Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tumash (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Tumash (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 43: Радок 43:
Пасьля вызвалення горада ў 1944 годзе ў ім разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазьней - рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».
Пасьля вызвалення горада ў 1944 годзе ў ім разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазьней - рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».
Зь [[19 лістапада]] [[1990]] года ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музей.
Зь [[19 лістапада]] [[1990]] года ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музей.

==Вонкавыя спасылкі==
* [http://maslenikov.iatp.by Сайт Магілёўскага абласнога мастацкага музэя імя Паўла Масьленікава]


[[Катэгорыя:Беларускія мастацкія музэі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мастацкія музэі]]

Вэрсія ад 15:22, 20 студзеня 2012

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Адрас Магілёў, вул. Першамайская
Створаны 19 лістапада 1990 г.
maslenikov.iatp.by

Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава - заснаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб музэях і музэйных фондах Рэспублікі Беларусь", адкрыты рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў № 13 ад 19 лістапада 1990 года.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 1996 Магілёўскаму абласному музэю было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масьленікава.

Музэй разьмяшчаецца ў будынку, які зьяўляюцца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагодзьдзя.

Пачаткова ў ім знаходзіўся сялянска-зямельны банк. У лістападзе 1917 года, пасля захопу царскай стаўкі ў Магілёве чырвонаармейцамі, у будынку банка выдавалася бальшавіцкая газета «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 ўвесь будынак быў перададзены адзьдзелу народнай адукацыі для адкрыцця ў ім музея пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй.

З 1932 года ў будынку размяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спецсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку вялікай айчыннай вайны .

Славутасьцю будынка быў браніраваны пакой-сэйф, у якім захоўваліся музейныя рэліквіі. Сярод іх - Крыж Еўфрасінні Полацкай. Згодна са складзеным камісіяй акту ад 22 сьнежня 1944 года аб шкодзе, нанесенай Магілёўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму музею ў перыяд вялікай айчыннай вайны гітлераўскімі войскамі, з музэя зьнікла вялікая колькасьць каштоўнасьцяў, якія там захоўваліся. Сярод іх: калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак); зброя X-XIV стст. (280 адзінак); манэты (18 тысяч адзінак); іконы XVII-ХIX стст.; Булава Жыгімонта III; Мітра Георгія Каніскага (срэбра); увагі заслугоўвае плашчаніца, якая датуецца 1566 годам - праца блізкай сваячкі Івана Грознага Анастасіі Раманаўны - Ганны Фёдараўны Палецкай і шмат іншага.

Пасьля вызвалення горада ў 1944 годзе ў ім разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, а пазьней - рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда». Зь 19 лістапада 1990 года ўтвораны Магілёўскі абласны мастацкі музей.

Вонкавыя спасылкі