — красавік 1850 (часткі 35-37);
  • XIII — травень 1850 (часткі 38-40);
  • XIV — чэрвень 1850 (часткі 41-43);
  • XV — ліпень 1850 (часткі 44-46);
  • XVI — жнівень 1850 (часткі 47-50);
  • XVII — верасень 1850 (часткі 51-53);
  • XVIII — кастрычнік 1850 (часткі 54-57);
  • XIX—XX — лістапад 1850 (часткі 58-64).